* Статья опубликована в 18-м выпуске pdf-журнала «Новая Эўропа».
--------------------------------------
Читайте также в номере:
Неоправданные надежды. Белорусские власти рассчитывают извлечь экономическую выгоду из председательства Казахстана в Организации по безопасности и сотрудничеству в Европе
Белорусы – в мировой энциклопедии. Но пока только ЛГБТ*-представители, т.к. Беларусь стала одной из более чем 80 стран, вошедших в мировое издание
Игра для актера – жизнь. Ведь если не играть на сцене, тогда незачем жить – утверждает Ростислав Янковский, который в свои 80 даст фору дюжине молодых артистов
Последнее китайское предупреждение. Эксперты гадают, что стало настоящей причиной конфликта между Китаем и кампанией Google: ограничение свободы слова или коммерческая выгода
-------------------------------------------------------------------
Актывістам аднаго з першых у Беларусі моладзевых аб’яднанняў пагражала ЦК ВЛКСМ і пісаў ліст з падзякай Лукашэнка. Яны ладзілі рок-канцэрт на Ленінскіх гарах і везлі ў Еўропу сала кантрабандай. Са “стопаўскім” рухам у свой час былі звязаныя шмат якія беларускія зоркі: Іван Пінігін, Ірына Халіп, Валянцін Грышко... І менавіта “стоперы” заснавалі даволі вядомыя сёння грамадскія арганізацыі “Экадом”, “Розныя – Роўныя”, “Новыя твары”.
Таранціна адпачывае
“Калі б мы знялі серыял “Нашая прысутнасць у Капенгагаўшчыне”, Таранціна проста адпачываў бы!” – упэўнены Іван Пінігін, знакаміты беларускі тэлерэжысёр і “стопер”-старажыл. Вось толькі адна з ягоных “рок-н-рольных” гісторый.
Усё адбывалася падчас міжнароднага культурнага абмену. Пад’язджаючы на пароме да шведскай мяжы, адзін з беларусаў, вядомы сёння мастак Ігар Кашкурэвіч, раптоўна захацеў выйсці на шпацыр. Усё б нічога, калі б пры гэтым ён быў не ў павязцы лётчыка – з галавой, цалкам заматанай бінтамі, з якіх вызіралі толькі вочы. На шведскіх памежнікаў такі выгляд зрабіў незабыўнае ўражанне. Падумаўшы, што гэта наркаман, яны загадалі Кашкурэвічу адчыніць чамадан, дзе знайшоўся ладны кавалак... сала. У пошуках схаваных наркотыкаў шведы парэзалі яго ўздоўж і ўпоперак, а потым акуратна выкінулі кожную лустачку ў сметніцу. “Мы былі ў шоку, бо збіраліся патраціць свае невялікія “дзённыя” на джынсы!” – жахаецца ад галодных успамінаў тэлерэжысёр Пінігін.
Дынама-машына і завод “Інтэграл”
Знакамітую беларускую журналістку Ірыну Халіп ад экстрэмальных “стопаўскіх” паездак выратавала толькі прынцыповае жаданне заставацца па-за межамі любых грамадскіх рухаў. Аднак выйшла так, што з афіцыйнымі сябрамі “Next Stop – New Life” Ірына стасавалася вельмі шчыльна. Аднойчы пазычыла на вуліцы запальнічку першай старшыні аб’яднання – Святлане Каралёвай – і закруцілася... “Гэта чалавек неверагоднай энергіі, - апісвае беларуская журналістка сваю сяброўку. – Калі падлучыць да яе дынама-машыну, то, напэўна, можна будзе вырабіць энергію для ацяплення невялікай дзяржавы. Вакол сябе Света заўсёды збірала гурбу шалёна цікавага народу. Гэта былі вельмі цёплыя людзі, якія хацелі нешта змяніць, зрабіць свет лепшым. І на той час “Next Stop” сапраўды быў значнай з’явай”.
А вось генеральны прадзюсер МТV-Мінск Валік Грышко ў 1991 годзе не толькі не збаяўся ўліцца ў альтэрнатыўны рух, але і быў адным з яго актывістаў. На пытанне, як адчувае сябе “стопер” з 20-гадовым стажам, адказвае: “Гэта ж не завод “Інтэграл”, каб стаж адчуваць”. Паводле музыкі і прадзюсера, “Next Stop” быў самай неарганізаванай і дэмакратычнай арганізацыяй таго часу. “Мы першыя прарвалі мяжу, пабывалі ўсюды ў межах культурных абменаў, – кажа Грышко. – І можна сцвярджаць, што ў пэўнай ступені “стопаўскі” рух вызначыў жыццё не толькі нашае, але і вашае. У мерапрыемствах арганізацыі ўдзельнічалі людзі самага рознага веку: ад нуля да 100 гадоў!” Са “стопаўскіх” праектаў Валіку асабліва запомнілася “дацкае ўварванне” – культурніцкая феерыя з цырку, тэатру і музыкі, якая на шмат дзён упрыгожыла парк Горкага намётамі, а сцены Палацу прафсаюзаў парнаграфічнага выгляду мастацкімі творамі.
Рок на Ленінскіх гарах
“Яны заявілі нам: “Хочам прывезці ў Саюз кучу дацкай моладзі, рабіць усялякія акцыі ды скончыць рок-канцэртам на Чырвонай плошчы”. Мы адказалі: “Вы ідыёты, вам ніколі гэтага не дазволяць!” – паглыбляецца ў гісторыю ўзнікнення “Next Stop – New Life” адна з яго заснавальніц, а сёння старшыня грамадскага аб’яднання “Экадом” Ірына Сухій.
У далёкім 1987-м Ірыне сапраўды падавалася, што акцыя маладых еўрапейцаў “Next Stop – Soviet” скончыцца, не паспеўшы пачацца. Аднак на хвалі перабудовы атрымалася інакш. Спачатку былі сустрэчы-“дыялогі” ў Маскве, а затым нашую моладзь запрасілі ў Данію.
Не ўсім з ЦК ВЛКСМ падабаўся ўдзел беларускіх студэнтаў у еўрапейскім праекце. Актыўнаму “стоперу” Святлане Каралёвай нават даводзілася чуць на свой адрас “прадказанні”, што яна ніколі не знойдзе працы. Аднак усё абышлося. Скончыўся двухгадовы міжнародны драйв жаданым рок-канцэртам у Маскве. Праўда, грымеў ён не на Чырвонай плошчы, а “ўсяго толькі” на Ленінскіх гарах.
Падзяка Лукашэнкі
А ў 1991 годзе ў Беларусі ўзнікла адно з першых незалежных зарэгістраваных моладзевых аб’яданнняў рэспубліканскага маштабу – “Next Stop – New Life”. Нерэальныя некалі задумы беларускіх актывістаў ператвараліся ў экалагічныя летнікі для дзяцей і дарослых, праграмы “Дзеці дапамагаюць дзецям”, “Рэальны свет”, “Выйсце”, міжнародную канферэнцыю “Адукацыя для будучыні”, міжнародны фестываль “Новыя твары”, культурны караван “Пілігрымы”, “Зялёны шлях” і яшчэ мноства выдатных праектаў.
“Стоперы” не баяліся закранаць балючыя тэмы: Чарнобыль, наркотыкі, інтэграцыю маладых інвалідаў... Дзейнасць аб’яднання была заўважаная “зверху”. “У архівах “Next Stop – NewLife” ёсць ліст ад Лукашэнкі, у якім ён дзякуе арганізацыі за фестываль “Новыя твары” і актыўную грамадскую дзейнасць,” – выдае нечаканы факт Ірына Сухій, з лёгкай настальгіяй узгадваючы таксама пра грузавік з півам, што ў якасці спонсарскай дапамогі прыслаў на адно са “стопаўскіх” мерапрыемстваў Лідскі піўны завод.
Цяпер для рэалізацыі аналагічных задум трэба значна болей грошай і дазволаў. Аднак, нягледзячы на гэта, справа адчайных “рок-н-рольшчыкаў” 1990-х жыве. “Сапраўдны “стопер” – як той каньяк. Чым болей вытрымка – тым багацейшы смак і болей каштоўнасці”, – жартуе Антаніна Елістратава. Новая, пятая старшыня “вечна маладой” арганізацыі.
Новыя твары стопераў. Фота Дар'і Гарошка

Экалагічная торбачка і кепка з вентылятарам Антаніне Елістратавай ад Экадому (Ірына Сухій). Фота Дар'і Гарошка

Даведка. Ідэя “стопаўскага" руху належыць Ірыне Сухій, Валерыю Лабко і Святлане Каралёвай. Рэспубліканскае моладзевае грамадскае аб’яднанне “Next Stop - New Life” было зарэгістраванае 25 студзеня 1991 года. Сваімі мэтамі РМГА ставіць падтрыманне і развіццё моладзевых ініцыятыў у сферы культуры, адукацыі, аховы навакольнага асяроддзя і грамадскага жыцця. Аб’яднанне ўваходзіць у беларускую Раду моладзевых і дзіцячых аб’яднанняў. З часу ўзнікнення “Next Stop - New Life” мела чатырох старшыняў: 1991 - 2001 Святлана Каралёва, 2001 - 2005 Таццяна Коласава, 2005 - 2007 Пётр Дзяржынскі, 2007 - 2009 Яўгенія Дзеравянка. Сёння “стопаўскі" рух ачольвае Антаніна Елістратава.
Зоркі “Next Stop”:
Валерый Лабко. Легенда беларускай фатаграфіі. Адзін з заснавальнікаў “Next Stop – New Life”. Быў сябрам Саюза дызайнераў, супрацоўнікам цэнтра “Творчыя майстэрні”, старшынём Праўлення першага Саюза фотамастакоў Беларусі. Аўтар шэрагу тэхналогій у галіне праяўкі і друку фотаздымкаў.
Ірына Халіп. Вядомая журналістка. Працуе ў Мінскім бюро расійскай “Новай газеты”. Мае званне “Герой Еўропы” ў намінацыі “Мужнае сэрца” (2005 год, брытанскі часопіс "Time"), узнагароду ў намінацыі “За мужнасць у журналістыцы” (2009 год, Міжнародны фонд жанчын у СМІ).
Валянцін Грышко. Генеральны прадзюсер MTV-Мінск. Музыка, спявак. Выступаў на Дні нараджэння “Беларускага клімата”, з гуртом “Канцэпт” граў у межах фестывалю “Next Stop”.
Іван Пінігін. Рэжысёр тэлекампаніі “ОКО”. Адзін з ініцыятараў першага беларускага форума альтэрнатыўнага малабюджэтнага відэа “КінаVarka”.
Філіп Чмыр. Адзін з заснавальнікаў і лідэр папулярнага беларускага гурта бубначоў "Drum Ecstasy". Сузаснавальнік арт-тусоўкі “Беларускі клімат” (1988 год), на рахунку якой сярод іншага еўрапейскія і беларускія фестывалі вуснага кіно.
Уладзімір Парфянок. Знакаміты фатограф. Стваральнік і куратар Галерэі візуальных мастацтваў “NOVA”. Як фатограф вядомасць набыў дзякуючы цыклу партрэтаў “Persona non grata” з выкарыстаннем аголенай натуры.
Вячаслаў Іназемцаў. Акцёр, рэжысёр. Кіраўнік пластычнага тэатра “ІнЖэст”.
Ігар Саўчанка. Мастак, фатограф, пісьменнік. Сябра творчага саюза “Фотамастацтва”, Беларускага саюза дызайнераў. Аўтар больш як 20 персанальных выстаў, удзельнік каля 50 айчынных і міжнародных праектаў.
_______________________________________________________________
* Статья опубликована в 18-м выпуске pdf-журнала «Новая Эўропа».
Читайте также в номере:
Неоправданные надежды. Белорусские власти рассчитывают извлечь экономическую выгоду из председательства Казахстана в Организации по безопасности и сотрудничеству в Европе
Белорусы – в мировой энциклопедии. Но пока только ЛГБТ*-представители, т.к. Беларусь стала одной из более чем 80 стран, вошедших в мировое издание
Игра для актера – жизнь. Ведь если не играть на сцене, тогда незачем жить – утверждает Ростислав Янковский, который в свои 80 даст фору дюжине молодых артистов
Последнее китайское предупреждение. Эксперты гадают, что стало настоящей причиной конфликта между Китаем и кампанией Google: ограничение свободы слова или коммерческая выгода
| Поисковое продвижение сайта с гарантиями за результат |
Отправить комментарий