03 September 2010, Friday

Тата можа ўсё, што заўгодна...

Тата можа ўсё, што заўгодна...

Стабільныя і шчаслівыя тыя сем’і, дзе муж нароўні з жонкай уключаны ва ўсе сферы сямейнага жыцця. Пра ўмовы стварэння такіх сямей ішла гаворка падчас круглага стала “Сучасная сям’я: мужчынскі погляд”.

Памятаеце вядомую дзіцячую песеньку, дзе бацька ўмеў усё, акрамя “мамай быць”? Сучаснага беларускага тату ўжо не задавальняе выключна “плаваць брасам” і зарабляць грошы. Ён хоча напоўніцу ўдзельнічаць у тым, што традыцыйна лічылася жаночым заняткам, - выхаванні дзяцей.

Справіцца з нялёгкай задачай прыхільнікам адказнага бацькоўства дапамагае беларуска-шведскі праект “Тата-школа”, які ажыццяўляецца ў Беларусі з 2009 года. Чым гэтая ініцыятыва добрая для жанчын і грамадства, якія пытанні абмяркоўваюць бацькі ў “чыста мужчынскай” кампаніі і навошта шведскім татам хадзіць у дэкрэтны адпачынак - пра гэта падчас круглага стала “Сучасная сям’я: мужчынскі погляд” 26 лютага распавялі тры таты і адна мама.

Шчасце сям’і - на гендэрных шалях

Беларуская сям’я застаецца ў стане пераходу ад традыцыйнай патрыярхальнай мадэлі да мадэлі эгалітарнага тыпу, дзе існуе гендэрны баланс - гнуткае размеркаванне абавязкаў, атмасфера даверу паміж мужчынам і жанчынай, дарослымі і дзецьмі. Так лічыць чалец Нацыянальнага савету гендэрнай палітыкі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Святлана Бурава. “Нам усё яшчэ дзіка, што прэм’ер-міністр Швецыі можа ўзяць адпачынак па даглядзе за дзіцём, калі ягоная жонка занятая кар’ерай”, - кажа эксперт-сацыёлаг.

Святлана Бурава

Але такія кампрамісы апраўдваюць сябе. Як вызначыла даследаванне, ініцыяванае ЮНІСЕФ у 2008 годзе, самыя стабільныя і шчаслівыя тыя сем’і, дзе муж нароўні з жонкай уключаны ва ўсе сферы сямейнага жыцця. Для такіх татаў важна клапаціцца пра дзіця і не разглядаць сям‘ю як “жаночую тэрыторыю”. “Гэты ўнёсак у стварэнне атмасферы сям’і, выхаванне дзіцяці акупляецца на 100 %. У такіх сем’ях дзеці лепей вучацца, добра паводзяцца, больш актыўныя ў жыцці”, - раскрывае перавагі гендэрнага балансу Святлана Бурава.

Мама на працы, тата ў дэкрэце

“Актывістаў міжнароднага мужчынскага руху ўва ўсім свеце сёння асабліва хвалюе тэма бацькоўства. Наколькі мы, мужчыны, вартыя як таты, наколькі вартыя як партнёры жанчын, з якімі жывем?” - разважае дырэктар Мінскага гарадскога цэнтру сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей Андрэй Туравец.

Андрэй Туравец (злева) і калегі.

На такія пытанні здольныя адказаць "тата-школы", ініцыятарам якіх гэты цэнтр стаў у супрацы з жаночым інстытутам “Энвіла” і шведскаю кампаніяй “Спрангбрэдан”. Айчынныя тата-школы грунтуюцца на 20-гадовым шведскім досведзе з улікам спецыфікі постсавецкай прасторы. Перш як арганізаваць “універсітэты для бацькоў” у Беларусі, іх “абкаталі” ў Малдове, Украіне ды Расіі.

Галоўная мэта беларуска-шведскага праекту - умацаваць статус і павысіць ролю бацькі ў выхаванні дзяцей. Школы для татаў закліканыя паменшыць фактары рызыкі, якія прыводзяць да распаду сям’і, удасканаліць стасункі паміж партнёрамі і зацікавіць татаў быць адказнымі бацькамі.

Пакуль толькі самыя прагрэсіўныя беларускія мужчыны пачалі вучыцца быць татамі і мужамі са знакам якасці, шведскія бацькі ўжо маюць усе магчымасці адчуць сябе на роўных з мамамі. 60 дзён з паўтарагадовага дэкрэтнага адпачынку ў Швецыі могуць выкарыстоўваць толькі таты! “Гэта апраўдана эканамічна, з гледзішча гендэрнага балансу, развіцця сямейных адносінаў і ўдзелу таты ў жыцці дзіцяці”, - упэўнены Андрэй Туравец. На ягоную думку, такая ініцыятыва вартая грамадскага абмеркавання ды ўвагі заканадаўцаў і ў нашай краіне.

Чыста па-мужчынску

“Пачуўшы “тата-школа” шмат якія мужчыны ўяўляюць сабе клас, дзе сямейныя стандарты распавядаюць на ўроках, а потым пытаюць на адзнаку”, - жартуе дырэктар цэнтру. Насамрэч, сустрэчы праходзяць у клубным фармаце. Нефармальнай атмасферы спрыяе мадэратар (выключна мужчына), які дапамагае наладзіць кантакт паміж “пачаткоўцамі” ды дасведчанымі татамі. Сёння ў тата-школах працуюць 15 мадэратараў-валанцёраў. Гэта таты, якія маюць псіхалагічную адукацыю і (або) практыку паспяховага вырашэння сямейных пытанняў.

Як правіла, у жанчын словазлучэнне “чыста мужчынская кампанія” выклікае не найлепшыя асацыяцыі. Пра што ж насамрэч размаўляюць таты, калі збіраюцца разам? Нічога крамольнага, запэўнівае Андрэй Туравец. Маладых бацькоў найперш хвалюе, што перажывае іхная цяжарная жонка, як прымаць роды - асобна ці разам, якую калыску набыць немаўлятку... Таты "са стажам" абмяркоўваюць складаныя моманты ў стасунках з жонкамі і дзецьмі. Можна атрымаць адказ і на больш спецыялізаваныя пытанні. Для гэтага на заняткі адмыслова запрашаюць псіхолагаў і педыятраў.

Нялёгкая гэта справа вучыцца гендэрнаму балансу. Але смешная.

“Апошнім часам беларускія мужчыны праяўляюць велізарную цікавасць да сваёй ролі ў выхаванні дзяцей. Яны спадзяюцца, што іх узаеміны з дзецьмі на першым этапе стануць добраю базаю для будучых стасункаў, а галоўнае – жыццёвага поспеху гэтых дзяцей”, - зазначае бацька двух дачок, адзін з актыўных мадэратараў беларускіх тата-школаў Вячаслаў Шчэрба. На ягоную думку, добрая тэндэнцыя звязаная з тым, што маладое пакаленне асэнсавала: моцная сям’я – гэта поспех ува ўсіх сферах жыцця.

Хлопчык ці дзяўчынка?

“Звычайна мы, мужчыны, калі прэзентуем сябе, то пачынаем з прафесійнага жыцця, кар’еры і гэтак далей”, - прызнаецца Відэр Вэтэрфальк, бацька двух дзяцей, чалец упраўлення кампаніі “Спрангбрэдан” - шведскага заснавальніка праекту “Тата-школа”. 17 гадоў таму, сабраўшыся ажаніцца, Відэр раптам зразумеў, што нічога не ведае пра сваю ролю ў будучай сям’і, пра супрацу мужчыны і жанчыны як партнёраў. На ягонае шчасце, у Швецыі якраз пачала працу арганізацыя “Мужчыны за гендэрную роўнасць”. “Гэта было пачаткам асэнсавання праблемы: што мы, мужчыны, можам зрабіць для развіцця гендэрнай роўнасці”, - узгадвае Відэр.

Відэр Веттэрфальк: "За сталёвым панцырам мужчыны хаваецца нераскрыты патэнцыял".

Сёння за плячыма прадстаўніка “Спрангбрэдан” шматгадовы досвед працы ў тата-школах розных краінаў. Разбіраючы падставы гендэрнай непісьменнасці, Відэр зазначае: галоўны вораг сямейнай гармоніі – грамадскія стэрэатыпы. Менавіта яны не даюць патэнцыялу асобы праявіцца напоўніцу. “Якое першае пытанне мы задаем, калі дзіця прыходзіць у свет?" - пытаецца Відэр. І сам адказвае: "Хлопчык ці дзяўчынка? І як толькі гучыць адказ, мы падыходзім да дзіцяці з усімі назапашанымі палавымі штампамі”.

На думку сацыёлага Святланы Буравай, беларусы яшчэ толькі пачынаюць пераадольваць стэрэатыпы, якія звязваюць нас па руках і нагах. Аднак пэўны зрух ужо ёсць. І сёння ў мужчынаў і жанчын з’явілася магчымасць прачытаць іншыя свае ролі, супрацоўнічаць на партнёрскіх умовах, раскрываючы ўласны патэнцыял. Хочацца спадзявацца, што тата-школы паспрыяюць гэтаму працэсу. І хоць па-беларуску памяркоўна, але дакладна гендэрныя шалі ўсталююць патрэбны баланс.

Факты:

Тата-школы дзеюць у Мінску з 2009 года. Групы (6-8 чалавек) займаюцца ў выходныя дні і па вечарах на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацабслугоўвання насельніцтва. Удзел у школах добраахвотны і бясплатны, ён складаецца з 6-9 сустрэчаў. Рэалізацыю праекту “Тата-школа” прадугледжваюць дзве дзяржаўныя праграмы: Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендэрнай роўнасці на 2008-2010 гады і Нацыянальная праграма дэмаграфічнай бяспекі Беларусі на 2007-2010 гады.

Кіраўнік рэспубліканскага Клуба любячых бацькоў. Бацькі маюць права на правы.

Фота ў артыкуле - Д. Гарошка.

Новости партнеров: RedTram
Комменты
Читатель
10-03-2010 | 20:39

Ну, разводить раками все умеют, а пояснить позицию? Я говорю о том, что "карьеризм" вообще спорный аргумент в разговоре о гендерном равенстве в контексте проблемы воспитания ребенка.

pneumatic
10-03-2010 | 13:53

я, честно говоря, не понял - кто у кого зачем просит помощи. поэтому и ответить нечем. откуда вдруг взялись женщины как субъекты-просители?

Biruta Jankiewicz
09-03-2010 | 13:06

No comment...

schrift_steller
09-03-2010 | 11:30

а дискриминация в чем? когда выделяют квоты в парламенте для женщин, происходит сокращение мест мужчин, тут я вижу дискриминацию, - если мужчины не хотят эти места отдавать. но когда женщины просят о помощи, и государство оплачивает эту помощь желающим ее оказать мужчинам, кто тут дискриминируется?

pneumatic
09-03-2010 | 11:04

как раз таки разговор идёт о том, что в Швеции (в отличие от Беларуси) отец имеет такое-же право уйти в декрет как и мать. Также есть дополнительные механизмы, поощряющие обоих родителей побывать в декрете. что вроде как хорошо, но, возможно, уже черезчур близко к такому нездоровому явлению как "позитивная дискриминация"...

Читатель
09-03-2010 | 00:33

Такая модель уже более сбалансированная. Просто, если изначально утверждается, что когда мужчина на работе, а женщина с ребенком - это пример неравенства, то что существенно меняется, если указанные лица меняются местами? От перемены мест слагаемых сам принцип неравенства не меняется. Проблема, наверное, заключается в том, кто устанавливает приоритеты.

Читатель
09-03-2010 | 00:27

я думаю, пытанні мусяць узнікнуць не ў мяне, а як у таты, так і ў мамы, якія збіраюцца сумяшчаць дзве троху розныя рэчы - рабіць кар'еру і гадаваць дзяцей. Ці, напрыклад, чаму б абодвум не рабіць кар'еру, а дзіцем займаюцца бацькі бацькоў, нянькі і г.д., бо грошай у "кар'ерыстаў" хіба б хапіла на гэта...

Biruta Jankiewicz
08-03-2010 | 21:12

Калі тата "працягвае рабіць кар'еру" пытаньне пра вызначэньне прыярытэтаў ў Вас не ўзнікае? :D

schrift_steller
08-03-2010 | 18:06

наверное, тут другая модель: когда оба занимаются детьми, для обоих приоритетны дети, когда наступает время работы - для обоих приоритетней работа. так как они делают это по очереди, то в жизни каждого приоритеты чередуются (?).

Читатель
08-03-2010 | 17:32

и все же, каким образом обосновывается, что в то время, как отец ребенка занимается воспитанием, мама продолжает "делать карьеру"? Наверное, обоим родителям нужно вообще изначально определиться, что приоритетнее, карьера или дети?

Post new Comment

Содержание этого поля является приватным и не предназначена к показу.
CAPTCHA
Protection from spam
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.