16 марта 2010, вторник
Журнал для тех, кто думает по-европейски

Образовательные программы

17:02 | 03.02.10

Конкурс ад Сусьветнага Банку

Сусьветны Банк і яго партнэры праводзяць міжнародны конкурс эсэ “Беспрацоўе моладзі”. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца маладыя людзі ў веку 18-25 гадоў з усіх краінаў сьвету. Студэнты, якія навучаюцца на доктарскіх праграмах (PhD), не маюць права ўдзельнічаць.

Конкурс праводзіцца ў дзьвюх катэгорыях: эсэ і відэа. Апошні тэрмін падачы працаў – 16 сакавіка 2010 году.

Тэмы

1. Як беспрацоўе сярод моладзі ўплывае на вас, вашую краіну, горад і мясцовую супольнасьць?
2. Што магчыма зрабіць у супрацы з вашымі равесьнікамі, каб знайсьці ўстойлівае рашэньне для асобаў, якія шукаюць працу, пры дапамозе моладзевага прадпрымальніцтва. Падумайце пра бар’еры, з якімі сутыкаецца моладзь на рынку працы, і пра тое, як змагацца з цяжкасьцямі ў доступе да капіталу для пачатку бізнесу.

Эсэ і відэа (на ангельскай, французскай і гішпанскай мовах) мусяць падавацца індывідуальна. Асоба можа падаць толькі адну працу ў кожнай з катэгорыяў.

Падрабязьней аб правілах і крытэрах можна прачытаць тут.

Узнагароды

1. Эсэ
- аўтары найлепшых эсэ (фіналісты) змогуць прысутнічаць на паседжаньні Заключнага журы ў Стакгольме (Швецыя) сёлета ў траўні, а таксама наведаць Штогадовую банкаўскую канферэнцыю па разьвіцьці эканомікі. Сусьветны банк аплоціць падарожжа і пражываньне фіналістаў.

Грашовыя прэміі: першае месца – $ 3 000, другое месца– $ 2 000, трэцяе месца – $ 1 000.

2. Відэа
- пераможцу запросяць на паказ свайго відэа на Штогадовай банкаўскай канферэнцыі па разьвіцьці эканомікі.

Грашовыя прызы: першае месца – $ 2 000 , другое месца – $ 1 000, трэцяе месца – $ 500.

Працы падаюцца праз інтэрнэт. Для таго каб прадставіць на разгляд відэа, трэба спачатку стварыць рахунак на YouTube і запампаваць вашую працу на гэты сайт. Апроч таго, вы мусіце падаць заяўку на сайце конкурсу.

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
Что можно вводить?
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Allowed HTML tags: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd> <img> <table> <tr> <td>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Защита от спама
7 + 13 =
Решите эту задачу и впишите ответ.

Реклама

Новости от redtram

Еженедельная рассылка

Электронная почта:


Как выглядит рассылка?

Проекты

Новая Европа. Журнал.
Журнал Серия "Новая Эўропа"


Поисковое продвижение сайта с гарантиями за результат
Office for a Democratic Belarus
Я - европеец
Podzemka Art Gallery, Minsk, Belarus

Архив

марта 2010
пн.вт.ср.чт.пт.сб.вс.
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
© 2006-2008 Новая Эўропа
Все права защищены