16 марта 2010, вторник
Журнал для тех, кто думает по-европейски

Евросоюз

19:04 | 15.04.09

Праграма "Усходняе партнерства"

Ініцыятарамі стварэння праграмы "Усходняе партнерства" былі Польшча і Швецыя, якія абвесцілі пра гэтую задуму ў Бруселі 26 траўня 2008 года.

3 снежня 2008 г. у Бруселі адбылася афіцыйная прэзентацыя праекту Еўракамісіі "Усходняе партнерства", які зазнаў пэўныя змены адносна першапачатковых прапановаў. Аналіз зменаў мы прапануем вам у артыкуле Дзяніса Мельянцова "Усходняе партнёрства: гісторыя з працягам".

20 сакавіка саміт Еўрасаюзу зацвердзіў гэтую праграму, якая ўключае Украіну, Беларусь, Малдову, Грузію, Арменію ды Азербайджан. Фармальнае ўступленне ў сілу новай праграмы адбудзецца 7 траўня ў Празе, падчас адмысловай цырымоніі ў межах надзвычайнага сацыяльнага саміту ЕС.

22 красавіка ў Мінску адбылася канферэнцыя "Удзел грамадзянскай супольнасці Беларусі ў ініцыятыве "Усходняе партнерства". Рэзалюцыю канферэнцыі можна прачытаць па-руску, па-беларуску ці па-ангельску.

Праграма "Усходняе партнерства" дэкларуе, што грамадзянская супольнасць ёсць ключавым фактарам для поспеху дэмакратычных і рынкава-арыентаваных рэформаў. Каб прыцягнуць грамадскія арганізацыі ў праграму, прапануецца стварыць Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнерства (Eastern Partnership Civil Society Forum).

Беларусь, Азербайджан, Армінія ды Грузія маюць значныя складанасці ў сферы дэмакратыі і правоў чалавека. Гэта стварае сур'ёзныя праблемы для ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў міжнародных ініцыятывах. Адной з найважнейных праблемаў можна назваць выключанасць грамадзянскай супольнасці са сферы прыняцця палітычных рашэнняў. Пра спецыфічныя для беларускай грамадзянскай супольнасці праблемы, а таксама магчымыя шляхі іх развязання, можна прачытаць у матэрыяле "Участие гражданского общества в инициативе восточного партнерства: проблемы и механизмы".

Паводле Карэла Шварцэнберга - міністра замежных справаў Чэхіі, якая старшынюе цяпер ў ЕС, - у дачыненні да гэтай праграмы "Усходняе партнерства" можна сфармуляваць чатыры асноўных "НЕ":
* Гэта НЕ анты-расійская ініціятыва;
* Яна НЕ патрабуе для рэалізацыі змены сучаснай эканамічнай сітуацыі;
* Усходняе Партнёрства НЕ дублюе іншыя ініцыятывы і інструменты ЕС;
* Яна НЕ накіравана на пашырэнне ЕС.
Для падрабязнага асвятлення разумення рознымі еўрапейскімі палітыкамі гэтай праграмы прапануем вашай увазе таксама артыкул "Усходняе Партнёрства: што далей?"

Апроч гэтага, на пытанне "Беларусь ва Ўсходнім партнэрстве: хто выйграе?" адказвае Аляксандр Класкоўскі. У дадатак, прагноз датычна будучыні адносінаў Беларусі з ЕС рэпрэзентуе літоўскі аналітык Рокас Граяўскас у артыкуле "Новы этап у беларускай палітыцы балансавання".

Реклама

Новости от redtram

Еженедельная рассылка

Электронная почта:


Как выглядит рассылка?

Проекты

Новая Европа. Журнал.
Журнал Серия "Новая Эўропа"


Поисковое продвижение сайта с гарантиями за результат
Office for a Democratic Belarus
Я - европеец
Podzemka Art Gallery, Minsk, Belarus

Архив

марта 2010
пн.вт.ср.чт.пт.сб.вс.
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
© 2006-2008 Новая Эўропа
Все права защищены