16 марта 2010, вторник
Журнал для тех, кто думает по-европейски

Публикации

00:11 | 26.11.09

Бітва на абодвух франтах

Ад суседняй Расіі залежыць добры настрой прэзідэнта РБ Аляксандра Лукашэнка.

Мінулы тыдзень у сферы беларускай знешняй палітыкі аказаўся надзвычай насычаным падзеямі. Тут і паездка беларускіх дэпутатаў у Грузію, Абхазію і Паўднёвую Асетыю для “высвятлення абставінаў” у справе магчымага прызнання незалежнасці двух апошніх утварэнняў, і Форум грамадзянскай супольнасці ў межах праграмы Еўрасаюзу “Усходняе партнёрства”. Апроч гэтага прагучалі і крытычныя выказванні Аляксандра Лукашэнкі адносна Мытнага саюзу з Расіяй і Казахстанам.

Але асноўны інтарэс выклікала, несумненна, рашэнне Рады ЕС аб працягу на год дзеяння візавых санкцыяў у дачыненні групы беларускіх афіцыйных асобаў вышэйшага рангу пры адначасовым іх прыпыненні на той жа тэрмін.

Уладзімір Макей і еўрапейскія санкцыі

Як вядома, напярэдадні гэтага пасяджэння беларускія ўлады вельмі настойліва прапаноўвалі аб’яднанай Еўропе скасаваць усе абмежаванні, бо, як выказаўся на нядаўнім Мінскім форуме кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Уладзімір Макей, “нельга адначасова працягваць адну руку для палітычнага дыялогу, другой ствараць перашкоды ў развіцці гандлёва-эканамічных сувязяў і кантактаў паміж людзьмі”.

Жаданне, вядома, цалкам зразумелае. Але, на мой погляд, тут мела месца пэўная падмена паняццяў: прыпыненне санкцыяў не перашкаджае весці той самы дыялог. Нагадаю, што Лукашэнка наведаў Рым і Вільню, дзе непасрэдна выклаў суразмоўцам свае пазіцыі. Ні пра якія перашкоды эканамічнаму супрацоўніцтву гаворкі таксама не можа быць: напрыклад, літаральна ў той жа дзень, калі Макей заявіў пра свае прэтэнзіі, ягоны шэф сустрэўся з буйнымі нямецкімі прамыслоўцамі, з якімі абмеркаваў пашырэнне прагматычных стасункаў.

А вось сур’ёзных падставаў для поўнай адмены згаданай забароны беларускае кіраўніцтва, на жаль, якраз і не дало. За год, які мінуў з моманту першай такой акцыі Еўрасаюзу, было зроблена зусім няшмат у кірунку выканання заклікаў апошняга да ажыццяўлення дэмакратычных пераўтварэнняў ва ўнутранай палітыцы краіны. Больш за тое, у пэўным сэнсе сітуацыя нават пагоршылася – я маю на ўвазе, у першую чаргу, жорсткае збіццё ўдзельнікаў мірных маніфестацыяў.

Дарэчы, менавіта такі “адкат” даў падставы некаторым радыкальна настроеным прадстаўнікам апазіцыі патрабаваць ад Бруселю прыняцця больш рашучых захадаў супраць афіцыйнага Мінску. Пры гэтым аднаўленне санкцыяў называлася, бадай што, найменшай з іх.

Нарэшце, трэба ўлічваць, што і сярод краін-удзельніц ЕС не было адзінства поглядаў. Адныя, як Італія, прапаноўвалі поўнае скасаванне ўсіх абмежаванняў. Іншыя ж, як Галандыя і Вялікабрытанія, выступалі за іх аднаўленне. Тут варта прыгадаць, што на той момант для прыняцця рашэння быў патрэбны кансенсус.

Так, з аб’ектыўнага пункту гледжання прынятае рашэнне, напэўна, не стала абсалютна ідэальным. Але іншым яно, як падаецца, быць і не магло пры ўмове патрэбы падвойнага кампрамісу – як унутры самога Еўрапейскага Саюзу, так і ў беларускім грамадстве.

Гандаль з Масквой можа быць менш выгадным, чым з Бруселем

Фактычна Еўропа дала Беларусі новы тэрмін для “працы над памылкамі”. Вось толькі на сённяшні момант наўрад ці магчыма спрагназаваць, чым ён скончыцца, бо тут самы актыўны ўдзел бярэ яшчэ адзін важны гулец – Расія. Менавіта такі расклад і дае беларускім уладам неабходную прастору для манеўраў.

Адным з прыкладаў ёсць стаўленне да згаданага вышэй Мытнага саюзу. Здавалася б, прынцыпова ўсе праблемы былі знятыя, заставаліся толькі пэўныя, хоць і важныя, але тэхнічныя дэталі, накшталт памеру мытаў на ўвоз замежных аўтамабіляў. Аднак беларускі лідэр раптам увогуле паставіў пад сумнеў мэтазгоднасць гэтага ўтварэння.

Ні для каго не сакрэт, што адна з галоўных прычынаў такога дэмаршу палягае ў адмове Масквы нават разглядаць пытанні адзінага кошту на газ і зняцця экспартнага мыта на нафту, што з самага пачатку было галоўным стымулам удзелу Беларусі ў гэтым саюзе. А пра яшчэ больш прынцыповы, геапалітычны чыннік, нагадаў сам Аляксандр Лукашэнка: “Пры ўдзеле ў Мытным саюзе Беларусь губляе частку свайго эканамічнага суверэнітэту […] і ў пэўнай ступені ставіць пад пагрозу некаторых айчынных таваравытворцаў”.

Гэта вельмі падобна на боязь згубіць тыя выгоды, што мусяць быць у выніку меркаванага стварэння зоны свабоднага гандлю з ЕС у межах праграмы “Усходняе партнёрства”. Так што, калі Расія ў чым-небудзь істотна саступіць, Мытны саюз, хутчэй за ўсё, будзе заключаны, але калі нейкія добрыя прапановы зробіць Еўропа, яго могуць прынесці ў ахвяру.

“Грузінскае пытанне” і яго кошт

Той жа падыход прысутнічае і ў “грузінскім пытанні”. Не трэба надаваць ніякага значэння візітам на Каўказ беларускіх “народных абраннікаў”. Ім проста пашанцавала: яны наведалі краіну, куды пры іншых абставінах іх ніколі не запрасілі б, больш за тое, іх сустракалі на высокім афіцыйным узроўні. Тым не менш, рашэнне аб прызнанні або непрызнанні будзе прымацца зусім не ў Нацыянальным сходзе і ў залежнасці зусім не ад вынікаў гэтых перамоваў, а ад таго, ці пагодзіцца Масква выдзеліць Беларусі якія-небудзь прэферэнцыі.

Такім чынам, беларускія ўлады чарговым разам прадэманстравалі імкненне выкарыстаць нежаданне Расіі ды Еўрасаюзу дазволіць адно аднаму ўцягнуць нашую краіну ў сваю сферу ўплыву. Нельга не прызнаць, што да гэтага часу Мінску гэта ўдаецца рабіць даволі паспяхова. Але, як падаецца, прастора для манеўру паступова скарачаецца, і ў адносна недалёкім часе геапалітычны выбар рабіць усё ж давядзецца.

Комментарии
Сергей Носов (не зарегистрирован)
пн., 11/30/2009 - 13:51

Лукашеску. Американцы давно сравнивали Лукашенко и румынского социалистического диктатора Чаушеску. Последний фрондировал в рамках соцлагеря с СССР, позволял себе ослушаться, не поддержал бойкот Олимпиады в Лос-Анжелосе. Был награжден английской королевой орденом. Заигрывал с Западом.

Петр (не зарегистрирован)
вт., 12/01/2009 - 23:09

Не лучше ли сказать, у меня ничего не получается и виноват в этом один Лукашенко. В любой стране есть позитивные моменты, но также там присутствует и негативное. Что касается Америки, то у нее своим проблем достаточно - Новый Орлеан, бешенный внешний долг ( около 10трл. USD, если я не ошибаюсь), сексуальные скандалы, а данное государство еще и пытается вмешиваться во внутренние дела других государств - Ирак, Афганистан, Швейцария...

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
Что можно вводить?
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Allowed HTML tags: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd> <img> <table> <tr> <td>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Защита от спама
4 + 4 =
Решите эту задачу и впишите ответ.

Реклама

Новости от redtram

Еженедельная рассылка

Электронная почта:


Как выглядит рассылка?

Проекты

Новая Европа. Журнал.
Журнал Серия "Новая Эўропа"


Поисковое продвижение сайта с гарантиями за результат
Office for a Democratic Belarus
Я - европеец
Podzemka Art Gallery, Minsk, Belarus

Архив

марта 2010
пн.вт.ср.чт.пт.сб.вс.
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
© 2006-2008 Новая Эўропа
Все права защищены