16 марта 2010, вторник
Журнал для тех, кто думает по-европейски

Публикации

22:10 | 29.10.09

Беларускія гісторыкі: пераадольваючы таталітарную спадчыну

Сталін і Гітлер -таталітарныя лідэры ХХ ст.

У гістарычнай навуцы ХХ стагоддзе застаецца, бадай, самым неадназначным і багатым на інтэрпрэтацыі перыядам. З развалам СССР гісторыкі сталі моцна спрачацца наконт праблемы ІІ сусветнай вайны.

СССР знік, а падыходы да мінулага засталіся

Беларуская афіцыйная гістарычная навука пасля кароткага перыяду вольнасці і незалежнасці нібыта вярнулася ў савецкія часы. Адным з рудыментаў колішняга таталітарнага рэжыму застаецца заідэалагізаваная трактоўка гісторыкамі савецка-нямецкіх адносінаў у канцы 1930-х – пачатку 1940-х гг.

Так, прадстаўнікі афіцыйнай гістарыяграфіі Беларусі, якія спецыялізуюцца на тэме Другой сусветнай вайны, рэпрадукуюць тэзісы савецкага перыяду, ізалюючыся ад агульнаеўрапейскіх даследаванняў. На іх працу моцна ўплывае замова з боку ўраду. Таксама сітуацыя ў гістарычнай навуцы адлюстроўвае вонкавую палітыку нашай дзяржавы, у якой склаліся складаныя адносіны з Еўрапейскім Саюзам. Няпростыя моманты гісторыі даследуюць асобныя гісторыкі, якія намагаюцца дадаць беларускі кампанент у міжнародныя гістарычныя абмеркаванні. У незалежных гісторыкаў часта адсутнічае падтрымка з боку ўласнай дзяржавы, але яны могуць абапірацца на дапамогу гісторыкаў суседніх краінаў, у якіх раставанне з таталітарным мінулым праходзіць больш паспяхова.

Літва дапамагае беларускім гісторыкам

Пра гэта, у прыватнасці, гаварылася на беларуска-літоўскай навукова-практычнай канферэнцыі “Прычыны пачатку Другой сусветнай вайны: роля камуністычнай і нацысцкай ідэалогіяў. Праблемы барацьбы з таталітарнай спадчынай у сучасным грамадстве”, што прайшла 8 кастрычніка ў амбасадзе Літоўскай Рэспублікі. Яна была прымеркаваная да 70-годдзя падпісання пакту аб ненападзе паміж СССР і Германіяй, больш вядомага як пакт Молатава-Рыбэнтропа. Канферэнцыю арганізавала каардынацыйная рада па даследаванні злачынстваў камунізму і ўшанаванні памяці ахвяраў сталінізму супольна з літоўскай няўрадавай арганізацыяй “За грамадзянскую супольнасць”.

Вітаючы наведвальнікаў канферэнцыі, амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас зазначыў: “Я рады гэтай магчымасці супольна абмеркаваць пытанні агульнай гісторыі, мы мусім знаходзіць у ёй пункты судакранання. Калі мы самі не будзем казаць пра праблемы, то скажуць за нас”.

Дамова аб ненападзе, яе акалічнасці і наступствы застаюцца прадметам гарачых спрэчак паміж гісторыкамі, ідэолагамі і палітыкамі розных краінаў. Яе абмяркоўваюць навукоўцы і журналісты ўва ўсіх рэгіёнах, якія закрануў пакт 1939 года. Акрамя Беларусі, а дакладней - акрамя дзяржаўных навуковых установаў і афіцыйнай прэсы рэспублікі. Як сцвярджаў падчас свайго выступу Ігар Кузняцоў, кандыдат гістарычных навук, на афіцыйным узроўні 70-я гадавіна пакту аб ненападзе прайшла амаль незаўважанай: Інстытут гісторыі НАН зладзіў сціплую навуковую канферэнцыю “Восень 1939 года ў гістарычным лёсе Беларусі”.

Гісторык Ігар Кузняцоў спрачаецца з прэзідэнтам А. Лукашэнкам

Даследчык выказаў сваё расчараванне пазіцыяй афіцыйнай навукі, якая не каментуе рэзалюцыю АБСЕ, паводле якой Савецкі Саюз называецца адказным за развязванне Другой сусветнай вайны нароўні з нацысцкай Германіяй. Паводле яго словаў, падзеі 70-гадовай даўніны перайшлі ў вобласць палітычную і ідэалагічную, а ўлада працягвае рэпрадукаваць савецкі міф пра вераломнага агрэсара і ўз’яднанне Беларусі. Гісторык адзначае: “Мяне здзіўляе цынізм у афіцыйных крыніцах інфармацыі… У адным з артыкулаў я вычытаў, што дэпартацыя жыхароў Заходняй Беларусі ў 1939-1941 гг. – не рэпрэсіўная мера, а клопат савецкай улады, асабліва ў дачыненні габрэяў, які праявіўся ў захаванні людзей ад зверстваў фашызму. Сапраўды, “клопат” складаецца ў тым, што дэпартаваныя загінулі раней і ад іншай рукі”.

Гісторык прывёў словы Аляксандра Лукашэнкі, сказаныя ў гадавіну аб’яднання заходняй і ўсходняй частак Беларусі: “17 верасня 1939 года пачаўся вызваленчы паход Чырвонай Армii, мэтай якога была абарона пакiнутага на волю лёсу беларускага i ўкраiнскага насельнiцтва на тэрыторыi Польшчы ва ўмовах германскага ўварвання i развязвання Другой сусветнай вайны. Гэта не толькi ўмацавала бяспеку СССР, але i стала важным укладам у барацьбу супраць фашысцкай агрэсii”.

І. Кузняцоў катэгарычна не пагадзіўся з такой трактоўкай аб'яднання Беларусі: “Гераічнасць уваходу арміі СССР у Заходнюю Беларусь значна перабольшаная. Паводле статыстыкі, самы бедны селянін Заходняй Беларусі да прыходу Чырвонай Арміі валодаў зямлёй памерам ад 7 да 15 га. Што здарылася ў ходзе калектывізацыі – добра вядома. Таму я мяркую, што пакт Молатава-Рыбэнтропа цяжка назваць дабром. Яшчэ меней ён мае права называцца непазбежнасцю. Улада СССР мела альтэрнатывы, але выбрала шлях палітычных спекуляцыяў”.

Ці будзе ў Беларусі ўведзеная адказнасць за злачынствы камунізму?

Пра неадназначную палітыку СССР з літоўскай перспектывы распавёў і гісторык Жыльвінас Лелейва: “Пры ўзмацненні нацысцкай дзяржавы Літва вырашыла захоўваць нейтралітэт, бо прымаць бок Германіі ці альянсу значыла выклікаць на сябе агонь. Усё змянілася са з’яўленнем на палітычнай арэне СССР, калі Молатаў і Рыбэнтроп паставілі свае подпісы на міждзяржаўным пакце. Молатаў, дарэчы, сказаў тады: “Падпісанне дамовы ніякім чынам не азначае саветызацыю Прыбалтыкі, палітыка СССР не ёсць ваяўнічай”. Ж. Лелейва прызнаў, што нельга адмаўляць пазітыўны для Літвы фактар перадачы Віленскага краю, але, з іншага боку, гэты дакумент паклаў пачатак савецкай інтэрвенцыі: спачатку Вільня была разрабаваная; пасля маскоўскае кіраўніцтва прыступіла да ўвядзення камуністычнага элементу ў Літве, што пачало дэзарганізаваць жыццё рэспублікі. Зроблена гэта было на падставе правакацыйнай заявы, быццам Літоўская Рэспубліка праз свае органы ўлады выкрадае савецкіх салдат, каб катаваць і выведваць дзяржаўныя таямніцы.

Савецкая агрэсія ў дачыненні мясцовага насельніцтва – даўно прызнаны факт у Літве. Паўлюс Саўгардас, дэпутат парламенту Літвы, распавёў пра нядаўна прыняты закон, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за адмаўленне злачынстваў камунізму і нацызму. Ён абгрунтаваў цвярозасць гэтага артыкулу крымінальнага кодэксу такім чынам: “Заўжды можна спасылацца на адноснасць гісторыі, але трэба адрозніваць гістарычны даследчы падыход ад прапаганды ў сродках масавай інфармацыі”. На пытанне з залі, ці спрабаваў літоўскі Сейм прапанаваць гэты закон да абмеркавання парламенту Беларусі, спадар Саўгардас адказаў: “На жаль, пакуль мы не маем аніякіх афіцыйных формаў супрацоўніцтва з беларускай заканадаўчай галіной. Мы чакаем магчымасці ўсталявання нармальных сувязяў для абмеркавання самых розных законапраектаў”.

Чаму беларускія СМІ больш не звяртаюць увагі на гісторыю?

У Беларусі праблемы савецкай гісторыі даследуюцца слаба не толькі на навуковым узроўні, але і на інфармацыйным. У Беларусі звярнуць увагу на праблему таталітарнай спадчыны мусяць менавіта сродкі масавай інфармацыі, як гэта адбываецца у дэмакратычных краінах. Гэта адзначыў у сваім выступе на канферэнцыі Аляксей Кароль, галоўны рэдактар газеты “Новы Час”: “Складана паверыць, але ў канцы 80-х гадоў дзяржаўная прэса друкавала матэрыялы на самыя правакацыйныя адносна савецкай улады тэмы. Цяпер, калі СССР застаўся далёка ў мінулым, мы назіраем парадаксальную сітуацыю: артыкулаў на праблемныя гістарычныя тэмы стала значна меней. Замест інстытутаў і цэлых рэдакцыяў працуюць адзінкі, прадстаўнікі недзяржаўных выданняў”.

Прычынай маўчання дзяржаўных СМІ А. Кароль называе боязь выклікаць у чытачоў пэўныя паралелі з сучаснасцю ды наогул вяртаць іх да гэтых тэмаў. Аднак незалежныя медыі складаныя пытанні ўздымаюць, бо яны не маюць установак зверху: “Праўрадавыя выданні баяцца падымаць неадназначныя тэмы, у тым ліку гістарычныя, упадабаўшы пісаць тое, што загадаюць. Недзяржаўныя СМІ, нягледзячы на тэхнічныя хібы, імкнуцца следаваць прынцыпам прафесійнай журналістыкі нават пры цяжкіх умовах”, – сказаў сп. Кароль.

Паводле рэдактара “Новага Часу”, дэмакратычныя змены ў краіне дадуць новы штуршок развіццю СМІ: “На прыкладзе краінаў Еўропы бачна, што дэмакратыя ўсталёўвае ў грамадстве ўласны алгарытм, паводле якога становяцца звышактуальнымі пытанні гісторыі: тыя ж аўтэнтычныя назвы вуліцаў, аднаўленне помнікаў культуры і самі навуковыя даследаванні. Рэдакцыі ж застаецца толькі вызначыць тэму гісторыі як прыярытэтную і актыўна працаваць у гэтым кірунку”.

Наладжванне аб’ектыўных гістарычных даследаванняў, супрацоўніцтва з міжнародным навуковай супольнасцю праз такія канферэнцыі – гэта рэальны крок, які магчыма зрабіць ужо цяпер, не ў самых спрыяльных палітычных умовах. У сваю чаргу, незалежныя сродкі масавай інфармацыі шляхам асвятлення свежых падзеяў у міжнароднай навуцы і правядзення незалежных журналісцкіх расследаванняў гістарычных тэмаў робяць свой унёсак у пераадоленне таталітарнай спадчыны і фармаванне грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Дзень памяці. Як сталіністы знішчылі маю сям’ю

Зянон Пазьняк пра Курапаты: Я разумеў, што творыцца містэрыя

Навукова-практычная канферэнцыя "70-годдзе падпісання пакта Молатава-Рыбентропа і яго гістарычныя наступствы"

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
Что можно вводить?
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Allowed HTML tags: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd> <img> <table> <tr> <td>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Защита от спама
6 + 13 =
Решите эту задачу и впишите ответ.

Реклама

Новости от redtram

Еженедельная рассылка

Электронная почта:


Как выглядит рассылка?

Проекты

Новая Европа. Журнал.
Журнал Серия "Новая Эўропа"


Поисковое продвижение сайта с гарантиями за результат
Office for a Democratic Belarus
Я - европеец
Podzemka Art Gallery, Minsk, Belarus

Архив

марта 2010
пн.вт.ср.чт.пт.сб.вс.
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
© 2006-2008 Новая Эўропа
Все права защищены