03 September 2010, Friday

Умовы мовы

Умовы мовы

Гэта не значыць, што не павінна быць нормаў граматыкі. Гэта значыць, што для шырокага моўнага ўжытку, напэўна, не важна, кажаш ты “перакладчык” ці “перакладнік”, а важна, каб ты нешта казаў.

Пачну з галоўнага – я не ведаю беларускай мовы. Часткова таму, што я невук, басяк без вышэйшай адукацыі і ведаю ўвогуле няшмат, але ў асноўным таму, што беларускай мовы не існуе. І зусім не з той прычыны, пра якую вы падумалі. А з той самай прычыны, з якой не існуе ані рускай, ані англійскай, ані якой іншай мовы.

Стары польскі прафесар Вечаркевіч пачынаў у сярэдзіне мінулага стагоддзя курс польскай мовы ў Варшаўскім універсітэце менавіта з гэтай фразы: “Панове, няма польскае мовы!” Яму, спецыялісту па варшаўскім дыялекце, аўтару грунтоўнай працы "Gwara warszawska wczoraj i dziś", было дакладна вядома – польскай мовы не існуе. Існуюць толькі – польскіЯ мовЫ. А польская мова – як і ўсе астатнія мовы ў адзіночным ліку – вынаходка штучная, выгодная толькі цэнтральнаму ўраду, які з дапамогай прымусовай стандартызацыі спадзяецца ўзмацніць кантроль над грамадзянамі – думкамі, словамі грамадзянаў. Каб не было ў іх таямніцаў ад Вялікага брата, каб тыя, хто слухае, разумелі ўсё, што кажуць...

Статьи по теме

Статей по теме этого материала пока нет

Ну, гэтыя апошнія развагі – мае, не прафесарскія, а мова як сродак кантролю, у тым ліку і палітычнага – тэма для асобнай размовы. Тут я проста хачу сказаць, што варыянты ўжывання мовы – папросту варыянты яе выжывання. Гэта не значыць, што не павінна быць нормаў граматыкі і сістэмнага выкладання мовы. Гэта значыць, што для шырокага моўнага ўжытку, напэўна, не важна, кажаш ты “перакладчык” ці “перакладнік”, а важна, каб ты нешта казаў. Як можаш.

Моўнае асяроддзе ствараем мы самі. Ужытак заўжды народжаны ўжываннем. Гэта – умова мовы. Прапісная ісціна, ісціна прамоўленая. Прамовім?

Новости партнеров: RedTram
Комменты
Biruta Jankiewicz
21-11-2009 | 15:24

+1

Таццяна Елавая
18-11-2009 | 14:42

усё правільна, хто как хаціт, так і гаварыт, і без аніякіх жартаў :))

Post new Comment

Содержание этого поля является приватным и не предназначена к показу.
CAPTCHA
Protection from spam
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.