11 марта 2010, четверг
Журнал для тех, кто думает по-европейски

Новости

11:02 | 03.02.10

Студэнтам-платнікам не адменяць адтэрміноўку ад войска

Военный парад-2009

Прапанова беларускіх дэпутатаў пра адмену адтэрміноўкі ад войска для студэнтаў-платнікаў не знайшла падтрымкі і не ўвойдзе ў лік паправак у закон "Аб воінскім абавязку і воінскай службе". Пра гэта БЕЛТА паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Віктар Гумінскі.

На паседжанні працоўнай групы вырашана пакінуць тую частку законапраекта, якая датычыць адтэрміновак ад службы ў войску, без зменаў. Гэта значыць, адтэрміноўку мяркуецца адмяніць толькі для студэнтаў завочных формаў навучання.

Па словах Гумінскага, прапанова аб адмене адтэрміноўкі не знайшла падтрымкі ні ў Міністэрстве адукацыі, ні ў Адміністрацыі прэзідэнта, выклікала неадназначнае тлумачэнне ў грамадстве.

Разам з тым, ён падкрэсліў, што адмена адтэрміноўкі для студэнтаў-завочнікаў не будзе азначаць пагалоўнага набору ў войска ўсіх, хто вучыцца на завочных аддзяленнях. У войска возьмуць толькі столькі, каб даўкамплектаваць структуры да неабходнай колькасці прызыўнікоў, растлумачыў Гумінскі. Ён нагадаў, што студэнты атрымалі адтэрміноўку ад войска толькі ў 2007 годзе, а да гэтага ўсе ішлі ў войска.

Некалькі гадоў таму была іншая сітуацыя з лікам прызыўнікоў. Цяпер яна моцна змянілася. За апошні час лік мужчын, якім споўнілася 18 гадоў, прыдатных да вайсковага прызыву, штогод скарачаецца на 5-7%. Так, у 2007 годзе прыдатнымі да службы ў войску былі прызнаныя больш за 58% прызыўнікоў, у 2008-м — 49%, у 2009-м — амаль 41%. У бліжэйшыя 2-3 гады гэтая тэндэнцыя захаваецца.

Паводле "Еўрарадыё"

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
Что можно вводить?
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Allowed HTML tags: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd> <img> <table> <tr> <td>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Защита от спама
1 + 0 =
Решите эту задачу и впишите ответ.

PDF-журнал

Новости от redtram

Еженедельная рассылка

Электронная почта:


Как выглядит рассылка?

Проекты

Новая Европа. Журнал.
Журнал Серия "Новая Эўропа"


Поисковое продвижение сайта с гарантиями за результат
Office for a Democratic Belarus
Я - европеец
Podzemka Art Gallery, Minsk, Belarus

Архив

марта 2010
пн.вт.ср.чт.пт.сб.вс.
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
© 2006-2008 Новая Эўропа
Все права защищены