16 марта 2010, вторник
Журнал для тех, кто думает по-европейски

Публикации

09:09 | 10.09.09

Што можа быць каштоўнейшае за нафту ў Венесуэле?

Мисс Вселенная 2009 Стефания Фернандес

Беларусам Венесуэла знаёмая дзякуючы Уга Чавесу, партыйная лінія якога выпадкова аказалася паралельнай нашай дзяржаўнай палітыцы. Такім чынам, мы ведаем, што ў Венесуэле ёсць стратэгічныя запасы нафты, а яшчэ – як вядома з заходніх крыніцаў - плантацыі "кокі" ды неўтаймаваны гвалт. Сонечны бок Венесуэлы чамусьці клапоціць нас куды меней, але сёлета яе найярчэйшы дыямент проста не мог бы застацца незаўважаным. Чарговая Міс Сусвету – з Венесуэлы. Ізноў!.. Гэта ўжо другі раз запар – такога яшчэ не здаралася за ўсю гісторыю “параду купальнікаў”, як скептычна называюць шоу амерыканцы.


Найлепшыя з найлепшых

24 жніўня 18-гадовую брунэтку Стэфанію Фернандэс каранавалі як Міс Сусвету. Каштоўную тыяру яна атрымала з рук папярэдняй пераможцы – таксама венесуэлкі Даяны Мендозы. Передаючы карону, апошняя настолькі ўзрушылася, што выраніла ўзнагароду на чырвоны кілім, а потым гулліва паляпала каляжанку ніжэй спіны ды прыбавіла: “You made it, witch!..” (І ці патрэбны тут пераклад?..)

Усяго ў коркурсе “Міс Сусвету” бралі ўдзел 83 краіны, а ў фінал выйшлі пяць дзяўчат: акрамя Венесуэлы, у складзе фіналістаў былі прадстаўленыя Дамініканская Рэспубліка, Косава, Аўстралія ды Пуэрта-Рыка. Шмат якія месцы на Зямлі лічацца гадавальнікамі прыгажуняў, аднак ніводная іншая краіна дагэтуль не выйгравала спаборніцтва прыгажосці ажно два гады. І толькі Злучаныя Штаты перамагалі часцей – сем разоў супраць шасці венесуэльскіх дасягненняў за пяцьдзесят восем гадоў гісторыі цырымоніі (было гэта ў 1979, 1981, 1986, 1996, 2008 ды ў бягучым слаўным годзе). Венесуэлкі таксама шэсць разоў выйгравалі конкурс “Міс Свету”, што лічыцца нават больш пачэсным, чым “Міс Сусвету”. І тут ураджэнкі краіны непераможнага антыглабалізму – абсалютныя рэкардсменкі.


Трушчобы мільянераў

Узровень жыцця ў Венесуэле вельмі нізкі – 80 % насельніцтва жыве за рысай беднасці. Аднак нягледзячы на гэта, у апытанні World Values Survey 55 % венесуэльцаў назвалі сябе шчаслівымі. І кожны з іх пагодзіцца: адна з прычынаў такога шчасця – прыгажосць мясцовых жанчынаў, што нават па разбітых каляінах “трушчобаў” перасоўваюцца на высачэзных абцасах і з поўным макіяжам. Паводле даследавання Roper Starch Worldwide, 65 % венесуэльскіх жанчынаў любога веку думаюць пра свой выгляд “увесь час”. Для параўнання, такі самы адказ далі толькі 27 % амерыканак. Далей-болей: жыхары краіны абодвух палоў у сярэднім трацяць на касметычныя сродкі да пятай часткі агульнага прыбытку. Ці ідзе ім гэта на карысць? Вядома - калі пагадзіцца з венесуэльскім разуменнем “карысці”…

Нават дзіву даешся, колькі стэрэатыпаў наконт Венесуэлы існуе нават у суседзяў па частцы свету. Для прадстаўнікоў “белай” еўрапейскай расы венесуэлкі цікавыя перш за ўсё дзякуючы сваёй экзатычнасці (60 % насельніцтва – метысы рознага колеру скуры, што атрымалася ад змяшэння індзейскай, афрыканскай ды еўрапейскай крыві). Аднак у самой Венесуэле – як, дарэчы, і ў шмат якіх іншых так званых “экзатычных” краінах - найпрыгажэйшымі лічацца беласкурыя і зеленавокія дзяўчаты з танклявымі фігурамі і вытанчанымі тварамі. Яшчэ лепш, калі гэта сінявокія бландынкі – аднак такіх у Венесуэле вельмі і вельмі мала.


Кавалі шчасця

Як вынік, ідэал прыгажосці тут – не натуральны, а штучны. Не беручы за прыклад ад прыроды пышных мулатак ды шыкоўных амерындак, мясцовыя “гламурныя дзяўчаты” без цені сумневу ідуць на жорсткія дыеты ды касметычныя аперацыі. Афрыканскія клубы ды індзейскія насы – спадчына бедных, ад якой прынята пазбаўляцца, калі толькі ёсць грошы. Менавіта таму ўсе прыгожыя дзяўчыны тут выглядаюць амаль аднолькава. І нават гэта не замінае ім адказваць на пытанне: “Што дазваляе вам перамагаць?” – “Галоўнае – быць сабой…”

У іншых краінах званне найпрыгажэйшай можа дастацца выпадкова, можа быць падарункам ад каханка-мультымільянера або вынікам мэтанакіраванай дзяржаўнай піяр-акцыі кшталту “Твар краіны”. І толькі ў Венесуэле ў амбіцыі сусветнага масштабу ёсць дакладнае чалавечае імя. Асмел Сауса – вось сапраўдны каваль шчасця для сотняў венесуэльскіх дзяўчатаў, загадчык нацыянальнай школы прыгажосці, з якой выйшлі ўсе пераможцы-нацыянальныя гераіні. “Падрыхтоўку Міс Венесуэла можна параўнаць з падрыхтоўкай атлета”, - кажа Сауса. Ён займаецца арганізацыяй “Міс Венесуэла” з 1969 года, і медалі ды кароны, атрыманыя за апошнія трыццаць год – гэта яго наўпростая або ўскосная заслуга. “Чавес? Хто такі Чавес?” – такія выказванні ён сабе дазваляе.

Дарэчы, Уга Чавес так і не павіншаваў ні пераможцу гэтага года, ні папярэднюю фіналістку. І дарма нядобразычліўцы пытаюцца, колькі грошай каштавала яму хоць такая, але ж перамога над супернікамі-Штатамі… Гэтым разам размова ідзе пра ўладу, вышэйшую за дзяржаўную, - за сапраўдную ідэалогію венесуэльскай дзяржавы.


Выбірай мяне!

Свята “Міс Венесуэла” ў Каракасе – без перабольшвання найбольш папулярнае тэлешоу. Штогод за ім сочаць дзесяткі тысяч чалавек, з іх каля 15 000 – ужывую. Спонсарам, грашовым ды інфармацыйным, з’яўляецца тэлекампанія “VeneVision”. Адборачныя туры праходзяць паасобку ўва ўсіх правінцыях Венесуэлы – і гэта яшчэ адна негалосная нагода для іх суперніцтва. На першым этапе, у сакавіку, любая жанчына ад 18 да 25 можа звярнуцца ў лакальны камітэт, каб зарэгістравацца для ўдзелу. Потым з іх адбіраецца 500 прадстаўніц, якія падзяляюцца паміж 60 правінцыямі. Затым 60 пераможцаў прыязджаюць у Каракас, каб прайсці двухмесячны “курс маладога байца” – сталічную школу прыгажосці. Заняткі тут праводзяцца з восьмай гадзіны раніцы да дзевятай вечара, і адзіны спецыяліст, на паслугах якога эканомяць – дыетолаг.

Аснову харчавання тут складаюць тунец, зялёная салата ды ананасы, таму абязвожванне ды агульная малахольнасць у фіналістак не рэдкасць. У ліпені адбываецца фінальны кастынг, пад час якога Сауса на чале журы адбірае 28 фіналістак. Адна з іх будзе прадстаўляць краіну на сусветным – ды што там, ледзьве не на касмічным узроўні….
“Міс Венесуэла” – адзінае шоу прыгажосці, дзе ад удзельніц патрабуецца паказваць не толькі доўгія ногі ды пышныя грудзі, але і танцавальныя ды вакальныя нумары. Акцёрскае майстэрства – таксама неабходная частка выхавання “Міс”, побач з такімі прадметамі, як ёга, атлетычная гімнастыка, а таксама абавязковая “філасофія прыгажосці”.

Нарадзіся прыгожай

Далёка не кожная пераможца конкурсу прыгажосці можа пахваліцца яшчэ і дасціпнасцю. Аднак будучых Міс Венесуэла вучаць не толькі таму, як сябе паводзіць, але і адказам на якія заўгодна каверзныя пытанні. Такім чынам, Стэфанія, хоць і не надта моцная ў англійскай мове, даволі дасціпна адказала на пытанне суддзі, чаму жанчыны радзей робяцца лідэрамі бізнес-карпарацыяў. Праз перакладчыка яна дазволіла сабе не пагадзіцца: “Мы ўжо дасягнулі такога ж узроўню, як і мужчыны”.

Дарэчы, пераможца 1996 года, Аліша Мачада, таксама не дала сябе збіць з панталыку. На пытанне, што б яна выбрала – прыгажосць, грошы або розум, яна адказала: “Розум. З ім вы атрымаеце яшчэ шмат усяго.”

У краінах, дзе адгрымела эмансіпацыя, - ЗША, Вялікай Брытаніі – конкурсы прыгажосці даўно ўжо не ўспрымаюць усур’ёз. Аднак для Венесуэлы гэта – нацыянальны гонар і нават спорт, такі самы, як бейсбол для Штатаў або футбол для англічанаў. І дарэчы – вялізная прыступка на кар’ерным шляху ў любой грамадскай сферы. Ніводная з экс-Міс або нават фіналістак не застаецца незапатрабаванай – яны ідуць у мас-медыя, у мадэльны бізнес або нават у палітыку. Пераможца 1981 года, Ірэн Саез, два тэрміны была мэрам аднаго з найбагацейшых прыгарадаў Каракасу, а ў 1998 годзе нават удзельнічала ў выбарах – і прайграла Чавесу. Мо таму апошні з такім падазрэннем сочыць за шоу найпрыгажэйшых зямлячак – не толькі самых мілавідных, але ж і самых амбітых і мэтанакіраваных?

Фота: Missuniverse.Com.

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
Что можно вводить?
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Allowed HTML tags: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd> <img> <table> <tr> <td>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Защита от спама
1 + 13 =
Решите эту задачу и впишите ответ.

Реклама

Новости от redtram

Еженедельная рассылка

Электронная почта:


Как выглядит рассылка?

Проекты

Новая Европа. Журнал.
Журнал Серия "Новая Эўропа"


Поисковое продвижение сайта с гарантиями за результат
Office for a Democratic Belarus
Я - европеец
Podzemka Art Gallery, Minsk, Belarus

Архив

марта 2010
пн.вт.ср.чт.пт.сб.вс.
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
© 2006-2008 Новая Эўропа
Все права защищены