03 September 2010, Friday

Авторы

Алесь Чайчыц

Алесь Чайчыц

Блогер, публіцыст, фінансавы журналіст, жыве і працуе ў Лондане. Нарадзіўся ў Маскве, вырас у Нямеччыне і Аўстрыі. Скончыў Фінансавую акадэмію пры ўрадзе Расейскай Федэрацыі.

31.08.10

Разважаць пра тое, якой будзе Беларусь пасля сканчэння сённяшняга рэжыму, – тэма дастаткова складаная. Што будзе з сябе ўяўляць «Беларусь без Лукашэнкі», будзе вельмі моцна залежаць ад таго, якім чынам, пры якіх абставінах і калі адбудзецца адыход А. Лукашэнкі ад улады (або прынамсі калі адбудзецца дэманапалізацыя ягонай улады), а таксама ад таго, якія захады беларуская аўтарытарная ўлада ажыццявіць у перыяд з сённяшняга дня да таго моманту.

Тым не меней, шэраг рысаў той карціны можна вызначыць ужо цяпер і мець на ўвазе, думаючы пра будучыню.

Пра патрэбу трансфармацыі «зверху»

12.08.10

Так склалася, што постсавецкі палітычны клас і ўвогуле постсавецкая грамадскасць жывуць пераважна ў свеце рэалістычных, прымітыўна-матэрыялістычных катэгорыяў. Гэта выражаецца ў абмежаванай здольнасці разважаць і дзейнічаць, сыходзячы з каштоўнасцяў, а не матэрыяльных меркаванняў, а таксама ў няздольнасці разумець каштоўнасны складнік дзеянняў палітыкаў і дзяржаваў.

28.07.10

Гісторыя перасоўвання афіцыйнага Дня незалежнасці Беларусі з даты на дату добра ілюструе складанасць і стракатасць постсавецкага беларускага нацыябудаўніцтва. Наша краіна – адзіны прыклад у рэгіёне, калі нацыянал-дэмакратычны імпульс захлынуўся ў неасавецкай інерцыі і калі квазісавецкая ідэалогія ўзяла рэванш ужо праз тры-чатыры гады пасля набыцця незалежнасці, а камуністычны лад перарадзіўся ў новым увасабленні.

13.07.10

Візіт камісара па пытаннях пашырэння ЕЗ і Еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфана Фюле і навіна пра дарожную карту рэформ, якая рыхтуецца для Беларусі, натхнілі задумацца над тым, якой хацелася б у ідэале бачыць еўрапейскую інтэграцыю Беларусі. Еўрапейская інтэграцыя, пераадоленне ізаляванасці краіны ад астатняга кантыненту – не толькі модны рэкламны слоган апазіцыі, але сапраўды актуальная патрэба, пытанне аб задавальненні якой адразу паўстане перад уладай пасля адстаўкі А. Лукашэнкі дый пачынае паўставаць і перад ім самім.

14.06.10

Што мы маем напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2011 г.? Дэмакратыя не мае шансаў на перамогу па выніках хуткай выбарчай кампаніі, але ўсё большая колькасць людзей на ўласныя вочы пераконваецца, што выбары не ёсць легітымнымі.

03.06.10

Большасць злачынстваў ёсць грахамі, а немалая частка грахоў ёсць злачынствамі, але блытаць адно з іншым недапушчальна. Насамрэч жа дзяржава мусіць перш за ўсё караць за злачынствы,пакаранне чалавека за грахі трэба пакінуць Богу.

17.05.10

Адзін раз, у 2004 годзе, украінскае грамадства здолела рашуча прымусіць уладу лічыцца з сабой, але ж гісторыя на тым не магла скончыцца. Цяпер украінцам надыходзіць час прадэманстраваць, што тады гэта была не проста ўдача.

06.05.10

Другая сусветная вайна і стаўленне да яе ў Беларусі - найбольш яскравы прыклад таго, як дзяржаўная прапаганда пазбягае аналізу падзей таго часу і аб'ектыўнага, узважанага разумення гісторыі ды мінулага.

20.04.10

Адно з выпрабаванняў перад Касцёлам за апошнія дзесяцігоддзі - скандал, звязаны з абвіначваннямі ў педафіліі. Але размова ідзе і аб тым, ці застанецца ў сучасным грамадстве Каталіцкі Касцёл апірышчам традыцыі і парадку.

06.04.10

У апазіцыі ёсць толькі дзве партыі: АГП і БХД. Астатнія беларускія партыі і рухі альбо страцілі сваеасаблівасць і вызначынасць, альбо застаюцца малаперспектыўнымі клубамі падтрымкі канкрэтных асобаў.

23.03.10

Палітыку як публічнае вырашэнне агульнанацыянальных пытанняў трэба расціць з "каранёў травы", ад самога пачатку, і грамадскія арганізацыі - найлепшы сродак для гэтага.

09.03.10

Буйны бізнес у сучасным свеце вінавацяць у бедах краінаў трэцяга свету, але беды гэтыя ад таго, што мясцовы ўрад несумленна распараджаецца сродкамі, якія краіна атрымлівае ад інвестараў.