27 лістапада (пятніца) у 20.00 у кнігарні "Ў" Дзмітрый Плакс будзе чытаць лекцыю “Кніга як арт-аб’ект” і прэзэнтаваць свой новы зборнік "ОМ". Кніга выйшла ў свет у Швецыі тыражом у 9 напісаных ад рукі экземпляраў. Да таго ж кожны з іх - усяго толькі частка (1/9) кнігі. "ОМ" быў выстаўлены на інтэрнет-аукцыон з пачатковым коштам у 900 крон. Але кнігу можна набыць і ў электронным варыянце - амаль што дарам.
""Ом" самым жорсткім чынам дэстабілізуе уласнае існаванне, у тым ліку і як "кнігі-тавара": гэта не літаратурны прадукт, але літаратурная падзея - мастацкі твор, ліст, акцыя. І нават - торг акцыяй, аукцыён.... "Ом" выходзіць на так званы "свабодны рынак" ва ўсёй красе непрыбытковасці, непатрэбнасці, бяссілля."
"Aftonbladet", 09-11-11
"..зборнік "ОМ", які выходзіць у выдавецтве Ruin, гранічна эксклюзіўны - толькі дзевяць асобнікаў, усе напісаныя ад рукі, каліграфічна занатаваныя самім пісьменнікам."
"Svenska Dagbladet", 09-10-10
""ОМ"... дае карціну разбітага на кавалкі - як мастацкага, так і прыватнага - асабліва, калі аскепкі ізноў складаюцца ў адзінае цэлае."
"Sydsvenskan" 09-10-14
| Поисковое продвижение сайта с гарантиями за результат |
Отправить комментарий