Старонкі гісторыі паўстання 1863–1864

28
февраля
16:00
Навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі
інфармацыйна-выставачны цэнтр, пакой 110
Мінск, вул. Сурганава, 15

28 лютага 2013 г. а 16-й гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі адбудзецца прэзентацыя выстаўкі “Старонкі гісторыі паўстання 1863–1864 гг.”.

На ёй прадстаўлена больш за 100 друкаваных і рукапісных дакументаў XIX–XXI стст. з фондаў бібліятэкі. Гэта апісанні ваенных дзеянняў, зборнікі справаводчых матэрыялаў і публіцыстыкі, мемуары, даследаванні айчынных і замежных навукоўцаў.

Экспанаты адлюстроўваюць цікавасць да паўстання на працягу 150-гадовай гісторыі і неадназначнасць ацэнкі яго сэнсу ў розныя часы рознымі асобамі: ад “бунту польскіх паноў і ксяндзоў за аднаўленне Польшчы (Рэчы Паспалітай)” да “беларускага нацыянальна-вызваленчага руху”.

Упершыню ў бібліятэцы выстаўлены арыгінальны дакумент 150-гадовай даўніны – справа “Описание военных действий Каргопольского полка с польскими мятежниками”. У рукапісе змешчаны звесткі аб ваенных дзеяннях на тэрыторыі Люблінскай губерні падчас паўстання. Храналагічныя рамкі дакументаў 12 снежня 1863 г. – 1 верасня 1864 г.

Вялікую каштоўнасць уяўляюць друкаваныя выданні ХІХ ст., якія змяшчаюць творы сучаснікаў падзей: польскіх грамадска-палітычных дзеячоў і расійскіх дарэвалюцыйных даследчыкаў.

Наведвальнікі выстаўкі змогуць зазірнуць у творчую лабараторыю беларускіх даследчыкаў, уявіць атмасферу працы над тэмай паўстання 1863–1864 гг. На паліцах – рукапісныя і машынапісныя матэрыялы 1933–1979 гг. (канспекты, вытрымкі, копіі архіўных матэрыялаў) з асабістых архіваў гісторыкаў Адама Станкевіча, Мікалая Улашчыка, пісьменніка Уладзіміра Караткевіча і іншых.

На імпрэзу, арганізаваную бібліятэкай сумесна з Польскім Інстытутам у Мінску, запрошаны вядомыя айчынныя і замежныя гісторыкі.

Кантактныя асобы:
+ 375 17 284 10 12, + 375 17 284 10 13 Аляксандр Сцефановіч, загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі

+ 375 17 200 63 78 Аляксандр Гарадэцкі, каардынатар праектаў Польскага Інстытута ў Мінску

Крыніца: arche.by

5 марта
5 сакавіка 2013 ў 17:00 у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца прэзентацыя новага фатаграфічнага праекта Андрэя Шчукіна "Кінэстэтыка" Андрэй Шчукін у праекце "Кінэстэтыка" ...
5 марта
У межах уласнага “Я” Мастак-калекцыянер у Беларусі 5 — 31 сакавіка 2013 года За дзесяцігоддзі замкнёнай сістэмы арт-адносін “Мастак – Твор – Мастак” у Беларусі ўтварыўся шэраг ...
6 марта
Что для Вас домашний уют? Когда в последний раз Вы никуда не ходили, чтобы просто побыть дома? Известные белорусские дизайнеры и художники решили поделиться своим взглядом на домашний уют, о ...
Вайна як idée fixe нашай сучаснасці: гуманітарыі шукаюць альтэрнатыву ваеннаму патасу і распаўсюду мілітарысцкай...
Унікальная магчымасць з'явілася ў карыстальнікаў дыстанцыйнай платформы Лятучага ўніверсітэта: вы самі можаце вызначыць...
Арт-пикник Freaky Summer Party пройдет 29 и 30 июля в минском урбанпарке “Дримлэнд”. Помимо музыкальной сцены, на...
Есть идеи для проекта, но не знаешь, как vk может стать инструментом для его успешной реализации? А может, ты просто...
29 июня (четверг) 2017 в 19.00 БОСС проведет тренинг "Успех публичного выступления". Умение завоевать внимание толпы...
24 июня пройдет бизнес-встреча "Invent Yourself", организованный студенческими организациями БОСС и ЦРСИ с участием...
Арт-пикник Freaky Summer Party пройдет 29 и 30 июля в парке “Дримлэнд”. В этом году FSP отличается самым сильным...
14 июня 2017 в 19.00 БОСС проводит тренинг "Психология влияния". Как добиться поставленных целей? Что нужно сделать,...