Журнал для тех, кто думает по-европейски Волонтеры RSS English Подписка на новости ЖЖ-сообщество Реклама на сайте  

Новости сегодня

 

Прэзэнтацыя Цэнтру беларускіх дасьледваньняў у ЗША (фота і відэа)

21.04.2008

19 красавіка ў горадзе Вінфілд (Канзас, ЗША) адбылася прэзэнтацыя Цэнтру беларускіх дасьледаваньняў. Статутныя дакумэнты аб утварэньні гэтага Цэнтру былі падпісаныя яшчэ 11 ліпеня 2006 г. віцэ-прэзыдэнтам Саўтвэстэрн-коледжу Эндры Шэпардам (г. Вінфілд, Канзас) і былым амбасадарам ЗША у Беларусі Дэйвідам Суорцам.

IMG_3301.JPG

Дэйвід Суорц, першы амбасадар ЗША ў Беларусі, адзін зь ініцыятараў стварэньня Цэнтру.


Перад прысутнымі выступіла Івонка Сурвіла, старшыня Рады БНР.

IMG_3307.JPG

У цырымоніі адкрыцьця Цэнтру прыняў удзел былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

IMG_3315.JPG

У сваім выступе С. Шушкевіч зьвярнуў увагу на неабходнасць дэмакратызацыі шляхам атрымання падставовай гуманітарнай адукацыі, а таксама на тэндэнцыю да ідэалягізацыі гуманітарнай адукацыі ў Беларусі.


Завяршэньне выступу Шушкевіча. Слухачы задавалі шмат пытанняў, а напрыканцы аудыторыя апладзіравала былому старшыні Вярхоўнага Савету стоячы.

IMG_3322.JPG

Прысутныя на адкрыцьці задаюць пытаньні выступоўцам.

IMG_3327.JPG

Выступае Зінаіда Гімпелевіч, прафэсарка катэдры славянскіх і германскіх дасьледаваньняў унівэрсытэту Ватэрлоо (Антарыё, Канада).

IMG_3337.JPG

Адкрыцьцё Цэнтру завяршылася музычным вечарам з удзелам Сяржука Сокалава-Воюша.


Інфармацыю пра Цэнтар беларускіх дасьледваньняў можна знайсьці таксама на інтэрнэт-старонцы Цэнтру
.