1 студзеня 2010 году будзе ня проста пачаткам новага году, але і пачаткам новага каляндарнага дзесяцігодзьдзя. Падзея гэта фармальная і ўмоўная, але ж так уладкаванае нашае ўспрыняцьце, што дзеля простасьці нам звыкла ўпарадкоўваць гісторыю і ўласнае жыцьцё дзесяцігодзьдзямі: "саракавыя-ракавыя", "Swinging Sixties", "ліхія дзевяностыя". Сканчаюцца прыкіпелыя і родныя нам "дзьвюхтысячныя" (ці "нулявыя"), якім на бліжэйшы час наканавана застацца ў сыстэматызаванай гісторыі чалавецтва ў якасьці асобнага адрэзку.
Для Беларусі гэта было дзесяцігодзьдзе дыктатуры. Першая поўная каляндарная дэкада пад асобнай і неабмежаванай уладай Аляксандра Лукашэнкі.
Мы сустракалі 2000 год пад ненавісным чырвона-зялёным сьцягам і разьвітваемся з 2009 годам пад ім жа. Ключавым годам у дзевяностых для Беларусі зрабіўся 1996, калі пасьля сумна вядомага рэфэрэндуму беларусы прачнуліся ў краіне, улада ў якой была ўзурпаваная адным чалавекам. 2006 год, зь ягонымі трагічна і ганебна прайгранымі апазыцыяй выбарамі, зрабіўся для Беларусі знакавым годам у дзьвюхтысячных. Урок, які мы мусім вынесьці з гэтых гадоў, - 2016 хутчэй за ўсё таксама ня зробіцца годам вызваленьня ад дыктатарскага рэжыму.
У тым быццам такім нядаўнім 2000 годзе яшчэ часам здавалася, што Лукашэнка - гэта ненадоўга. Год, два, тры - і Беларусь вызваліцца. Памаранчавая рэвалюцыя ва Ўкраіне (здавалася б, ужо супраць чаго ўкраінцам-та было паўставаць у 2004 годзе?) нарадзіла чарговы павеў надзеяў, якім не было наканавана спраўдзіцца.
Дзьвюхтысячныя гады зрабіліся дзесяцігодзьдзем расчараваньня, дзесяцігодзьдзем, якое канчаткова ператварыла Беларусь у вельмі асаблівую краіну на кантынэнце.
З моманту дзяржаўнага перавароту 1996 г. прайшло 13 гадоў. За гэты час вырасла цэлае пакаленьне беларусаў - чарговае пакаленьне людзей з савецкай мэнтальнасьцю, хаця самога Савецкага Саюзу ўжо хутка дваццаць гадоў як няма. Трэба нагадаць, як праз трынаццаць гадоў пасьля сканчэньня нацысцкай акупацыі Беларусі і аднаўленьня акупацыі савецкай быў 1957 год. Да таго часу антысавецкі партызанскі рух у Беларусі ды ў іншых рэспубліках СССР амаль канчаткова заціх, не ў апошнюю чаргу, відаць, праз тое, што грамадзтва ўсьвядоміла, што савецкая ўлада прыйшла надоўга. Тое ж самае можна канстатаваць і ў сучаснай Беларусі - па стомленасьці, дэмаралізаванасьці і расколе апазыцыі, па тым, што грамадзтва залезла ў звыклую для сябе шкарлупіну, пачало займацца выключна ўласным прымітыўным выжываньнем і нават эканамічны крызыс не спрыяе пратэстным настроям.
Калі ў 1999 годзе яшчэ маглі быць нейкія сумневы, дык дзьвюхтысячныя бясспрэчна даказалі беларускаму грамадзтву: Беларусь магла задарма атрымаць юрыдычную незалежнасьць, па інэрцыі ўсьлед за краінамі Балтыі і Ўкраінай, якія рэальна яе жадалі, але гэтаксама атрымаць дэмакратыю ўжо нельга. Відавочна праявіўся цэлы комплекс беларускіх праблемаў: слабая нацыянальная сьвядомасьць, адсутнасьць палітычнай культуры і нацыянальнай эліты, недафармаванасьць беларускай нацыі як такой - уся чорная спадчына дзесяцігодзьдзяў саветызацыі, якая магла быць ня так заўважная вонкаваму назіральніку ў параўнаньні з Балтыяй ці нават цэнтральнай і ўсходняй Украінаю. Усё гэта рэалізавалася ў 1990-я і канчаткова зацьвердзілася ў 2000-я.
У 2010-я Беларусь уступае як вельмі асаблівая эўрапейская краіна. Палітычная сыстэма, якая хутчэй нагадвае адносіны фэўдала і прыгонных сялян. Архаічная эканоміка, дзе ўлады прачнуліся з рэформамі праз дваццаць гадоў пасьля вызваленьня краіны з сацыялістычнага лягеру і дзе не зразумела, ці засталося яшчэ што і дзеля чаго рэфармаваць. Нацыя, што спазьнілася на цягнік рамантычных нацыяналізмаў і ўяўляе зь сябе мэханістычную супольнасьць прыналежных да пэўнага юрыдычнага апарату прагматычных і абыякавых людзей без роднай мовы і гістарычнай памяці.
Любая адрознасьць - гэта патэнцыйная перавага. Беларусь або здолее трансфармаваць сваю асаблівасьць у перавагу, рэалізаваць свой патэнцыял як неасвоены інвэстарамі край пасярод Эўропы ці, скажам, як калыска постнацыяналістычнага плюралістычнага традыцыяналізму, або гэты патэнцыял будзе раскрадзены і растрачаны задарма з сумнымі для краіны наступствамі. Трэцяга ня дадзена, і адказ мы даведаемся ў бліжэйшыя дзесяць гадоў. Спадзявацца на лепшае, вядома ж, трэба, але быць гатовымі да горшага - куды больш карысна.
| Поисковое продвижение сайта с гарантиями за результат |
Новае дзесядзігодзе пачынаецца з 2011, а не з 2010.
Памыляецеся.
The 2000s is the decade that started on January 1, 2000 and will end on December 31, 2009. It is the current decade, and the decade in which the 21st century and 3rd millennium began.
http://en.wikipedia.org/wiki/2000s_(decade)
Financial Times падводзіць вынікі дзесяцігодзьдзя:
http://www.ft.com/cms/s/0/dbf264d4-f3a6-11de-ac55-00144feab49a.html
Что бы ни писала Википедия или даже FT, но и они могут ошибаться. Тысячелетие начинается с 2001 года, а не с 2000.
Второе тысячелентие не может завершаться 1999 годом. Иначе получится, что в тысячелетии не хватает одного года. Первое тысячелетие начинается 1-м годом и заканчивается 1000-м, 2-е тысячелетие начинается 1001-м годом, и заканчивается в конце 2000-го года. Следовательно, 3-е тысячеление начинается с начала 2001-го года.
В противном случае нужно вести отсчет с нулевого года. Но логично вести отсчет с единицы, а не с нуля. В историографии нет нулевого года, иначе день рождения Христа нужно признать началом нулевого года.
Нулевого года нет. Есть нулева точка, по одну сторону которой 1-й год от Р.Х., по другую - 1-й год до Р.Х. А нулевого года нет. Если от нуля отсчитать 365 дней, то потом начинается 2-й год от Р.Х. А от нулевой точки начинается 1-й год. Все дни от 0 до 365 - все это 1-й год. Нулевого года нет. Впрочем это научная конвенция. Если когда-либо будет принята другая, то можно будет признать, что 3-е тысячелетие начинается в 2000-м. А пока что так считать ошибочно.
уважаемый, определитесь - или это конвенция, или вам не важно что пишет Википедия и ФТ. Потому что конвенция - это когда важно, что пишут в авторитетных источниках, и обосновывают свою правоту ссылками на источники, а не рассуждениями
С новым годом, кстати
Существует научная конвенция, своими рассуждениями я поясню ее смысл. Ни Википедия, ни FT не являются инстанциями научной конвенции. Если принимать их за авторитет, что останется от науки?
Тут размова ідзе не пра навуковую канцэпцыю, а пра агульнапрынятае нефармальнае дзяленьне часу на адрэзкі (зрэшты, летазьлічэньне ўвогуле рэч нефармальная) паводле іхнае назвы.
Вы зараз спрабуеце даказаць, што 1990 год не зьяўляецца часткай дзевяностых гадоў, а 1980 - часткай васьмідзясятых гадоў :) 2000 год не зьяўляецца часткай 21 стагодзьдзя, але зьяўляецца часткай дзесяцігодзьдзя дзьвюхтысячных/нулявых.
Можно сравнить летоисчисление с возрастом человека. Предположим, некий долгожитель родился в один момент с Христом. Тогда ему исполнится (19)80 лет в конце (19)80-го года. И с начала (19)81-го ему пойдет девятый десяток (сотни ставлю в скобки). По идее девяностые годы (девятый десяток) нужно считать с 81-го по 90-й. А с **91го по **00 - десятый десяток. В столетии 10 десятков.
Другое дело, что в обыденном (не научном) словоупотреблении для простоты принято называть девяностыми тот десяток, который имеет цифру 9 - с 90го по 99-й. Сложно подобрать слово для десятого десятка.
С другой стороны ХХ веком называют не период с 2000 до 2099 год, а период с 1900 по 1999 год. Хотя по логике обозначения десятигодий нужно столетия тоже называть как раз наборот, то есть считать, что ХХ век начался с 2000, так как 2000 лет=20 веков.
Обыденный язык приводит к путанице. И понятно почему. Здесь играет роль психологический момент, магия круглых чисел.
так начните свои пояснения с источника (а лучше источники во множественном числе), в котором зафиксирована защищаемая вами конвенция. название, авторский коллектив, год и место издания и т.п.
Откройте любой учебник истории, любую энциклопедию, справочник и т.п., где есть статьи по истории древнего мира. Не я должен доказывать, что летоисчисление начинается с 1-го года, это общепризнано, и не нуждается в доказательстве.
Если вы найдете хоть один источник, где оно начинается с нулевого года, я, пожалуй, засомневаюсь. Но я за свою жизнь ни разу не встречал такого, хотя прочел много книг и в университетах учился))) Есть вещи, которые известны мало-мальски грамотному человеку, как, например, то, что Земля вращается вокруг Солнца, а не наоборот.
Можно конечно эти истины поставить под сомнение в философском смысле и поспорить. Но в данном случае речь идет об общепринятых истинах.
Отправить комментарий