17 марта 2010, среда
Журнал для тех, кто думает по-европейски

Публикации

19:11 | 29.11.09

Шматвектарнасць з усходнім ухілам

Прэзідэнты-"саюзнікі": Лукашэнка, Назарбаеў, Мядзведзеў

Мінулы тыдзень у знешняй палітыцы краіны пачаўся не з панядзелка, як звычайна, а з нядзелі, калі ў Кіеве сабраліся кіраўнікі МІДаў Беларусі, Украіны і Літвы. Мэтай сустрэчы было абмеркаванне канкрэтных праектаў ўзаемадзеяння ў розных галінах, перш за ўсё эканамічных.

Галоўную ўвагу там надалі энергетыцы і транспарту. Міністры віталі падпісанне пагаднення аб экспарце ўкраінскай электраэнергіі ў Літву з выкарыстаннем транзітных магчымасцяў Беларусі і заявілі пра “цвёрды намер спрыяць… узаемавыгаднаму супрацоўніцтву ў межах рэгіянальных энергетычных праектаў”. Што датычыць транспарту, то ёсць прапановы стварыць цягнік камбінаваных перавозак “Вікінг”, пабудаваць сучасную аўтастраду Кіеў-Мінск-Вільня, спрасціць працэдуры перасячэння межаў і г.д.

Была таксама дасягнутая дамоўленасць пра наладжванне непасрэдных кантактаў у сферы культурнай і гістарычнай спадчыны, у тым ліку - што было асабліва нечакана - “вывучыць магчымасць супольнага святкавання 600-й гадавіны Грунвальдскай бітвы”. Гэтак, глядзіш, і да бітвы пад Воршай калі-небудзь дабярэмся…

Карацей кажучы, як быццам былі вызначаныя нейкія зрухі ў рэалізацыі вядомай праграмы Еўрасаюзу “Усходняе партнёрства” (УП). Узнікла нават уражанне, што беларускае кіраўніцтва на самой справе вырашыла нарэшце выпраўляць яўны ўхіл сваёй “шматвектарнай палітыкі” на ўсходні бок.

Аднак літаральна праз дзень адбылося пасяджэнне супольнай калегіі МЗС Беларусі і Расіі, дзе абодва ведамствы дамовіліся каардынаваць сваю дзейнасць у адносінах з Еўрапейскім Саюзам. Паводле міністра замежных справаў Расіі Сяргея Лаўрова, “нашы беларускія сябры нам дакладна пацвердзілі, што іх удзел у праектах “Усходняга партнёрства” не будзе наносіць ніякай шкоды, супернічаць з актыўным удзелам Беларусі ў інтэграцыйных працэсах на прасторы СНД, уключаючы ЕўрАзЭС і мытны саюз”. Больш за тое, ягоны беларускі калега Сяргей Мартынаў заявіў, што Беларусь будзе настойваць на тым, каб Расія таксама была ўключаная ў шэраг праектаў УП.

Такі падыход выклікае падазрэнні, што мелі рацыю Івонка Сурвіла, Зянон Пазняк, Станіслаў Шушкевіч і Аляксандр Казулін, якія ў сваім звароце да ЕС падчас устаноўчага саміту УП у Празе выказалі занепакоенасць, што Масква можа выкарыстаць нашую краіну ў якасці “траянскага каня”.

Паміж гэтымі дзвюма падзеямі адбылося тое, што чакалася з вялізнаю цікавасцю: прэсавая канферэнцыя расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева для беларускіх СМІ. Прычым, што асабліва ўражвала, не толькі дзяржаўных. Напярэдадні выказваліся шматлікія здагадкі, што ён жадае такім чынам даць “адлуп” свайму беларускаму калегу, які вельмі жорстка крытыкаваў Уладзіміра Пуціна на такога ж кшталту сустрэчы прыкладна паўтара месяца таму.

Сапраўды, тую крытыку не пакінулі без увагі. Мядзведзеў адзначыў, што апошнім часам Аляксандр Лукашэнка зрабіў на адрас расійскіх міністраў і самога Уладзіміра Пуціна нямала эмацыйных заяваў, якія іншым разам выходзілі за межы дыпламатычнага пратаколу, і назваў гэта “недапушчальным”.

Але ў астатнім нічога надзвычайнага выказана не было, у асноўным гучалі трывіяльныя рэчы. Акрамя таго, у пэўных момантах былі дапушчаныя, мякка кажучы, “недакладнасці”. Такое, напрыклад, сцвярджэнне, як “Расія ні дэ-факта, ні дэ-юрэ не прапаноўвала Беларусі ўвайсці ў склад Расійскай Федэрацыі”, або спроба пераканаць, што на Мінск не аказвалася ніякага ціску з мэтай прымусіць яго прызнаць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асетыі, выглядалі вельмі недарэчна.

У выніку аказалася зусім незразумела, навошта Крамлю спатрэбілася такая дэманстрацыя. Тлумачэнне, што яна была прымеркаваная да 10-годдзя падпісання дамовы аб стварэнні “саюзнай дзяржавы”, наўрад ці можна ўспрымаць усур’ёз. У такім выпадку прысутнасць апазіцыйных медыяў была зусім непатрэбная. Калі ж меў месца разлік на стварэнне добрага іміджу Масквы, дык ён быў надзвычай наіўным.

Тым не менш, нягледзячы на ўсю стрыманасць мядзведзеўскіх выказванняў, беларускія ўлады адрэагавалі на гэтае мерапрыемства даволі нервова. На наступны дзень, выступаючы перад удзельнікамі савету кіраўнікоў дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі краін СНГ (што, між іншым, вельмі сімвалічна, бо больш нідзе ў цывілізаваным свеце такіх не існуе), беларускі кіраўнік назваў прэс-канферэнцыю “абсалютна бессэнсоўнай”.

Гэта, як падаецца, стала відавочным сведчаннем ягонай занепакоенасці тым, што наступным разам аналагічная сустрэча можа аказацца не такой бяскрыўднай. У нейкі момант выглядала нават на тое, што гэта можа ў чарговы раз адмоўна адбіцца на меркаваным заключэнні шматпакутнай дамовы аб стварэнні згаданага мытнага саюзу Беларусі, Казахстана ды Расіі.

Аднак абышлося, і ў пятніцу дамову ўсё ж падпісалі, што, на мой погляд, стала найбольш значнай падзеяй тыдня - баюся толькі, хутчэй негатыўнай, чым пазітыўнай, ва ўсялякім разе, з пункту гледжання далучэння Беларусі да аб’яднанай Еўропы. Але гэта патрабуе асобнага грунтоўнага аналізу, да таго ж у большай ступені спецыялістаў у эканамічнай сферы.

Комментарии
Петр (не зарегистрирован)
вт., 12/01/2009 - 20:29

Вся статья проникнута каким-то негативом в отношении Беларуси. Конечно я сам тоже не совсем приветствую создание таможенного союза, но раз политики посчитали это нужным - значит что-то и положительное в этом есть...

Посторонний (не зарегистрирован)
вт., 12/01/2009 - 21:32

Завидую вашей наивной вере в политиков, особенно в тутошних.
Своим умом никогда думать не пробовали?

Петр (не зарегистрирован)
вт., 12/01/2009 - 22:59

Я верю в себя и в тех, кто вокруг меня и руководствуется прежде всего добрыми намерениями. Писав это я думал своим умом, а не потому, что посмотрел новости на БТ. Создается мнение, что Вы считаете обычного белорусского студента абсолютно дурным человеком. Правда?

Посторонний (не зарегистрирован)
ср., 12/02/2009 - 11:03

Неужели вы, студент, находитесь в окружении политикок, и знакомство с которыми внушило вам веру в них?

Петр (не зарегистрирован)
чт., 12/03/2009 - 18:56

Нет, я не нахожусь в их окружении...К счастью...

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
Что можно вводить?
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Allowed HTML tags: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd> <img> <table> <tr> <td>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Защита от спама
5 + 10 =
Решите эту задачу и впишите ответ.

Реклама

Новости от redtram

Еженедельная рассылка

Электронная почта:


Как выглядит рассылка?

Проекты

Новая Европа. Журнал.
Журнал Серия "Новая Эўропа"


Поисковое продвижение сайта с гарантиями за результат
Office for a Democratic Belarus
Я - европеец
Podzemka Art Gallery, Minsk, Belarus

Архив

марта 2010
пн.вт.ср.чт.пт.сб.вс.
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
© 2006-2008 Новая Эўропа
Все права защищены