Журналісту пагражае штраф памерам ад 70 тыс. да амаль мільёна бел. руб. або арышт. Каля 12:20 у судзе Савецкага раёну Менску пачаўся разгляд ягонай справы.
Паседжанне суда праходзіць за закрытымі дзвярыма. Журналістаў і праваабаронцаў не ўпусцілі ў судовую залю.
Івана Шульгу працаўнікі міліцыі затрымалі ўчора, 3 лютага, падчас сваёй спробы ўварвацца ў кватэру прадстаўніка незалежнага тэлеканалу ў Менску. Журналіст правёў ноч у ізалятары на 1-м зав. Акрэсціна. Толькі сёння стала вядомым месца ягонага знаходжання.
Журналіста абвінавачваюць паводле арт. 17.1 Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністратыўных правапарушэннях. Паводле гэтага артыкулу, яму пагражае штраф памерам 2–30 баз. вел. або адміністратыўны арышт.
Паводле "Белсату"
| Поисковое продвижение сайта с гарантиями за результат |
Отправить комментарий