Журнал для тех, кто думает по-европейски Волонтеры RSS English Подписка на новости ЖЖ-сообщество Реклама на сайте  

Новости сегодня

 

У Ірландыі з’явіўся новы прэм’ер-міністр

08.05.2008

Ірландскі парламент зацвердзіў кандыдатуру міністра фінансаў Браяна Коўэна на пасаду прэм’ер-міністра. На гэтай пасадзе ён зменіць Бэрці Ахэрна.

У аўторак Ахэрн склаў свае паўнамоцтвы перад прэзідэнтам Мэры Макаліз. Так ён скончыў сваё адзінаццацігадовае праўленне на Зялёнай выспе ў сувязі з судовай справай аб карупцыі. Аб сваім рашэнні былы прэм’ер міністр абвясціў месяц таму.

Пераемнік Ахэрна Браян Коўэн, які да гэтага часу з’яўляўся міністрам фінансаў пры яго ўрадзе, у красавіку быў абраны старшынёй Фіяна Файл – правацэнтрысцкай кіруючай партыі.
За кандыдатуру Коўэна на пасаду прэм’ер-міністра прагаласавалі 88 дэпутатаў, супраць – 76.

Паводле Gazeta.pl
Пераклад: Новая Еўропа