03 September 2010, Friday

Чаргінец хоча напісаць "Вайну і мір" сіламі "няправільных" пісьменнікаў

Чаргінец хоча напісаць "Вайну і мір" сіламі "няправільных" пісьменнікаў

Рада Саюза беларускіх пісьменнікаў патрабуе неадкладна спыніць пераслед сяброў грамадскага аб'яднання. Пра гэта гаворыцца ў заяве, прынятай 3 лютага на паседжанні рады СБП.

Па ўсёй краіне каля сотні беларускамоўных і рускамоўных літаратараў выклікалі ў дзяржаўныя інстанцыі і ўльтыматыўна патрабавалі выйсці з "неафіцыйнага" Саюза беларускіх пісьменнікаў, гаворыцца ў заяве. Гэта адбывалася як у сталіцы, так і ва ўсіх рэгіёнах Беларусі (РВУ "Літаратура і мастацтва", выдавецтва "Мастацкая літаратура", Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, БДУ, БНТУ, БДЭУ, БДПУ і іншыя сталічныя ВНУ, абласныя ўніверсітэты, рэдакцыі газет, музеі ды школы).

Наступ на пісьменніцкую арганізацыю, на думку Рады СБП, пачаў афіцыйны Саюз пісьменнікаў Беларусі (СПБ), створаны ў 2006 годзе і ўзначалены генералам Мікалаем Чаргінцом. На думку кіраўніка Саюза беларускіх пісьменнікаў Алеся Пашкевіча, афіцыйная пісьменніцкая арганізацыя хоча такім чынам апраўдаць сваё існаванне:

Пашкевіч: "Афіцыйны" Саюз пісьменнікаў атрымаў вялікія прэферэнцыі ад дзяржавы, атрымаў забеспячэнне з дзяржаўнага бюджэту. І нам падаецца, што цягам трох мінулых гадоў ён не справіўся з абяцанкамі. Калі нават самае простае браць: у вялікай зале Дома літаратара не праведзена ніводнага мерапрыемства, якое можа параўнацца з тымі мерапрыемствамі масавымі, што адбываліся, калі Дом літаратара належаў Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Нагадаем, 30 снежня на прэс-канферэнцыі Аляксандр Лукашэнка наракаў на пісьменнікаў, якія просяць дзяржаўнай падтрымкі, аднак не паказваюць вынікаў: "Усе шчокі надзімаюць: дзяржава не падтрымлівае, не дапамагае. Дайце прадукт, дайце тавар! Я калісьці сказаў: "Вайну і мір" на стол - я заплачу. Дзе "Вайна і мір", хоць бы "Паднятая цаліна", дзе яна? За што плаціць?" Між тым, як вядома, дзяржаўную падтрымку мае толькі пісьменніцкая арганізацыя Мікалая Чаргінца.

Паводле "Еўрарадыё"

Новости партнеров: RedTram

Post new Comment

Содержание этого поля является приватным и не предназначена к показу.
CAPTCHA
Protection from spam
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.