14 марта 2010, воскресенье
Журнал для тех, кто думает по-европейски

Публикации

21:11 | 05.11.09

Геаметрыя памежнай прасторы: Вольга Акуліч. Трохкутнік

Вольга Акуліч

Што такое бардаўская песня ў дваццаць першым стагоддзі? Чым яна адрозніваецца ад, напрыклад, шансону? Якія яе вызначальныя рысы, і ці ёсць у яе будучыня?

Параўноўваючы сваё з чужым і суседскім, мы ніяк не можам замоўчваць факту, што гэты сінтэтычны жанр - спадчына Саветаў. Сітуацыя, калі тэкст настолькі важнейшы за музыку, выглядае экзатычна нават у англамоўных краінах з багатай традыцыяй ліра-эпікі. Так і з альбомам Вольгі Акуліч: каб атрымаць ад яго сапраўднае задавальненне, даводзіцца абстрагавацца ад музычнага суправаджэння...

Пачнем з крытыкі: на жаль, калі вярнуцца да супрацьпастаўлення "бард – шансанье", то музычны складнік альбома - гэта дакладна другі варыянт. Нягледзячы на майстэрства запрошаных музыкаў, сінтэтычны прысмак няўдалага запісу, магчыма, адпужне частку меламанаў, для якіх “жывы” гук – абавязковы гарнір да шчырай лірыкі.

“Восень – вядзьмарка з жоўтымі вачыма” – з музычнага пункту гледжання нагадвае, прабачце, Разенбаўма. А загалоўная "Трохкутнік", пры ўсёй вытанчанасці тэксту, пачынаецца такім самым пройгрышам, як напаўзабыты хіт Юрыя Антонава.

Пры тым што сама песня цалкам адпавядае сваёй пачэснай ролі: мелодыя (прынамсі, яе арыгінальная частка) адразу кладзецца на памяць, а тэкст вабіць шматслойнай сімвалічнасцю. І нават рэстаранныя матывы не забіваюць энергетыкі, якая ў ёй закладзеная: гэтую песню сапраўды хочацца навучыцца спяваць пад гітару. Праўда, наўрад ці яна зробіцца хітом якога-небудзь беларускамоўнага студэнцкага летніка: каб зразумець, пра што гаворка, патрэбны эмацыйны вопыт, прасцей кажучы, - жыццёвая мудрасць.

Лірычная гераіня Вольгі – жанчына, якая перажывала і высокія палёты, і непапраўныя расчараванні. Яе ўзрост застаецца адной з яе шматлікіх загадак (і можа быць нават значна меншым, чым падаецца, зыходзячы з матываў лірыкі), аднак сталасць душы не схаваеш ні за вонкавым выглядам, непадуладным часу, ні за ўяўнай прастатой маўлення.

Лёгкі халадок ды адцягненасць псіхалагічных саманазіранняў нагадваюць попел, які пахаваў пад сабой вуглі моцных пачуццяў – цалкам магчыма, яшчэ гарачыя…

Я засвою навуку прыгадваць цябе без тугі…

Галоўная прыкмета душэўнай сталасці: гераіня з годнасцю адказвае за свае пачуцці, якімі кіруецца, - куды б яны ні завялі. Яе не палохае “прывід сумлення”, і яна мае дастаткова смеласці, каб заклікаць у сведкі “трохкутную веру”.

Кіньце скардзіцца: лёс – ён заўжды самадур,
І трохкутнік – адна з улюбёных фігур.
Паднясуць – трэба піць: гэта тост для шырокіх натур.

Няўлоўныя недаказанасці, за якімі хаваецца блытаніна чалавечых зносінаў, служаць не столькі для апраўдання – хутчэй гэта самарэфлексія, так бы мовіць, дадатковы прыбытак да і без таго насычанага эмоцыямі быцця.

Што да паэтычных вартасцяў, то, як гэта прынята ў літаратурна-музычнай творчасці, яны складаюць непадзельнае адзінства з уласна выкананнем. Лірычныя сродкі, якімі карыстаецца Вольга, надзвычай простыя, і не кожны з яе тэкстаў належным чынам успрымаецца з паперы. Як раз такі тэксты, прызначаныя для чытання, слухаюцца трохі цяжэй, ці прынамсі, патрабуюць паўзы на роздум пасля праслухоўвання. Прастата словаў беспаспяхова змагаецца з глыбінным сэнсам у арыфметычнай "Пяць кубачкаў з кавай" – праз сваю архітэктоніку песня больш падобна да лічылкі або шарады. Вартасць гэта або недахоп? Скажам так, пікантная асаблівасць.

Унутраны свет гераіні значна шырэйшы за, так бы мовіць, знешні. Дзякуючы гэтаму нават звычайныя рэчы, пра якія вядзе з намі прыватную размову голас Вольгі, нечакана набываюць касмічныя маштабы. Амаль кожная песня прыносіць адчуванне вольнага паветра, высокага неба, недзе за кругаглядам якога і пралягае найбліжэйшая перспектыва, да якой імкнецца адораная душа.

Нашы душы, як птушкі, не баяцца прасторы

Мяккія інтанацыі голасу ўносяць аптымізм нават у кампазіцыі з трагічным падтэкстам.

Мы будавалі палац, але атрымалі турэмныя сцены...

Сярод удачаў альбому варта адзначыць апавядальна-інтымны "Зарапад" (яшчэ адзін прыклад таго, як тэкст на паперы і ўголас успрымаецца адрозна, але аднолькава вартасна).

Запамінаецца таксама сумна-дасціпная “Муза”: быць ёй – не знак абранасці, не пуцёўка ў вечнасць, а “шкодная работа”!

Кахаць паэтаў лепш на бяспечнай адлегласці…

Такая напаўжартоўная выснова пакідае слухачоў (і асабліва слухачак) у роздумах пра тое, ці магчымая наогул дасканаласць у зносінах творчых асобаў. І ці патрэбная яна там наогул?

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
Что можно вводить?
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Allowed HTML tags: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd> <img> <table> <tr> <td>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Защита от спама
8 + 0 =
Решите эту задачу и впишите ответ.

Реклама

Новости от redtram

Еженедельная рассылка

Электронная почта:


Как выглядит рассылка?

Проекты

Новая Европа. Журнал.
Журнал Серия "Новая Эўропа"


Поисковое продвижение сайта с гарантиями за результат
Office for a Democratic Belarus
Я - европеец
Podzemka Art Gallery, Minsk, Belarus

Архив

марта 2010
пн.вт.ср.чт.пт.сб.вс.
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
© 2006-2008 Новая Эўропа
Все права защищены