13 марта 2010, суббота
Журнал для тех, кто думает по-европейски

Публикации

20:01 | 25.01.10

Нічога асабістага, проста бізнес

Расія збіраецца прадаваць нафту ў Кітай, для Беларусі гэта азначае крызіс

Беларускія ўлады не маюць дзейсных аргументаў у сёлетняй нафтавай спрэчцы з Расіяй. Таму трэба мірыцца з тым, што гэты бой імі раней ці пазней будзе прайграны. Зусім хутка нафта будзе дарагой, эканоміцы будзе ўсё цяжэй, і надыдзе зусім новы этап адносінаў з усходнім суседам. Здзіўляцца няма чаму - мы ішлі да гэтага ўсе апошнія пятнаццаць гадоў.

Няма чым крыць

Звернем увагу: расійскі бок прапануе надалей бязмытава пастаўляць нафту для ўласнабеларускіх патрэбаў. Абкласці мытам прапануецца толькі тую частку нафтавых паставак, якая працуе выключна на забеспячэнне звышпрыбыткаў беларускай дзяржаўнай нафтаапрацоўкі. Такім чынам, гэта перадусім будзе ўдар па рэнтнай частцы беларускай эканоміцы, якая жыве не гэтулькі праз стварэнне карыснага прадукту, колькі за кошт штучных ільготаў і паслабленняў з боку суседа.

Некаторыя беларускія публіцысты грунтуюць аргументацыю на карысць афіцыйнага Менску на тым рацыянальным сцверджанні, што Мытны саюз, які нашыя краіны сабраліся будаваць разам з Казахстанам, па вызначэнні разумее пад сабой зняццё мытных бар’ераў, а не насаджэнне іх. Тым не меней, поўныя ўмовы заключанага з такім звыклым нам пафасам Мытнага саюзу так і не былі апублікаваныя.

У любым выпадку, ці можа беларуская ўлада казаць пра выкананне нейкіх падпісаных пагадненняў (ці тым болей іхнага духу), калі менавіта на ёй ляжыць адказнасць за фактычны сабатаж столькіх ранейшых падпісаных дамоваў - усіх гэтых пагадненняў аб адзінай валюце з Расіяй і аб’яднанні з ёю ў “саюзы” і "саюзныя дзяржавы"?

Фундаментальна аргументы ў расійска-беларускай спрэчцы - на баку Масквы. І Беларусі, на жаль, няма чаго проціпаставіць расійскаму ціску. У канцы 2009 года пачала дзеяць першая нітка Усходняга нафтаправоду (ВСТО), які ідзе з Расіі ў Кітай (будаўніцтва нафтаправоду будзе завершанае ў 2014 годзе). Расіяне паклапаціліся пра дыверсіфікацыю рынкаў збыту сваёй нафты, таму цана на яе для Беларусі і Заходняй Еўропы цяпер будзе толькі расці. А ці паклапацілася ў сваю чаргу Беларусь пра дыверсіфікацыю крыніцаў энерганосьбітаў?

Пракляты цуд, альбо ўрокі канфлікту

Чым бы ні скончылася чарговая расійска-беларуская нафтавая вайна, урокі для абодвух бакоў былі відавочныя раней і будуць падкрэсленыя яшчэ раз.

У каментарах да навагодняга віншавання Мілінкевіча на сайце “Нашай Нівы” адзін чытач напісаў, што не можа ўявіць сабе гэтага палітыка на перамовах з расіянамі па цане на газ.

Але рэч у тым, што жорсткія перамовы з расійскімі манапалістамі не павінны былі рабіцца навагодняй традыцыяй. Літоўская Рэспубліка, Латвія ці Польшча не вядуць штогод драматычных лёсавызначальных перамоваў з Расіяй па нафце і газу, бо не маюць прэферэнцыяў і плоцяць рынкавую цану. Чэхія нават пабудавала газаправод з Нямеччыны, каб забяспечыць дасяг да нарвежскага газу.

І толькі стратэгіяй беларускіх уладаў апошнія паўтара дзесяцігоддзя была эксплуатацыя расійскіх пост-імперскіх комплексаў і барацьба за захаванне палітычна матываваных прэферэнцыяў. Раней ці пазней гэта мусіла скончыцца. Гульня з Крамлём у "хто каго лаўчэй падмане" не ёсць ані перспектыўнай, ані маральнай. Нават калі тая гульня дагэтуль і была паспяховаю. Адносіны паміж нашымі дзвюма краінамі мусяць быць рынкавымі: "Нічога асабістага, проста бізнес".

Палітыкі робяць рэформы выключна тады, калі адсутнасць рэформаў пагражае стабільнасці ў краіне больш, чым самі пераўтварэнні. Чарговы навагодні нафтавы крызіс павінен чарговы раз прадэманстраваць, што рэформы трэба было пачынаць яшчэ пазаўчора і што так званы "беларускі эканамічны цуд" апошніх гадоў насамрэч быў для краіны праклёнам. Беларускія ўлады атрымлівалі дармовы буйны рэсурс грошай, а эканоміка магла заставацца нерэфармаванай і немадэрнізаванай. Цяпер грошы сканчаюцца, а рэформы ў эканоміцы, па меркаванні, уласна, саміх ўдзельнікаў гэтай эканомікі, так і не набылі належнай якасці.

Урэшце, сама беларуская незалежнасць ёсць рынкавыя стасункі з Расіяй плюс дыверсіфікацыя крыніцаў энерганосьбітаў, плюс рашучыя рэформы ўнутры краіны.

Перазагрузка стасункаў

"Раптоўная" навіна пра намер Белэнерга спыніць транзіт электраэнергіі ў Калінінградскую вобласць магла хіба што яшчэ раз выклікаць саркастычную ўсмешку - як жа імгненна дэклараванае палітыкамі “вечнае братэрства” Беларусі і Расіі перарасло ў адкрытае варагаванне. Характэрна, што ледзь не з самога пачатку канфлікту беларускія ўлады пачалі пагражаць разрывам толькі што створанага беларуска-расійска-казахстанскага мытнага саюзу.

Для Расіі гэта павінна быць чарговай нагодай пераканацца, што любая інтэграцыйная ініцыятыва можа быць ператвораная беларускімі ўладамі ў зброю супраць Расіі, у інструмент выстаўлення дзеянняў Крамля рэальным сабатажам яднання з "братэрскай Беларуссю". І Беларусі, і Расіі неабходная строгая рэвізія (а магчыма і скасаванне) крывадушных і беззмястоўных “саюзаў”. Пусты пафас беларуска-расійскай інтэграцыі не проста не адпавядае рэчаіснасці нашых адносінаў, але на дзесяцігоддзі наперад дыскрэдытуе саму ідэю нейкіх канструктыўных стасункаў між нашымі краінамі.

Пахмельны цень расчаравання ад колішняй інтэграцыйнай феерыі яшчэ вельмі доўга будзе ляжаць на беларуска-расійскіх кантактах. Канструктыўныя адносіны з найбуйнейшым суседам для Беларусі безумоўна неабходныя, але іх давядзецца пачынаць з чыстага аркуша. Час для гэтага няўмольна набліжаецца.

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
Что можно вводить?
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Allowed HTML tags: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd> <img> <table> <tr> <td>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Защита от спама
12 + 0 =
Решите эту задачу и впишите ответ.

Реклама

Новости от redtram

Еженедельная рассылка

Электронная почта:


Как выглядит рассылка?

Проекты

Новая Европа. Журнал.
Журнал Серия "Новая Эўропа"


Поисковое продвижение сайта с гарантиями за результат
Office for a Democratic Belarus
Я - европеец
Podzemka Art Gallery, Minsk, Belarus

Архив

марта 2010
пн.вт.ср.чт.пт.сб.вс.
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
© 2006-2008 Новая Эўропа
Все права защищены