03 September 2010, Friday

Кампанія супраць будаўніцтва АЭС

Кампанія супраць будаўніцтва АЭС

9 кастрычніка ў Астраўцы будуць праводзіцца грамадзкія абмеркаваньні матэрыялаў папярэдняй справаздачы аб ацэнке ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе дзейнасьці па будаўніцтву й эксплуатацыі АЭС у Беларусі. У экалягічнай супольнасьці ёсьць магчымасьць паўдзельнічаць у абмеркаваньні.

Дырэктар станцыі Ўладзімер Петрушкевіч паведаміў Тацяне Новікавай, што папярэдняй акрэдытацыі на слуханьні ня будзе. Месцы ў залі неабходна замаўляць. Ен абяцаў вылучыць у залі сэктар "для эколягаў" і папрасіў даслаць сьпіс арганізацыяў і людзей, якія жадаюць удзельнічаць у слуханьнях, каб ведаць колькасьць месцаў.

Статьи по теме

Статей по теме этого материала пока нет


Арганізатары кампаніі супраць будаўніцтва беларускай АЭС просяць тых, хто жадае ўдзельнічаць у слуханьнях у Астраўцы, даслаць ім запыт з прозьвішчам і назвай арганізацыі, каб перадаць Дырэкцыі. Высылайце лісты на адрас: novikova@greenbelarus.info

Ёсьць некалькі магчымасьцяў даехаць да Астраўца:
1. Сваім транспартам і ўзяць з сабой жадаючых. Да Астраўца 200 км.
2. Аб'яднацца й далучыцца да калегаў, якія маюць мікрааўтобус.
3. Цягніком да Гудагая, гэта 3 кілометры ад Астраўца.

Арганізатары кампаніі гатовыя каардынаваць гэты працэс для тых, хто заявіў аб жаданьні паехаць на слуханьні. ВЫЗНАЧАЙЦЕСЯ ХУТЧЭЙ, КАБ ХАПІЛА МЕСЦА Ў ЗАЛІ Й У ТРАНСПАРЦЕ.

*****

Арганізатары кампаніі супраць будаўніцтва беларускай АЭС зьвяртаюцца да прадстаўнікоў НДА, грамадзкіх аб'яднаньняў і проста грамадзянаў Беларусі з просьбай зрабіць да слуханьняў у Астраўцы наступнае:

1. У адпаведнасьці з «Положением о порядке обсуждения вопросов в области
использования атомной энергии с участием общественных объединений,
иных организаций и граждан» (Палажэньне зацьверджанае Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 4 траўня 2009 г. № 571) правесьці абмеркаваньне ў сваіх арганізацыях альбо працоўных калектывах альбо проста з суседзямі. Напісаць пратакол абмеркаваньня й паслаць яго ў дырэкцыю станцыі й арганізатарам кампаніі, прывезьці ў Астравец і там зачытаць.

Падрабязная інструкцыя ў даданым файле "instrukcyja.doc". Можна арганізаваць абмеркаваньне любым зручным чынам, галоўнае, каб быў пратакол.

2. Можна прачытаць Ацэнку ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе (АУНА) і падрыхтаваную экспэртамі крытыку АУНА, скласьці сваё меркаваньне і даслаць ліст з гэтым меркаваньнем у наступныя інстанцыі:
- Міністэрства энэргетыкі Рэспублікі Беларусь,
- ГУ "Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі",
- Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь,
- Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь,
- Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Адрасы знаходзяцца ў файле "adrasy.doc". Крытыку можна зпампаваць на сайце: http://greenbelarus.info/content/view/678/1/

Прыклад ліста, які грамадзкая арганізацыя "Экадом" даслала у гэтыя інстанцыі знаходзіцца ў файле "List u Ministerstva nakont krytyki 2709.doc".

Можна адаслаць ліст факсам, пазваніць у прыёмную й даведацца ці зарэгістравалі яго.

КАЛІ ДАШЛЁЦЕ ЛІСТ - ПАВЕДАМЦЕ АБАВЯЗКОВА АРГАНІЗАТАРАМ КАМПАНІІ ПА АДРАСЕ: novikova@greenbelarus.info ДЫ ПРЫВЯЗІЦЕ АРЫГІНАЛ НА СЛУХАНЬНІ.

3. Можна таксама даслаць у Дзяржкантроль ліст наконт будаўніцтва дарогі. Падрабязнасьці чытайце на сайце:
http://naviny.by/rubrics/society/2009/09/08/ic_articles_116_164381/

Прыблізны тэкст ліста глядзіце ў файле "daroga.doc".

4. Вы можаце іншымі шляхамі выразіць свае адносіны да будаўніцтва АЭС. Важна, каб аб гэтым даведаліся іншыя (дзяржорганы ды арганізатары кампаніі).

УСЕ ПРАПАНАВАНЫЯ ДЗЕЯНЬНІ - Ў МЕЖАХ БЕЛАРУСКАГА ЗАКАНАДАЎСТВА.

На пытаньне карэспандэнта www.wildlife.by аб тым, што абраная арганізатарамі пляцоўка для правядзеньня абмеркаваньняў (кінатэатр "Астравец", заля для глядачоў, разьлічаная на 400 месцаў) ня зможа ўмесьціць усіх жадаючых і закранае інтарэсы толькі жыхароў рэгіёну, СТАРШЫНЯ ДЗЯРЖОРГАНАЎ АДКАЗАЎ НАСТУПНАЕ: "Усё адно 9 мільёнаў мы разьмесьціць ня зможам. Для гэтага вам і дадзены час: калі ласка, абмяркоўвайце ў калектывах, праводзьце грамадзкія сходы, накіроўвайце крытычныя заўвагі на адрас Дырэкцыі АЭС".
Паводле belngo.info

Новости партнеров: RedTram

Post new Comment

Содержание этого поля является приватным и не предназначена к показу.
CAPTCHA
Protection from spam
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.