Цэнтральны эўрапейскі ўнівэрсытэт арганізуе Летні ўнівэрсытэт і запрашае магістрантаў і маладых навукоўцаў на курс “Разьвіцьцё мэдыяў і дэмакратызацыя: разуменьне і рэалізацыя маніторынгу і ацэначных праграмаў”. Дата правядзеньня: 5–16 ліпеня 2010 г. Месца правядзеньня: Будапэшт. Апошні тэрмін падачы заяваў 15 лютага 2010 г.
Курс, прысьвечаны разьвіцьцю мэдыяў і дэмакратызацыі, створаны, каб дапамагчы дасьледчыкам з акадэмічных колаў і грамадзянскай супольнасьці атрымаць лепшае разуменьне гісторыі, тэорыі, сучасных тэндэнцыяў і розных мэтадалёгіяў, якія ўжываюцца для маніторынгу і ацэнкі міжнародных праграмаў дапамогі. Курс будзе праводзіцца як майстар-кляс і будзе ўключаць у сябе шэраг лекцыяў, групавых дыскусіяў, паездак па Будапэшту і Вугоршчыне для сустрэчаў з асобамі, што працуюць у гэтай галіне.
Курс прызначаны для студэнтаў старэйшых курсаў магістратуры, доктарскіх праграмаў, прафэсіяналаў у галіне разьвіцьця медыяў, журналістаў ды іншых працаўнікоў медыяў, а таксама прафэсіяналаў з арганізацыяў, якія ажыцьцяўляюць праграмы маніторынгу і ацэнкі. Мовай выкладаньня будзе ангельская, таму ўсе заяўнікі мусяць прадэманстраваць добрае валоданьне як пісьмовай, так і вуснай ангельскай мовай. У некаторых выпадках з заяўнікамі могуць зьвязацца для тэлефоннага інтэрвію.
Працэс падачы заяўкі
Заяўка мусіць падавацца праз анлайн-форму. Заяўнік мае прадставіць наступныя дакумэнты:
1. Анлайн-форму заяўкі;
2. Рэкамэндацыйны ліст;
3. CV або рэзюмэ з поўным сьпісам публікацыяў, калі такія былі;
4. Матывацыю;
5. Эсэ на ангельскай мове (максымальны аб’ём – 10 старонак), зьвязанае з тэмай курсу;
6. Плян дасьледніцкага праекту.
Магчымыя дадаткі:
- копія нядаўна надрукаванага артыкулу па-ангельску;
- копія моўнага сэртыфікату.
Больш падрабязную інфармацыю, датычную кожнага з дакумэнтаў, можна знайсьці тут.
Кошт курсу € 550. Фінансавая дапамога ўдзельнікам магчымая ў наступных катэгорыях: скасаваньне аплаты за навучаньне, грант на пражываньне, аплата праезду (поўная або частковая). Удзельнікі з краінаў былога Савецкага Саюзу могуць падаваць заяўку на дапамогу ўва ўсіх катэгорыях. Больш падрабязную інфармацыю аб праграме і фінансавых умовах можна знайсьці тут. Па дадатковых пытаньнях можна зьвяртацца па адрасе summeru@ceu.hu
| Поисковое продвижение сайта с гарантиями за результат |
Отправить комментарий