Асаблівасьць геапалітычнага палажэння Беларусі ужо не вызывае, а ні спрэчак, а ні сумненняў. Больш таго, праблематыка звязаная з цывілізацыйнымі і палітычнымі прыарытэтамі гэтай краінай, сталася аб’ектам навуковага даследвання як у межах краіны, а так сама прыцягвае ўвагу замежных дасьледчыкаў. Сярод беларускіх дасьледчыкаў можна выдзяліць два нурты: афіцыйны і незалежны. Прадстаўнікі першага нурту (В.А. Мельнік, В.М.Матусевіч, Князев С.Н. А.В. Шарапо і інш.) разлядаюць прабелму геапалітыкі ў межах дзяржаўная ідэалогіі і палітычных прэферэнцыяў кіруючай эліты. Незалежныя беларускія дасьледчыкі (А. Лагвінец, А. Лагвіновіч, В. Сіліцкі і інш) спрабуюць сфарміраваць іншае бачанне мейсца Беларусі ў геапалітычнай прасторы. Сярод замежных навукоўцаў можна назваць (Е. Бургера, А. Уілсана, Г. Йофе, Д. Марпалса, А. Суздальцэва, А. Дугіна). Тэарэтычнае абдумванне Беларусі яе геапалітычнай адзінкі азначае, што простае геаграфінае палажэнне Беларусі стала часткай рэчаіснасьці і пачала набываць сваю метафізычную форму.
Тым, не менш, не гледзячы на пэўнае карыснае геапалітычнае палажэнне, шэраг тэорыяў, пакуль цяжка сказаць якія геапалітычныч накірункі для Беларусі найбольш прэарытэтныя, а таксама з пэўнасьцю сказаць, што з сябе ўяўляе геапалітыка Беларусі ў пачатку ХХІ стагоддзя. Аналізуючы палажэнне Беларусь на мапе Еўропы, можна сьцьвярджаць, што мы маем дачыненне з геаграфіяй без палітыкі. Маючы фізычную форму (якой з’яўляецца дзяржава Беларусь), і палажэнне ў геаграфічнай прасторы (паміж Захадам і Ўсходам) кіраўніцтва краіны не ў стане выпрацаваць адпаведнай геапалітычнай канцэпцыі.
Галоўнай прычынай геапалітычнай дэзарыэнтаванасьці, з’яўляецца суб’ектывізацыя геапалітыкі, прывязання яе да цяперашніх патрэбаў палітычнай эліты на чале з А.Г. Лукашэнка. Геапалітыка, як і іншыя сферы функцыянавання краіны, сталася «лукашэнкацэнтрычнай». Патрэбы краіны, перспектвы яе развіцця ў будучыні, гістарычны лес абмежаваны сенняшнім станам палітычнай улады і жаданнямі кіраўніка дзяржавы. Безумоўна, у працэсе фарміравання геапалітчынай канцэпцыі той ці іншай дзяржавы, вельмі важна пазіцыя кіруючай эліты. Асабліва, роля эліты павялічваецца тады, калі грамадства палітычна дэзарыентавана, альбо ня мае агульнанацыянальных прэарытэтаў. У гэтых умовах эліта бярэ на сябе адказнасьць за лес краіны і прымае неабходнае рашэнне. Тым не менш, гэтае рашэнне ў той, ці іншай ступені, павінна быць абумоўлена аб’ектыўнымі фактарамі і палітычнай сітуацыяй, а не амбіцыямі адной асобы. Палітычныя хістанні Лукашэнкі, уплываюць на геапалітыку больш, чым самое палажэнне Беларусі і цывілізацыйныя супярэчлівасьць, зьвязаныя з гэтым. Таму, немагчыма казаць аб лагічна выбудаванай і сталай геапалітычнай канцэпцыі краіны. Некія асобныя накірункі ў зьнешнепалітычных прэферэнцыях маюць, хутчэй, ідэалагічны і каньюнктурны характар, а не геапалітычны, і патрэбны для апраўдання, ці падтрымання палітычнага курсу А. Лукашэнкі ўнутры краіны. Простым прыкладам можа быць аналіз эвалюцыі ў адносінах беларускага істаблішмэнта да інтаграцыйнага працэс з Расеяй, які доўгі час быў для Мінску «найбольш прыарэтэтным». Але, калі, раптам, збліжэнне з Расеяй перастала адпавядаць пэўным інтэрэсам палітычнай эліты (А. Лукашэнка) намецілася пахаладанне ў адносінах паміж Беларуссю і Расеяй. Разам з тым зьмянілася ідэалагічная парадыгма геапалітычных стратэгій: «У нашым беларуска-расейскім междзяржаўнымі аб’яднанні пад уплывам эмоцый, дзеля задавалення склаўшыйся палітычнай кан’юнктуры ўнутры дзяржаў – ўдзельнікаў, дапускалася пасьпешнасьць і пераскокванне праз абавязковыя этапы інтэграцыйнага будавання. Наўрацці трэба было беларуска-расейскую Супольнасьц ужо праз год зьмяняць ў Саюз, а яшчэ праз два гады абвяшчаць пра будаванне Саюзнай дзяржавы, якая, пры близкім разглядзе не з’яўляецца ніякай дзяржавай. Што яно з сябе ўяўляе? Яно з’яўляецца фарміруючымся канфедэратыўным Саюзам дзяржаваў, пры гэтым працэс гэтага фарміравання знаходзіцца яшчэ ў пачатковай стадыі».[1]
Геапалітычныя прыарытэты палітычнай эліты будуць і далей зьмяняцца, ствараючы хаос і блытаніну ў выпрацоўке палітычных стратэгіяў палажэння краіны на міжнароднай арэне.
Робячы аналіз геапалітычнага становішча Беларусі і перспектыў яе развою трэба спыніцца на аглядзе трох геапалітычных вымярэнняў: Беларусь – Расея, Беларусь – Еўропа, Беларусь – Беларусь. Але аналізуючы геапалітычныя ўхілы Беларусі, неабходна, таксама, зьвярнуць увагу і на тое, якое мейсца адводзіцца гэтай краіне ў межах той, ці іншай цывілізацыі, а менавіта на Захадзе і Ўсходзе.
Агульна кажучы, Беларусь разглядаецца пакуль, толькі як аб’ект геапалітычных прэтэнсьяў з боку суседзяў, і таму, уваходзячы ў геапалітычныя аб’яднанні з Расеяй, ці Еўропай, яна не ўтворыць нейкай новай асобнай геапалітычнай, ці культурнай прасторы, а стане часткай ужо існуючай цывілізацыі. Яна не зможа прэтэндаваць на тое, каб адыгрываць актыўную, ці самастойную ролю у межах той ці іншай геапалітычнай структуры.
Таксама, праблематычным з’яўляецца акрэсьленне сапраўднага геапалітычнага палажэння Беларусі ў Еўраазіатыцкім абшары. Знаходзячыся, згодна з геаграфічным палжэннем, у цэнты Еўропы, Беларусь, тым не менш, не з’яўляецца яе геапалітычным цэнтам, а хутчэй уяўляе сабой семіперэферыю, якая ляжыць паміж двума рознымі цэнтрабежнымі геапалітычнымі сіламі. Ў залежнасьці ад таго ў якой прасторы яна апынецца і ад функцыянальнага падыходу, Беларусь можа пераўтрварыцца, альбо ў геапалітычную перэферыю, альбо геапалітычны фарпост той ці іншай цывілізацыі. Але, пакуль Беларусь ляжыць на цывілізацыйным памежжы яна ўтварае асобную геапалітычную прастору, якая знаходзіцца пад разнастайнымі і рознымі па сіле культурнымі і палітычнымі ўплывамі.
Калі разглядаць геапалітычнае вымярэнне Беларусь-Расея, то можна адразу зазначыць, што Беларусь займае вельмі значнае і важкае мейсца як у геапалітычных канцэпцыях, так і у знешнепалітычнай практыцы Расеі.
Расея з’яўляецца не толькі пэўнай геапалітычнай прасторай, але, як ужо было адзначана, стварае асобную цывілізацыю. Яе геапалітычныя прэарытэты фарміруюцца не столькі дзякуючы актыўнасьці палітычных эліт, колькі самой тэрытарыяльнай і культурнай рэчаіснасьцю. Гэта рэчаіснасьць, ў пэўным сэнсе, акрэсьлівае і форму палітычнага быція Расеі, гэтай формай з’яўляецца імперыя. Гістарычныя падзеі паказалі, што спробы пераўтрварэння яе ў іншую сістэму, яе лібіралізацыя і дэмакратызацыя, скончваліся тэрытарыяльным крызісам і палітычным заняпадам. Таму, Расея ў тым выглядзе, якім яна існуе зараз, можа функцыянаваць толькі як імперыя, ці не існаваць вогуле. Палітычная цэнтралізацыя і аўтарытарызацыя грамадцтва, даволі агрэсыўная палітыка ў стасунку да суседзяў у апошнія часы, сьведчыць аб працэсах рэімперыалізацыі Расеі. Зыходзячы з гэтага, геапалітычны выбар кіруючай эліты павінен быць толькі расеяцэнтрычным. Таму для Расеі няма іншага выбару апрача самой сябе, імкненне прыналежыць да іншай сістэмы азначае знішчэнне сваей цывілізацыйнай ідэнтыфікацыі і пераўтварэнне ў аб’ект геапалітыкі.
Але, каб не стацца аб’ектам геапалітыкі, неабходна таксама праводзіці актыўную зеншнюю палітыку. З 90-х гадоў Расея траціць свае пазіцыі ў сьвеце і пераўтвараецца ў другасную дзяржаву без уплываў нават на тых сваіх суседзяў, якія знаходзіліся ў СССР. Але з прыходам да ўлады В. Пуціна, геапалітычная актыўнасьць Расеі павялічалася і набыла новыя, постімперскія формы. На сенняшній дзень перад Расеяй паўстала некалькі вельмі важных геапалітычных заданняў:
Абарона ўласнай цывілізацыйнай прасторы ад дэструктыўнага ўплыву амерыкана-ліберальнай ідэалогіі. Стварэнне закрытай культурнай прасторы з моцнай цэнтральнай уладай, якая будзе ў стане змабілізаваць Рускі народ вакол ідэі праваслаў’я і расейскай вялікадзяржаўнасьці.
Пабудаванне моцнай геапалітычнай прасторы з трох славянскіх дзяржаваў, Украіны і Беларусі, пад палітычным першанствам Расеі. Гэта павінна аднавіць геапалітчную і цывілізацыйную суцэльнасьць Расеі і ўсей праваслаўнай цывілізацыі.
Супрацьстаянне пашырэню геапалітычнага ўплыву ЗША і яе сатэлітаў на постсавецкую прастору, прынамсі на тыя краіны, якія яшчэ не ўвайшлі у НАТА і ЕС. [2]
Што датычыцца Беларусі, яна па-першае, разглядаецца як цывілізацыйны фарпост на захадзе і з’яўляецца не толькі амаль астатнім ланцугом зьвязваючым Расею і Еўропу, але і культурна палітычнай барьерай для непасрэдных уплываў Захаду. Па-другое, Расея, ствараючы асобную цывілізацыю, не бачыць сябе поўнавартасьцевай без Беларусі і Ўкраіны. Толькі пры максымальнай прывязанасьці Беларусі і Ўкраіны Расея атрымае поўную гарантыю сваей цывілізацыйнай бяспекі. Захаванне Беларусі ў расейскай цывілізацыйнай прасторы, так сама стварае і псіхалагічную ўпэўнінасьць у тым, што Расея не да канца згубіла свой цывілізацыйны патэнцыял і культурную пасіянарнасьць. Да гэтага варта дадаць, што фарміруя нейкую адзіную геацывілізацыйную прастору з Беларуссю, з асаблівым культурным, гаспадарчым і палітычным укладам, Расея, тым самым, прэтэндуе на стварэнне альтэрнатыўнага шляху развіцця, супрацьпаставіўшы яго Еўрапейска-Амерыканскаму і ўключыўшы ў гэты працэс усе постсавецкія дзяржавы. «Сення адзіная руская цывілізацыя зноў разарвана на тры часткі. Але кожная з іх сама па сабе прызначана на заняпад. Таму, праблема новага аб’яднання Беларусь і Ўкраіны, з’яўляецца не проста пачаткам набыцця Расеяй свойго натуральнага геапалітычнага статуса. Па сутнасьці, гэта праблема нашай жыццяздольнасьці. Ад таго, як яна вырашыцца будзе залежыць, быць ці не быць нашай Радзімы такой, якой яна была заўседы – унікальнай, самабытнай і самадастатковай цывілізацыяй».[3]
Але, не гледзячы на тое, што Беларусь як геапалітычная прастора, з’яўляецца для Расеі цывілізацыйным фарпостам, то з пункту гледжання гаспадаркі і культуры Беларусь застаецца перэферыяй Расеі, часткай Расеі, якая прыпадкам адарвалася ад адзінай прасторы. Гэта тычыцца не толькі залежнасьцю Беларусі ад паставак газу і нафты, амаль уся яе гаспадарка арыентавана на рынак Расеі, але палітычная і сацыяльная стабільнасьць Беларусь залежыць ад Расеі. Вось як ацэньваюць гэтую сітуацыю расейскія навукоўцы: «На ўсход ад Беларусь ляжыць агромісты расейскій рынак, які ўжо сення паглынае не толькі беларускія тавары, але, што больш важна, ізбытак беларускай працоўнай сілы. Пры гэтым улічваючы, неэфектыўнасьць беларускай гаспадаркі, роля гэтага фактара з часам будзе павялічвацца. Ужо зараз, беларускае Міністэрства працы ацэньвае працоўную міграцыю пазытыўна – як дазваляючую зьняць нагрузку на рынак працоўнай сілы і ўрэшце сацыяльную напружаннасьць.[4] Абапіраюцыся на падобныя высновы, можна сказаць, што галоўным элементам уцягнення Беларусі ў Расейскую геапалітычную прастору будуць не толькі нейкія культурна-цывілізацыйныя фактары, а сукупнасьць негатыўных з’яваў у палітыке і гаспадарке Беларусі.
Сярод культурна-цывілізацыйных каштоўнасьцяў, якія, згодна з поглядамі некаторых расейскіх і беларускіх геапалітыкаў збліжаюць Беларусь і Расею можна выдзяліць наступныя. 1. Доўгачасовы перыяд сумеснага гістарычнага існавання і татальны ўплыў расейскай культуры. 2. Фарміраванне агульных міфаў аб адзінстве праваслаўна-славянскай дзяржавы. 3. Сумеснае супрацьстаянне «ворагам» і «агрэсарам» у постаці Захаду. 4. Пачуцце «месыянства» і стварэнне дзяржавы «Праўды», якая павінна стрымаць палітычнае і глабальнае «зло», якое заключана ў ідэях лібералізму.
Да гэтага трэба дадаць, што ў абодзьвух краінах ўжо сфарміраваліся падобныя палітычныя сістэмы, якія можна ахарактэрызаваць як антыдэмакратычныя (неааўтарытарныя) і антылібіральныя. Гэта выражаецца ў пашырэнні палітычнага і гаспадарчага кантролю дзяржавы над грамадствам, што аўтаматычна зьбліжае Беларусь і Расею. «Шматлікія элементы аўтарытарызму, адсутнасьць працоўнага механізму стрымлівання і супрацьвагі, эфектыўнай шматпартыйнай сістэмы, не забясьпечаннасьць правоў чалавека, разьвітых інстытутаў рыначнай гаспадаркі не дазваляе гаварыць аб Расеі як аб дзяржаве з устойлівай дэмакратыяй».[5] Асабліва гэты, цэнтральны, фактар будзе іграць вельмі важную ролю ў далейшых палітычных працэсах унутры Беларусі і па-за яе межамі. Перад усім, трэба зазначыц, што, дарэмна спадзявацца на Расейскую дэмакратызацыю Беларусі (аб чым гавораць некаторыя палітыкі ЕС і прадстаўнікі беларускай апазіцыі, якія шукаюць падтрымку ў маскоўскага эстаблішмэнту). Змена палітычнага рэжыма ў Беларусі за дапамогай Расеі прывядзе да фарміравання кішэневага рэжыму, цалкам адданага Маскве і паступовага ўключэння ў цывілізацыйную прастору Расеі. Таксама як зняцце А. Лукашэнкі праз Крэмль, наўрацці зменіць палітычную сістэму Беларусі, якая вельмі эфектыўна змагаецца з дэмакратыей, да чаго, як ўжо казалася вышэй, збліжае дзьве дзяржавы. Захаванне аўтарытарнага ладу ў Беларусі будзе азначаць памяньшэнне геапалітычнай і палітычнай аўтаноміі гэтай краіны і магчымага адарвання яе ад Расеі. Дэмакратызацыя Беларусі, аўтаматычна перавядзе краіну ў іншую культурна-палітычную прастору.. Таксама, Расея прыгатавана да таго каб бараніць свае інтарэсы ў Беларусі, паменьшыць якія-заўгодна пагрозы адыходу Беларусі ад цывілізацыйнага ўплыву Расеі і далучэнне яе да Заходней цывілізацыі. Яна будзе далаей павялічваць свой гаспадарча-палітычныя ціск на заходняга суседа і падтрымліваць лаяльны дыктатарскі рэжым.
У гэтых, умовах, калі пабудаванне геапалітычных узаемаадносін Расеі і Беларусі выглядае больш-менш лагічна, а сама Расея разумее значнасьць Беларусі, паўстае пытанне, на колькі важнай геапалітычнай прасторай з’яўляецца Беларусь для Еўропы, якое мейсца займае, ці будзе займаць Беларусь у ЕС у будучым і да якога моманту Еўропа гатова бараніць свае інтарэсы ў Беларусі?
Разглядаючы Беларусь у плоскасьці Еўропа-Беларусь, трэба зазначыць, што для Еўропы Беларусь не ўтварае такога важнага цывілізацыйнага элементу як для Расеі. Існуючыя геапалітычныя канцэпцыі развіцця еўрапейскай цывілізацыі не сьцьвярджаюць, што Еўропа страціць сваю цывілізацыйную цэласнасьць і адметнасьць, калі Беларусь не ўвойдзе да Еўрапейскай прасторы. Аб гэтым сьведчыць падыход некаторых еўрапейскіх лідэраў да ацэньвання геапалітычных пазіцый Беларусь у Еўропе. Так камісар адзінага еўрапейскага рынку Ф.Балкенштайн в своей кніге «Межы Еўропы» адзначае: «Турцыя не можа быць прынятая да Еўрасаюзу, а павінна быць буферам аддзяляючым Еўропу ад Ірану і Іраку. Такую ж ролю павінна выконваць Беларусь і Ўкраіна – ізаляваць Еўропу ад Расеі».[6] Такое стаўленне да Беларусі падцьвярджае той факт, што Беларусь не з’яўляецца геапалітычным цэнтрам Еўропы, але яе перэферыяй і мае для Еўропы не цывілізацыйнае а функцыянальнае значэнне. Нават, калі Беларусь страціць сваю цывілізацыйную адментнасьць і суверынітэт, гэта не паўплывае на геапалітычнае палажэнне і цэласнасьць Еўропы. Такім чынам можна сказаць, што Беларусь на столькі Еўрапейская дзяржава, на колькі яе геапалітычнае становішча адпавядае прагматычнай палітыцы Еўропы.
Трэба дадаць, што аб важнасьці Беларусі для ЕС з большага кажуць прадстаўнікі беларускага дэмакратычнага руху, сьцьвярджаючы, што сапраўдная дэмакратычная Еўропа не будзе існаваць без Беларусі. Хутчэй незалежная і вольная Беларусь не зможа існаваць, у сенняшніх геапалітычных умовах, па-за межамі Еўропы. Такім чынам, калі для Расеі пытанне Беларусі стаіць на першым мейсцу, то для ЕС гэта пытанне другаснага значэння. Пакуль еўрапейскія палітыкі і палітычныя тэарэтыкі не адкажуць на пытанне «што есць Беларусь, для Еўропы», казаць аб цывілізацыйнам і геапалітычным адзінстве Беларусі і Еўропай вельмі цяжка. Разам з тым, Еўропа стараецца праводзіць вельмі асьцярожную палітыку ў дачыненні Беларусі і фарміруе яе азіраючыся на інтарэсы Расеі ў гэтым рэгіене. Можна сьцвярджаць, што палітыка ЕС адносна Беларусь суцэльна дэтэрмінавана геапалітычнымі адносінамі ЕС і Расеі. Як зазначыла расейскі палітык І. Хакамада, што палітыка ЕС да Беларусі зьменіцца толькі тады, калі «Еўразьвяз пераменіць свае адносіны да Расеі».[7] А гэта азначае правядзення больш актыўнай геапалітыкі ў рэгіене.
Не выклікае сумненняў тое, што Еўропа будзе гатова прыняць Беларусь да сваей прасторы, калі Расея страцьць кантроль над геапалітычнымі працэсамі ў рэгіене, але ЕС зусім не прыгатаваны для таго каб змагацца за Беларусь, канфліктуючы з Расеяй. Больш таго, ЕС намаўляе Расею, паўплываць на палітычную сітуацыю ў Беларусі, што азначае прасьць воўка пасьвіць авечак. Зыходзячы згэтага, можна зрабіць выснову, што Беларусь у вачах, перад усім, краін старой Еўропы, застаецца элементам цывілізацыйнай прасторы Расеі і адарваць Беларусь ад яе Еўропа пакуль не гатова.
Ва ўмовах разнастайных падыходаў да Беларусі з боку Расеі і ЕС, асабліва актуальным бачыцца аналіз геапалітычнага развою Беларусі ў плоскасьці «Беларусь-Беларусь», ці разгортвання сваей асабістай геапалітычнай стратэгіі, якую вельмі часта акрэсьліваюць як «трэцці шлях». Нажаль, у апошнія часы канцэпцыя «трэццяга шляху», атаясамліваецца з кіраваннем і палітыкай Лукашэнкі А.Г., што на самой справе не адпавядае рэчаіснасьці. Тым не менш палітыка сенняшняга беларускага рэжыму цалкам дэскрэдытавала гэтую ідэю. Але сама ідэя застаецца актуальнай і перспектыўнай. Таму, бачыцца мэтазгодным акрэсьліць афіцыйную канцэпцыю «трэццяга шляху», якой прытрымліваецца палітычная эліта Белаусі як «ізаляцыяністскую», а ідэальную канцэпцыю самастойнага геапалітычнага развіцця Беларусі як «беларусацэнтрычную».
Як ўжо было зазначана вышэй, сенняшнія геапалітычныя прыарытэты цалкам залежаць ад кароткатэрміновых інтарэсаў і кіруючага класа, іншымі словамі Лукашэнкі і яго акружэння. Тым не менш, афіцыйная ідэалогія кажа пра асаблівую палітычную і геапалітычную сітуацыю ў Беларусі, сьцьвярджаючы, што краіна абрала свой уласны шлях, шлях паміж Захадам і Усходам. «Наша рэспубліка знаходзіцца ў геаграфічным цэнтры Еўропы, аля адначасова, мы знаходзімся на цывілізацыйным разломе заходняй і ўсходняславянскай цывілізацый з ўсімі выходзячымі адсюль вынікамі».[8] Больш таго, выпрацаваць і рэалізаваць гэтую канцэпцыю стала мажлівым толькі дзякуючы разважлівай і пасьпяховай палітыке А.Г. Лукашэнкі. Але на сам рэч, казаць пра тое, што гэты выбар быў зроблены згодна з аб’ектыўнымі прыарытэтамі краіны не прыходзіцца. Па гэтаму шляху Лукашэнке прыйшлося ісьці і вясьць краіну супраць сваей волі і асабістым чаканням. Стратэгія «трэццяга шляху» стала мажлівай па прычыне цалкавітай паразы рэжыму Лукашэнка на міжнароднай арэне не толькі не Захадзе але і на Ўсходзе, вынікам чаго стала геапалітычная ізаляцыя краіны.
Разглядаючы палітыку «ізаляцыянізма» трэба зьвярнуць увагу на асобныя рыся, якія характэрызуюць яе. Перад усім, гэта геапалітычнае дыстансаванне ад сваіх суседзяў і ўсебаковая крытыка іх палітыкі ў дачыненні да Беларусі. Зразумела, што афіцыйная прапаганда сьцвярджае, што асноўнай прычынай дыстансавання з’яўляецца нежаданне суседзяў развіваць адносіны з Беларуссю, а не наадварот. Наступным элементам «ізаляцыянізма» з’яўляецца, дэманізацыя суседзяў і стварэнне глабальнай «варожай сілы», якая акружыла Беларусь. Гэтай сілай, з аднаго боку з’яўляецца Захад, са сваей ліберальнай ідэалогіяй і спробамі зрабіць рэвалюцыю ў краіне, а з другога, імперская Расея, якая жадае кантраляваць «беларускій транзыт».
Такая зьнешне палітычная сітуацыя стварае ўмовы для сакралізацыя і «месіянізацыі» ўласнага геапалітычнага лесу. Згодна з афіцыйнай ідэалогіяй, Беларусь засталася апошняй славянскай краінай не закранутай і не сапсутай працэсамі глабалізацыі і амерыканізацыі, што дае ей права прытэндаваць на ролю духоўнага лідэра ва ўсходнеславянскай цывілізацыі. «Месіанізацыя» прымушае беларускіх палітыкаў шукаць краіны з падобнымі падыходамі ў ацэньванні геапалітычнай сітуацыі ў сьвеце. Ў гэтым накірунку Беларусь дасягнула пэўных посьпехаў, а менавіта, назіраецца пашырэнне кантактаў з Кітаем і краінамі Лацінскай Амерыкі, прерад усім Кубы і Венесуэлы. Дзякуючы гэтаму, Беларусь паступова ператвараецца ў палітычны фарпост краін трэццяга сьвету ў Еўропе. Але, не гледзячы на пафасную рыторыку, адносна развіцця кантактаў паміж краінамі «недалучэння», чакаць эфектыўнасьці ў зьмене геапалітычных пазіцыяў у сьвеце не прыходзіцца. Больш таго, зьмяшчэнне Беларусі ў бок Азіі, Бліжняга Ўсходу і Лацінскай Амерыкі маргіналізуюць яе геапалітычныя пазіцыі ў Еўропе.
Кажучы пра спецыфіку геапалітычнай канцэпцыі «трэццяга шляху» Беларусі, якую праводзіць А. Лукашэнка, таксама, варта дадаць, што праблема геапалітычнага выбару Беларусі знаходзіцца не толькі ва ў геаграфічнай прасторы, але і ў гістарычным часе. Беларусь жыве ў мінулае, ўся канцэпцыя «трэццяга шляху» засяроджваецца не на выпрацаванні новых стратэгіяў развіцця будучага краіны, а на вяртанні і рэалізацыі віртуальных канцэптаў мінулага. Ніхто не абмяркоўвае пытанняў зьвязаных з тым, чым будзе Беларусь праз пяць, дзесяць гадоў, які шлях яна абярэ. Лічучы сябе адбіткам савецкай цывілізацыі, палітычная эліта імкнецца закансэрваваць працэсы сацыяльнага і палітычнага развою краіны, каб пазбавіць сябе ад неабходнасьці і адказнасьці за геапалітычны выбар. Бо вяртацца ў мінулае значна лягчэй, чым ісьці невядомым шляхам у будучыню. Больш таго, канцэпцыя «ізаляцыянізму» не будуецца на нацыянальным падмурку, а з’яўляецца антынацыянальнай і арыентуецца на ідэйных парадыгмах савецкага «ізаляцыянізму». Дэтэрмінацыя геапалітычных стратэгіяў савецкім мысьленнем і мінулым, пазбаўляе магчымасьці выпрацываць аб’ектыўную канцэпцыю развіцця краіны ў будучым, што можа прывесьць да новых геапалітычных ваганняў і крызісу, а таксама да новага асэнсавання сваей нацыянальнай рэчаіснасьці.
Зусім іншай па свайму зьместу з’яўляецца ідэя «беларусацэнтызму». Але адразу трэба дадать, што ажыццяўленне гэтай геапалітычнай канцэпцыі мажліва толькі пры збалансаваным геапалітычным падыходзе да Беларусь з боку яе суседзяў і перад усім Расеі. Асноўная пагроза для развіцця «беларусацэнтрычнага» кірунку зьвязаная з працэсам далейшай імперыялізацыі і аўтарытарызацыі Расеі, якая проста не пазволіць існаваць побач з яе межамі сапраўды незалежнага краю. Расейскае кіраўніцтва будзе імкнуцца, калі не сфарміраваць прарасейскі ўрад, то прынамсі, ўплывать на палітычную сітуацыю у Беларусі, а таксама акрэсьліваць яе міжнародную пазіцыю, што зусім не адпавідая прынцыпам дзяржаўнага суверэнітэта. У гэтым выпадку, «беларусацэнтрызм» можа перахіліцца ў бок «еўропацэнтрызму», а значыцца хутчэйшай інтэграцыі ў ЕС. Ў іншай сітуацыі «беларусацэнтрычная» геапалітычная канцэпцыя можа стаць ідэальнай мадэллю развіцця краіны і знаходжання свайго ўласнага мейсца на палітычнай мапе Еўропы. «Белраусацэнтрызм» павінен будавацца на цывілізацыйным і ўраўнаважанным падыходзе і ўзаемным набліжэнні да сваіх суседзяў на ўсходзе і захадзе. Такой падыход дасьць магчымасьць быць адкрытым для гаспадарчага, палітычнага, культурнага супрацоўніцтва паміж двума цывілізацыямі. Палітыка добрасуседцтва будзе найбольш карысна для Беларусі, чым аднабаковае, ці двубаковая ізаляцыя. Магчыма, што рэалізацыя падобнай палітыкі прывядзе да фаміравання унікалінай геапалітычнай і цывілізацыйнай канцэпцыі «трансеўрапейскай дзяржавы», дзе канструктыўна спалучацца розныя культурныя і цывілізацыйныя ўплывы. Развіваючыся ў гэтым накірунку Беларусь не толькі адарвецца ад савецкага мінулага, але і набудзе зразумелае бачанне сваей будучыні і новай гісторыі.
Тым не менш, развіцце і рэалізацыя «беларусацэнтычнай» канцэпцыі патрабуе шматлікіх інтэлектуаліных і практычных высілкаў як беларускай культурнай і палітычнай эліты, так і грамадства.
_________________________
[1] Бровка Ю.П. «Использование опыта европейской интеграции в процессе формирования Белорусско-Российского союзного государства» // Материалы «круглого стола», на тему: «Белорусско-Российские отношения в контексте европейской интеграции. 2004. http://soyz-2004.narod.ru/brovka/
[2] Усаў П. Расея, Украіна, Беларусь: плоскасьці геапалітычных прэферэнцый // http://maladaja-belarus.org/spojrzenie_z_bialorusi
[3] Зюганов Г. География победы: основы российской геополитики. Москва, 1997. С.- 248.
[4] Мухина Я.Б. Россия и Белоруссия в системе международных отношений начала ХХI века // http://soyz-2004.narod.ru/muhina/
[5] Шмелев Б.А. Влияние европейской интеграции на формирование союза между Россией и Беллорусью // Материалы «круглого стола», на тему: «Белорусско-Российские отношения в контексте европейской интеграции. 2004. http://soyz-2004.narod.ru/shmelev/
[6] http://soyz-2004.narod.ru/sharapo/
[7] Белоруссия – яблоко раздора между РФ и ЕС? // Дискуссии. М. Изд-во RUE. 2006. С. – 32.
[8] Матусевіч В.М. Сацыяльна-палітычная сітуацыя ў Рэспубліке Беларусь. (Узаемасувязь зьнешніх і ўнутраных фактараў // Politicke reżimy transformujucich sa krain: zmena a stabilita. Banska-Bystruca, 2000. s. – 19.