03 September 2010, Friday

Лыжны марш у гонар Кастуся Каліноўскага

Лыжны марш у гонар Кастуся Каліноўскага

З Баброўнікаў у Мастаўляны на лыжах – такім чынам ушануюць памяць змагара “за нашу і вашу свабоду” Кастуся Каліноўскага студэнты з Варшавы.

Як паведаміў ініцыятар прабегу Анатоль Міхнавец, да ўдзелу ў лыжным маршы можа далучыцца кожны зацікаўлены.

- Беларуская Нацыянальная Памяць прапаноўвае ўсім беларусам, якія зараз знаходзяцца ў Польшчы на Беласточчыне, ушанаваць памяць нашага змагара, кіраўніка паўстання Кастуся Каліноўскага дыжным маршам. Прапануем 7 лютага сабрацца ў Беластоку каля рэдакцыі радыё "Рацыя" (вул. Цепла 1), і потым паедзем да Баброўнікаў і адтуль зробім лыжны марш да вёскі Мастаўляны, дзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі. Заклікаем усіх, хто мае жаданне, мае лыжы, мае транспарт даехаць да Баброўнікаў, далучыцца да гэтай акцыі.

Лыжны прабег прымеркаваны да 172-х угодкаў з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага, кіраўніка нацыянальна вызвольнага паўстання ў Беларусі. Беларуская Нацыянальная Памяць прапануе ўсім, каму дарагія каштоўнасці Кастуся Каліноўскага далучыцца да лыжнага прабегу па мясцінах нацыянальнага героя Беларусі.

Паводле радыё "Рацыя"

Новости партнеров: RedTram
Комменты
молатаў 4-02-2010 | 00:42

"...змагара “за нашу і вашу свабоду” Кастуся Каліноўскага..."

Неяк так здекліва гучыць тая фраза. Да таго ж "за нашу і вашу свабоду" - гэта лозунг Касьцюшкі. Ня трэба перакручваць, спадарства. Стрыманасць і глыбокія веды - вось што адрознівае сапраўднага інтэлектуала. )))

Post new Comment

Содержание этого поля является приватным и не предназначена к показу.
CAPTCHA
Protection from spam
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.