03 September 2010, Friday

Сэнс

Сэнс

У маёй памяці існуе паданне пра тое, што маю сям’ю, дакладней яе частку, у часе фашысцкай акупацыі выратаваў ад смерці нямецкі афіцэр, якога, па тым самым паданні, звалі Чэхам.

На думку напісаць гэты тэкст мяне навёў слоган у скайпе рэдактара: “Апошняя глава. Апошні месяц года”. Нібыта час падсумоўваць – які быў гэты год, што галоўнага здарылася, адбылося?

Пра галоўныя падзеі года “для ўсіх” размова яшчэ, думаю, будзе – у тым ліку і на сайце “Новай Эўропы”. А для мяне асабіста галоўнай падзеяй стала сустрэча...

Статьи по теме

Статей по теме этого материала пока нет

Крызіс сярэдняга ўзросту і пэўныя іншыя “траблы” прывялі мяне на пачатку года да роздумаў, якія дагэтуль падаваліся бессэнсоўнымі, асабліва ўлічваючы схільнасць да пытанняў філасофіі і нават невялічкую ў іх абазнанасць. Я пачаў думаць – а ў чым, уласна кажучы, сэнс?

Думаць на такую тэму небяспечна для псіхічнага здароўя, а шукаць сэнс, як вядома, самы бессэнсоўны занятак. І ўсё ж. Здаецца, палова жыцця (гэта яшчэ калі пашанцуе) за плячыма – і што? Навошта, чаму, для чаго? У каго спытаць?..

Прычына майго існавання на белым свеце, па-філасофску кажучы – неабходная, але не дастатковая прычына – па некаторых звестках, мае дачыненне да Чэхіі. У маёй памяці існуе паданне пра тое, што маю сям’ю, дакладней яе частку, у часе фашысцкай акупацыі выратаваў ад смерці нямецкі афіцэр, якога, па тым самым паданні, звалі Чэхам. Гэта гісторыя заслугоўвае асобнага тэксту, але я сабе ўяўляю, што быў ён, можа, судэцкім немцам, пражыўшым жыццё ў Празе і таму не зусім падзяляўшым ідэалогію “арыйскіх масаў”...

Таму Прага прыцягнула маю ўвагу, калі прага сэнсу стала ўжо вельмі вострай.

Была і іншая прычына. У Празе жыве чалавек, на якога я вельмі спадзяваўся. Чалавек, які павінен быў адказаць мне на маё пытанне. На пачатку сакавіка спаўнялася сто год найстарэйшаму францысканскаму манаху ў свеце, чалавеку, з якім мне выпаў гонар мець кантакт.

Жыццё Айца Бернардына, як яго называюць у велізарным кляштары ў цэнтры Прагі, агорнутае для мяне шчыльнай смугою міфаў: сядзеў за свае перакананні і пры нацыстах, і пры камуністах... склаў сан, калі закахаўся зямным каханнем... вярнуўся ў кляштар... у сто год служыць імшы... Карацей, калі хто з маіх знаёмых і мог адказаць мне на пытанне, дык толькі ён.

Я паехаў у Прагу. Не ведаю, ці праўда ўсё тое пра камуністаў, нацыстаў, каханне (never check a good story!), але ў свой соты Дзень нараджэння Айцец Бернардын служыў ранішнюю імшу – гэта я бачыў сваімі вачыма.

Пасля падарункаў і віншаванняў ад парафіі, урачыстага сняданку ў кляштары – вялізным будынку з пышным барочным касцёлам – Айцец Бернардын пераапрануўся ў “цывільнае” і мы цесным колам селі выпіць і закусіць за яго здароўе. Размова ішла нетаропкая, мая чэская як была ў зародкавым стане, так і ёсць, але выбраўшы хвіліну, я сказаў праз сябра, які ведаў пра мой намер задаць гэтае пытанне і таму пераклаў яго хутка і дакладна:

-Войча Бернардыне, у чым сэнс жыцця?

Стогадовы манах паглядзеў на мяне празрыстымі, як красавіцкае неба вачыма, злёгку ўсміхнуўся і працягнуў гаварыць тое, пра што гаварыў да майго пытання.

Толькі недзе праз тыдзень я сцяміў, што ён мне адказаў.

Новости партнеров: RedTram
Комменты
Гость
18-12-2009 | 01:32

No tak, w odkrywaniu sensu życia, możemy liczyć tylko na siebie. Mnich wiedział, jaki jest sens jego życia, ale delikatność, wrażliwość nie pozwalała mu na wyznaczanie sensu życia innym ludziom. Każdy musi odkryć swój sens dla siebie.

czalex
11-12-2009 | 17:52

Які сэнс было б жыць, калі жыцьцё ня мела б сэнсу?

Post new Comment

Содержание этого поля является приватным и не предназначена к показу.
CAPTCHA
Protection from spam
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.