03 September 2010, Friday

Сёмага лістапада

Сёмага лістапада

Пралетарыят сапраўды аб’яднаўся і стаў кіроўным класам, ва ўсякім выпадку — у капіталістычна развітых краінах. Пралетарыят у Еўропе — сапраўдная новая арыстакратыя...

Цікава, ці сапраўды Вялікая Кастрычніцкая Сацыялістычная Рэвалюцыя не ўдалася? То бок вядома, што не ўдалася, бо нідзе, ніколі і ніхто не здолеў пабудаваць дэмакратычнае грамадства на камуністычных ці нават сацыялістычных прынцыпах. Ідэалогія не цярпіць разнадумства, дысідэнцтва. А прырода чалавека — гвалтоўнага, прымусовага загону ў шчасце (як вядома, адчуваць сябе няшчасным — грунтоўнае права чалавека).

Але, тым не менш. Узровень сацыяльнае справядлівасці ў свеце непараўнальна вышэйшы сёння, чым у 1917-м. Безумоўна, з-за таго рэвалюцыйнага імпульсу, што кіраваў свядомасцю масаў на працягу прынамсі некалькіх дзесяцігоддзяў пасля першай у свеце пралетарскай рэвалюцыі. Але яшчэ і таму, што сама гэта рэвалюцыя стала такой “страшылкаю” для оверкласа і моцным адмоўным прыкладам для “канструктыўнай апазіцыі”.

Такую перамогу ВКСР, аднак, прыняць могуць хіба толькі левыя еўрапейскія інтэлектуалы ці адданыя сябры арганізацыі Fuerzas Armadas Revolucionarias de Colombia. Чалавеку, які вырас у Савецкім Саюзе, але захаваў хаця трошкі розуму і памяці, перамога рэвалюцыі не падаецца прыемнай — рацыянальная гэта думка альбо не.

Але ёсць і сапраўдная перамога, пра якую можна даведацца праз эмпірычны кантакт з прадстаўнікамі пралетарыяту ў розныя часы і ў розных краінах. Пралетарыят сапраўды аб’яднаўся і стаў кіруючым класам, ва ўсякім выпадку — у капіталістычна развітых краінах.

Капрызныя, недакладныя, неакуратныя, з высачэзнымі заробкамі, ніколі не трымаючы слова і не прыходзячы ў час, людзі ў працоўных камбінезонах сувора цэдзяць скрозь зубы:

— Купаросу б дадаць, дзядзька...

І дадаюць. На рахунак.

Пралетарыят у Еўропе — сапраўдная новая арыстакратыя, якая, як арыстакратыі і належыць адвеку, ставіцца да плебсу з пагардаю. Перадавы шэраг, калона арыстакратаў у іх рэвалюцыйнай барацьбе — будаўнікі і манцёры. Гэта тыя рэвалюцыйна настроеныя матросы-жалязнякі, якія прыходзяць да вас у хату і, не агітуючы, рэвалюцыйным чынам змяняюць ваша жыццё. Прычым цяпер ім нават не трэба нічога экспрапрыіраваць — рэвалюцыйную дзейнасць яны праводзяць на добраахвотна вамі аддадзеныя вашыя ж грошы, а паколькі страчваць ім няма чаго, акрамя вашых ланцугоў (пажадана з каштметалу), капітальны рамонт грамадства яны праводзяць у зручны для іх час (5:30 раніцы, лістапад), зручнымі ім метадамі (адключыўшы ваду і цэнтральнае ацяпленне) і згодна з выпрабаванай часам і досведам рэвалюцыйнай канцэпцыяй (зруйнаваць больш, чым пабудуеш)...

Я перажыў тры капітальныя рамонты ў трох дзяржавах, а цяпер назіраю тое самае ў чацьвёрты раз. Спадзяюся, аб’яднаўшыся з непралетарыямі ўсяго свету, перажыву і гэту рэвалюцыю.

Новости партнеров: RedTram
Комменты
Гость
10-11-2009 | 14:07

занудно и неинтересно

Post new Comment

Содержание этого поля является приватным и не предназначена к показу.
CAPTCHA
Protection from spam
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.