17 марта 2010, среда
Журнал для тех, кто думает по-европейски

Публикации

09:01 | 14.01.10

Пісьменнасць

 Фота:  Браты Корзун

Усеагульная пісьменнасць – даволі новы феномен. Якіх 100-150 год таму пераважная большасць насельніцтва нашай планеты не ўмела ані чытаць ані пісаць. Шмат хто лічыць, што і цяпер не ўмеюць. Але – пішуць.

Канечне, пачынаць трэба з сябе, бо “шмат хто” напэўна лічыць, што я сам не ўмею пісаць, а вось пішу ж... Як пішуць і іншыя, а я чытаю. Апошнім часам фаварытнай маёй мазахісцкай забаўкай стала чытаць каментары пад рознымі разумнымі артыкуламі і інтэрв’ю. Пачалося гэта выпадкова. Калі ўлетку ў беларускіх сродках масавай інфармацыі прайшла навіна пра тое, што Шведскае радыё зачыняе вяшчанне на беларускай мове, я раптам даведаўся пра сябе шмат новага.

З той прычыны, што я быў прадзюсерам вышэйзгаданага вяшчання, я вымушаны быў адсочваць дыскусію, якая разгарнулася з-за рашэння новага кіраўніцтва “Радыё Швецыя” выкрэсліць беларускую мову з табло замежнага броадкастынгу. Сама па сабе ўвага да гэтай праблемы стала для мяне прыемным фактам, бо праграма наша была болей, чым сціплая, і зачынілася праз няпоўныя пяць год ад першага выйсця ў эфір, то бок менавіта ў той момант, калі людзі пачалі нарэшце даведвацца пра яе існаванне – практыка паказвае, што новым медыяльным праектам трэба ў сярэднім якраз пяць год на “раскрутку”, і гэта пры разумным і паслядоўным прасоўванні на медыя-рынак, чаго ў выпадку з Беларускай службай “Радыё Швецыя”, на вялікі жаль, не было.

Дык вось. З каментароў да артыкулаў, прысвечаных праблематыцы беларускамоўнага вяшчання “Радыё Швецыя” я высветліў, што я прыстасаванец, гад, быдла, што азалацілася на здабытых кроўю і потам грошах шведскіх падаткаплацельшчыкаў, і ўрэшце проста жыдоўская пыса, якая прымазалася да вялікай справы беларускага адраджэння.

Усё гэта, безумоўна, для мяне не навіна, і я ад душы парадаваўся дбайнасці, пільнасці і няўмольнай факталагічнай прыхільнасці беларускіх спажыўцоў мас-медыяльнага прадукту. Аднак сам узровень дыскусіі мяне, прызнаюся, усе ж такі ўразіў, хаця, здавалася б, вырас не ў Андалузіі, і ў часы першай маладосці даводзілася быць як сведкам, так і ўдзельнікам дыспутаў, што пачыналіся звычайна з высокаінтэлектуальнага пытання: “Ты с какого раёна?!” І я пачаў чытаць далей.

Сябры, чытво гэта высокакласнае, не адарвацца. Вось доктар навук кажа нешта, што ідзе насуперак уяўленням актыўнай часткі грамадства. Трэба высветліць, які такі гэты доктар, да якой нацыі ён належыць, ад каго і колькі ён атрымлівае грошай, ну і, бадай, галоўнае – ці не гомасексуаліст ён? Усе гэтыя пытанні, вядома, наўпрост звязаныя са зместам і сэнсам артыкула, апублікаванага доктарам. Дарэчы, а чаму вось гэты артыкул быў апублікаваны ў гэтым вось паважаным часопісе? Можа гэта вынік жыдамасонскай змовы рэдактараў з аўтарамі? Ці гомасексуальны шлюб паміж невукамі без вучоных ступеняў? А найхутчэй – і тое і тое. Альбо іншы прыклад. Як называць родную краіну? Хто змагаецца за тое, каб Беларусь называлася Беларуссю? Хіба ж не жыды гомасексуальнага кірунку? Правільна....

Шчыра кажучы, мяне здзіўляе нават не жаданне “скампраметаваць” апанента, ці найперш знайсці прычыны ягонай ці ейнай персанальнай, прыватнай агульнай “недарэчнасці” (і тое, і другое – на ўзроўні мыслення аўтара “кампрамату”), а нежаданне бачыць сутнасць таго, чым чалавек займаецца, немагчымасць – я б сказаў нат, фатальная немагчымасць – усвядоміць, што людзьмі можа рухаць не толькі нацыянальная прыналежнасць ці прага да грошай, а, да прыкладу, прабачце, навуковы інтарэс, ці мастацкія мэты.

Пры гэтым таксама цікава, што каментатар не павінен напружваць мозг ці іншыя часткі цела, каб спрачацца з доктарам. Навошта самому абараняць доктарскую, дастаткова і прыкладнай – усеагульнай – пісьменнасці.

Карацей, паважаныя сябры, кіну я чытаць каментары. Бо ўжо прыйшоў да высновы, што ў гэтым выпадку ўсеагульная пісьменнасць вядзе да таго ж выніку, да якога яна прыводзіла ў даінтэрнэтную эпоху, калі ўсе ахвотныя выказваліся праз допісы на платах. Платы былі розныя, і форма допісаў таксама: шрыфты, матэрыял – ад прадрапаных цвіком да намаляваных "лакафарбай" – але змест заўжды адзін. Нагадваць, думаю, не трэба...

Комментарии
Biruta Jankiewicz (не зарегистрирован)
чт., 01/14/2010 - 12:24

І нажаль такі ўзровень дыскусіі не толькі ў каментарах да артыкулаў. Хіба доўга не забуду, як адзін знаёмы навуковец дзяліўся праблемай выбару - напісаць крытычны артыкул на тэкст (пра які яго папрасіў сам жа аўтар) ці адмовіць, бо не вельмі хочацца каб у адказ на гэта ўзгадалася ўся ягоная біяграфія і сям'я на дадатак...

дохтар! (не зарегистрирован)
пт., 01/15/2010 - 02:06

Цудоўны артыкул! Згодзен з аўтарам на ўсе 100 а таксама з фотаздымкам... Блогі і каментарыі да артыкулаў ужо даўно сталі тымі сценамі на якіх хлопчыкі і дзяўчынкі савецкіх часоў пісалі і малявалі ўселякія анатамічныя дэталі і падрабязнасці. На самой справе гэта такая ідэальная форма эгзгібіцыанізму а таксама выражэння сваёй агрэссіі...
Чытанне каментарыяў можа пашкодзіць ваш псіхічны стан!
Дохтар

дохтар! (не зарегистрирован)
пт., 01/15/2010 - 02:15

а на конт беларуска-моўных станцый, то мусіць яшчэ перад пачаткам трансляцый трэба распускаць слух пра тое што радыё- станцыя зачыняецца тады можа і аудыторыя знойдзецца

Сергей Носов (не зарегистрирован)
вс., 01/17/2010 - 22:19

И при этом Стефан Эриксон при любом удобном случае переходит на белорусскую мову. Учился у репетитора...
А как в Академии искусств и Музее совр. искусства проходил шведский семинар, котрый вел тот же Плакс? Расписание - с 8.00 до 20.00. Непонятно, во сколько. Кто не спрятался, я не виноват, как говорится. Походишь к Плаксу за информацией, он отсылает к девушке. Походишь к девушке, отсылает к Плаксу.

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
Что можно вводить?
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Allowed HTML tags: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd> <img> <table> <tr> <td>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Защита от спама
2 + 0 =
Решите эту задачу и впишите ответ.

Реклама

Новости от redtram

Еженедельная рассылка

Электронная почта:


Как выглядит рассылка?

Проекты

Новая Европа. Журнал.
Журнал Серия "Новая Эўропа"


Поисковое продвижение сайта с гарантиями за результат
Office for a Democratic Belarus
Я - европеец
Podzemka Art Gallery, Minsk, Belarus

Архив

марта 2010
пн.вт.ср.чт.пт.сб.вс.
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
© 2006-2008 Новая Эўропа
Все права защищены