12 марта 2010, пятница
Журнал для тех, кто думает по-европейски

Образовательные программы

01:11 | 22.11.09

Даклад “Памяць пра другую сусветную вайну ў гарадскім ландшафце Усходняй Еўропы”

Часопіс палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” запрашае на прэзентацыю вынікаў даследавання “Памяць пра другую сусветную вайну ў гарадскім ландшафце Усходняй Еўропы”, а таксама да дыскусіі па тэме дакладу.

Прэзентацыя адбудзецца 26 лістапада 2009 года.

Пачатак 18.30.

Месца прэзентацыі: гатэль Crowne Plaza па адрасе вул. Кірава 13, заля Princess I.

Даследванне рэалізавана пры падтрымцы фундацыі “Памяць, адказнасць, будучыня” (Германія) і Інстытута прыкладной гісторыі пры Еўрапейскім Універсітэце Віадрына (Франкфурт-на-Одэры, Германія).

Выступоўцы:

Аляксей Ластоўскі, кандыдат сацыялагічных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі.

Андрэй Казакевіч, PhD, галоўны рэдактар часопіса “Палітычная сфера” (Мінск, Беларусь)

Раса Балачкайтэ, PhD, дацэнт Універсітэта Вітаўта Вялікага (Каунас, Літва)

Запрашаюцца усе зацікаўленыя!

Даследаванне прадстаўляе сабой параўнальны аналіз гарадскога ландшафту трох сталіц нашага рэгіёну: Вільня, Кіёў і Мінск

У адрозненні ад папярэдніх даследаванняў прапануецца аналіз не асобных фрагментаў, але ўсёй гарадской тапанімікі у рэгіянальнай перспектыве, для складання цэласнае карціны і выяўлення сутнасных тэндэнцыяў.

Для Вільні прааналізавана 875 назваў вуліц, для Кіева 1372, для Мінска 780 назваў.

Асаблівая ўвага звяртаецца на аналіз складу і прасторавага размеркавання ў гарадскім ландшафце:

- пласту “Другая сусветная вайна”: назвы ў гонар герояў вайны, партызанаў, падпольшчыкаў і г.д.

- пласту “Нацыянальнай культура”: назвы ў гонар дзеячаў гісторыі ды культуры дасавецкага і савецкага перыяду

- “Каланіяльнага плату”: дзеячы рускай і савецкай культуры.

Таксама будуць прааналізаваны асаблівасці мемарыялізацыі памяці пра Другую сусветную вайну праз маркіроўку гарадскога ландшафта з дапамогай помнікаў.

Вынікі дэманструюць дастаткова цікавы кантраст у падыходзе да фарміравання гарадскога ландшафту паміж трыма гарадамі. Выяўленыя тэндэнцыі могуць быць асноваю для больш глыбокага разумення культурных і палітычных працэсаў у рэгіёне, а таксама падставаю для публічнай дыскусіі па пытанням палітыкі памяці ў Беларусі, Літве і Украіне.

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
Что можно вводить?
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Allowed HTML tags: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd> <img> <table> <tr> <td>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Защита от спама
10 + 1 =
Решите эту задачу и впишите ответ.

Реклама

Новости от redtram

Еженедельная рассылка

Электронная почта:


Как выглядит рассылка?

Проекты

Новая Европа. Журнал.
Журнал Серия "Новая Эўропа"


Поисковое продвижение сайта с гарантиями за результат
Office for a Democratic Belarus
Я - европеец
Podzemka Art Gallery, Minsk, Belarus

Архив

марта 2010
пн.вт.ср.чт.пт.сб.вс.
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
© 2006-2008 Новая Эўропа
Все права защищены