Трэнінг па відэажурналістыцы

17
июня
00:00
Мінск,
месца ўдакладняецца

Інтэрнэт-часопіс «Новая Эўропа» абвяшчае набор на трэнінг па відэажурналістыцы, які будзе праводзіцца пад кіраўніцтвам кваліфікаваных беларускіх і замежных спецыялістаў. Асноўная ўвага падчас трэнінгаў будзе нададзена падрыхтоўцы журналісцкага тэлерэпартажу (уключна са здымкамі і мантажом).

Трэнінг улучае ў сябе два 3-х дзённых модулі і арыентаваны на падрыхтоўку завершанага відэарэпартажа.

Пры паспяховым завяршэнні трэнінгаў удзельнікі маюць магчымасць атрымаць міжнародны сертыфікат.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі незалежных смі, онлайн-выданняў, якія працуюць з відэакантэнтам альбо плануюць ягонае развіцце на сваіх онлайн-пляцоўках (*).

Дата правядзення першага модуля: 22-24.06.2012

Другі модуль: 29.06-1.07.2012

Час заняткаў: 11:00 – 18:00 (з перапынкам на абед і кава-паўзы)

Месца правядзення: Мінск (падрабязнасці будуць паведамленыя пасля адбору)

Мова: працоўныя мовы – рус/бел

Арганізатары не пакрываюць выдаткаў на абед. Іншагароднім удзельнікам могуць быць пакрытыя выдаткі на дарогу і пражыванне.

Веды і навыкі, які атрымаюць удзельнікі трэнінга:

1) тэхніка працы з відэакамерай ў ручным рэжыме,
2) праца з гукам і асвятленнем,
3) тыпы інтэрв'ю і тэхнікі вядзення інтэрв'ю
4) «ілюстраванае інтэрвью»
5) Праца ў мантажнай праграмаме (Аdobe Premiere 5.5)
6) Тэхнікі мантажу для падрыхтоўкі тэлерэпартажа

DEADLINE: 17.06.2012

Пры адборы кандыдатаў перавага будзе аддавацца групам з двух чалавек, якія прадстаўляюць адзін рэсурс. Вітаюцца заяўкі ад рэгіянальных рэсурсаў. Колькасць месцаў абмежаваная.

Заяўкі прымаюцца па адрасе: videojournalism.belarus@gmail.com

У тэксце заяўкі просьба пазначыць:

1) імя/прозвішча,
2) год нараджэння,
3) выданне, для якога Вы працуеце (адрас сайта),
4) Вашая роля ў дадзеным выданні і перыяд працы,
5) Досвед працы з відэакамерай,
6) Досвед працы з мантажнымі праграмамі,
7) Досвед працы ў відэажурналістыцы,
8) галіна Вашых прафесійных інтарэсаў,
9) Кантактныя дадзеныя (мэйл + тэлефон)
10) спасылкі на прыклады Вашых прац (калі яны апублікаваныя ў інтэрнэце)

У тэме заяўкі просьба пазначыць: «трэнінг_чэрвень _2012».

20 июня
Центр Международного Образования и Карьеры 20 июня в 19.30 (время по Минску) организует он-лайн лекцию «Убедительное мотивационное письмо». Продолжительность: 1 час. Автор: Виктор Хотим, ...
22 июня
Публічныя лекцыі “URBI ET ORBI” Генадзь Сагановіч “Беларусь як акупаванае грамадства: Акупаванае грамадства: стратэгіі выжывання ў VII ст.” “…Цяжка знайсці яшчэ нейкую гістарычную тэму, да ...
27 июня
«Развіццё супрацоўніцтва вучоных Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскага Саюза па актуальных напрамках энергетычнай навукі» Месца правядзення: Мінск, праспект Незалежнасці 99 (метро «Маскоўская»), ...
Вайна як idée fixe нашай сучаснасці: гуманітарыі шукаюць альтэрнатыву ваеннаму патасу і распаўсюду мілітарысцкай...
Унікальная магчымасць з'явілася ў карыстальнікаў дыстанцыйнай платформы Лятучага ўніверсітэта: вы самі можаце вызначыць...
Арт-пикник Freaky Summer Party пройдет 29 и 30 июля в минском урбанпарке “Дримлэнд”. Помимо музыкальной сцены, на...
Есть идеи для проекта, но не знаешь, как vk может стать инструментом для его успешной реализации? А может, ты просто...
29 июня (четверг) 2017 в 19.00 БОСС проведет тренинг "Успех публичного выступления". Умение завоевать внимание толпы...
24 июня пройдет бизнес-встреча "Invent Yourself", организованный студенческими организациями БОСС и ЦРСИ с участием...
Арт-пикник Freaky Summer Party пройдет 29 и 30 июля в парке “Дримлэнд”. В этом году FSP отличается самым сильным...
14 июня 2017 в 19.00 БОСС проводит тренинг "Психология влияния". Как добиться поставленных целей? Что нужно сделать,...