07 мая 2021, Пятница

АДУфэст 5.0 запрашае да ўдзелу!

АДУфэст 5.0 запрашае да ўдзелу!

Пяты год каманда Adukacyja.info ладзіць АДУфэст – з’езд паспяховых выпускнікоў беларускіх і замежных ВНУ ды запрашае да ўдзелу. Дэдлайн падачы заяўкі 20 студзеня.

АДУфэст з’яўляецца выдатным месцам для нэтворкінга, пошуку аднадумцаў, генерацыі ідэй і самаразвіцця. Калі ў цябе ёсць цікавыя ідэі і ўнікальныя веды, якімі ты жадаеш падзяліцца, запаўняй анкету і далучайся да нас!

Умовай удзелу ў АДУфэсце з’яўляецца правядзенне аўтарскага інтэрактыўнага варкшопу на вольную тэму, а таксама жаданне актыўна ўдзельнічаць у майстар-класах, прапанаваных іншымі выпускнікамі.
Каб даведацца, як прайшлі мінулагоднія сустрэчы, зазірні ў наш раздзел АДУвідэа альбо пачытай тут.
Удзел у АДУфэсце бясплатны. Арганізатары аплочваюць пражыванне і харчаванне, пакрываюць транспартныя выдаткі.

Дэдлайн падачы заяўкі 20 студзеня.

Узніклі пытанні? Звяртайся на мэйл adukacyja@gmail.com з пазнакай АДУфэст 5.0.

adu_fest-2_0.jpg

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ




"Уважаемые читатели "Новой Европы"! По причине большого количества комментариев, нарушающих правила ведения дискуссии редакция приняла решение (временно) выключить блок для комментирования. Для дальнейших дискуссий мы предлагаем использовать плагин Фейсбука, Твиттера и Вконтакте. Надеемся на понимание. Ваши вопросы, комментарии и возражения присылайте на адрес ne@n-europe.eu"