03 September 2010, Friday

Эпоха Лукашэнкі

Эпоха Лукашэнкі

Ягоная роля ў гісторыі наўрад ці будзе ацэньвацца як станоўчая, але бясспрэчна тое, што мы цяпер жывем у час, які ў падручніках будзе вядомы як Эпоха Лукашэнкі.

Магчыма, ня будзе перабольшаньнем сказаць, што Аляксандар Лукашэнка - найбольш выбітны палітык у гісторыі Беларусі апошніх дзьвюхсот гадоў. Хаця б таму, што гэта першы беларускі палітык за гэты час, каму даводзіцца кіраваць Беларусьсю як сапраўды незалежнай дзяржавай і хто пры гэтым здольны паўтара дзесяцігодзьдзя пасьпяхова весьці нагэтулькі складаную палітычную гульню ўнутры краіны і ў зьнешняй палітыцы. Зь нізкім узроўнем культуры і адукацыі, з прымітыўнымі манэрамі, гэты чалавек - самародак з народных масаў, чорны геній сучаснай беларускай гісторыі, які насуперак абставінам няспынна выходзіць пераможцам у шахматнай партыі, якую ён вядзе з усім сьветам за сваю ўладу і сваё выжываньне. Пра гэтага чалавека ўжо пішуцца кнігі і калісьці будзе здымацца кіно: нашымі нашчадкамі ягоная роля ў гісторыі наўрад ці будзе ацэньвацца як станоўчая, але бясспрэчна тое, што мы цяпер жывем у час, які ў падручніках будзе вядомы як Эпоха Лукашэнкі.

Бэнэфіс таленту

Статьи по теме

Статей по теме этого материала пока нет


У апошні год мы маем магчымасьць назіраць талент А. Лукашэнкі ва ўсёй красе: ва ўмовах пагаршэньня адносінаў з Расеяй распачалася складаная дыпляматычная гульня Лукашэнкі з Крамлём, Эўрапейскім Зьвязам і ЗША. Дзеяньні беларускага дыктатара не выклікаюць сымпатыі - але выклікаюць захапленьне ад назіраньня за майстэрскім прафэсійным спэктаклем аднаго з найбольш таленавітых палітыкаў і інтрыганаў у сучаснай Эўропе.

Зь нязьменным выразам твару, з традыцыйнымі словамі ў бок Расеі пра "адзіны народ" і "славянскае братэрства", Лукашэнка ажыцьцяўляе геапалітычны разварот на Захад. Гэта суправаждаецца бясьсільным гневам пракрамлёўскіх аналітыкаў і недвухсэнсоўнымі сыгналамі з самога Крамля - але ў выніку перамога пакуль усё роўна застаецца за Лукашэнкам, які пры гэтым нават захоўвае высокі аўтарытэт у расейскім грамадзтве. Беларускі валадар выціснуў з Расеі перамогу ў "малочнай вайне", доўга дражніў Крэмль пэрспэктывай прызнаньня Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, скончыўшы ўсё яскравым іх непрызнаньнем. Цяпер поле гульні - а яно, на няшчасьце Расеі, прыпала якраз на гэты час - чарга на старшынства Беларусі ў АДКБ, якая дае Лукашэнку магчымасьць калі не тарпэдаваць, дык як сьлед скампрамэтаваць расейскі фантомны адказ НАТО.

Расеі вельмі складана супрацьстаяць яму. Гэта не Аляксандар Лукашэнка цяпер знаходзіцца ў супярэчлівай сытуацыі - насамрэч гэта Расея ў дачыненьні да Беларусі, як прынята казаць, "сядзіць на двух крэслах", разрываючыся паміж славянафіліяй і аб'ектыўнымі прагматычнымі інтарэсамі; паміж мроямі пра адраджэньне зьнешніх атрыбутаў звышдзяржаўнасьці і ўсьведамленьнем таго, што аб'ектыўныя інтарэсы вымагаюць перагляду вонкавапалітычнай стратэгіі краіны. Нават калі расейская эліта мае ўсё болей цьвярозы погляд на расейска-беларускія адносіны, грамадзкая думка ў Расеі дагэтуль не гатовая пазбавіцца ілюзіяў пра інтэграцыю і "Саюзную дзяржаву". У выніку ў сучасным расейска-беларускім процістаяньні Крэмль пакуль што наважваецца толькі на кропкавыя ўдары, якія Лукашэнка пакуль што адбівае.

Геній бяз правілаў

Калі абстрагавацца ад маральна-этычнага аспэкту і асабліва ад таго, што полем дзейнасьці гэтага бліскучага палітыка зрабілася менавіта Беларусь, майстэрства Аляксандра Лукашэнкі як актора і маніпулятара здольнае выклікаць захапленьне. За час свайго кіраваньня гэты чалавек праявіў сябе як геніяльны інтуітыўны тактык, здольны трапна адчуваць настроі народных масаў і здольны без найменшых сумневаў і ваганьняў рашуча зьмяняць свае палітычныя лёзунгі ў адпаведнасьці з гэтымі пераменамі.

Дзяржаўная ідэалёгія Лукашэнкі эвалюцыянавала разам з усім беларускім грамадзтвам ад постсавецкага сацыялістычна-панславянскага інтэграцыянізму ў сярэдзіне 90-х да непасьлядоўнага, нязграбнага, але ўсё ж такі ўсьведамленьня каштоўнасьці незалежнасьці і рынкавай эканомікі ў другой палове 2000-х. Калі б заўтра беларускае грамадзтва раптам зрабілася беларускамоўным і бел-чырвона-белым, Лукашэнка ўспрыняў б тыя каштоўнасьці раней за ўсіх - узгадваюцца пачутыя ад яго па тэлевізіі некалькі гадоў таму, але чамусьці нікім не заўважаныя, асьцярожныя словы пра нацыянальную сымболіку - маўляў, народ да вяртаньня бел-чырвона-белага сьцяга яшчэ не гатовы, можам вярнуцца да гэтага пытаньня калісьці потым.

Такі ж самы лёс, як і ў ідэалёгіі, нязьменна маюць заключаныя з Лукашэнкам дамоўленасьці - так было з апазыцыйна настроеным Вярхоўным Саветам увосень 1996 года, так было з Расеяй цягам апошніх 15 гадоў.

Аляксандар Лукашэнка - чалавек, цалкам пазбаўлены пакутаў сумленьня, комплексаў і ваганьняў адносна ўласнай вонкавай пасьлядоўнасьці. Ён мае натуральны імунітэт ад сумневаў і пачуцьця супярэчнасьці самому сабе, ён трымае алімпійскі спакой там, дзе ў іншых даўно б дрыгнула рука. Немагчыма не дзівіцца таму, як гэты на першы погляд імпульсіўны аўтарытарны лідар праводзіць бездакорна халаднакроўную, беспрынцыпную, прагматычную палітыку, скіраваную на захаваньне сваёй абсалютнай улады ў Беларусі.

Дагэтуль непераможаны

Беларуская дэмакратычная апазыцыя з 1996 года безнадзейна прайграе Аляксандру Лукашэнку барацьбу за ўладу. На сёньняшні момант яна амаль канчаткова зьнішчаная як палітычная сіла і практычна прыняла своеасаблівую форму масавага дысыдэнцкага руху, з папраўкай на сучасныя камунікацыйныя тэхналёгіі і адносную мяккасьць палітычнага рэжыму ў параўнаньні з СССР. Прычыны паразы апазыцыі бачацца ня ў нейкай яе асаблівай няўдаласьці, а ў асабістых якасьцях Лукашэнкі, ягонай занадта яскравай здольнасьці да бескампраміснай палітычнай барацьбы без увагі на агульнапрынятыя нормы і правілы. Калі б чалавек ягонага кшталту апынуўся прэзыдэнтам Украіны, Летувы ці Латвіі, мясцовыя палітычныя эліты таксама наўрад ці змаглі б яму процістаяць. Насамрэч, гэта немалы гонар для нашай апазыцыі мець сваім праціўнікам нагэтулькі магутнага палітычнага дзеяча і выжываць у барацьбе зь ім. Лукашэнка - ня Паксас і ня Кучма.

Як атрымлівалася перамагаць дэмакратычную апазыцыю ўнутры краіны, гэтаксама ў Лукашэнкі атрымлівалася маніпуляваць Расеяй, ціснучы на самы балючы славянска-імпэрскі мазоль расейскага кіраўніцтва. Калі не апраўдаліся надзеі на крамлёўскі трон, Лукашэнка задаволіўся шматгадовай і шматмільённай расейскай эканамічнай падтрымкай, беспрэцэдэнтнай, напэўна, нават для Савецкага Саюзу, які ў свой час фундаваў пракамуністычныя рэжымы па ўсёй плянэце.

Адносіны з Захадам у 90-я гады былі адкінутыя як незапатрабаваныя: Расея давала дастаткова рэсурсаў, каб забясьпечыць адсутнасьць неабходнасьці будаваць стасункі з ЭЗ і ЗША. Зь іншага боку, сваёй непрыступнасьцю Лукашэнка толькі падвышаў сваю каштоўнасьць у вачох таго ж Захаду, пакуль расчараваны бясплённасьцю папярэдняе палітыкі Эўрапейскі Зьвяз так і не капітуляваў у вайне нэрваў зь беларускім рэжымам, пагадзіўшыся мець справы зь Менскам такім, які ёсьць. На чарзе капітуляцыя абамаўскай адміністрацыі ў ЗША. Рэальных дэмакратычных зьменаў у Беларусі Захаду ад Лукашэнкі дабіцца так і не атрымалася.

Такім чынам, ня маючы сапраўдных хаўрусьнікаў, Лукашэнка пятнаццаць гадоў трыюмфуе па ўсіх франтох: заходнім, усходнім і ўнутрыпалітычным. Пры зразумелых адносінах да гэтага факту, міжволі нельга не пляскаць у далоні: ніводзін іншы палітык у Эўропе на такое ня быў бы здольны. Акрамя наяўнасьці ягоных выбітных асабістых якасьцяў, Лукашэнку шанцуе, часам па-д'ябальску шанцуе, як у 2001 годзе, калі сфальсыфікаваныя прэзыдэнцкія выбары прайшлі за два дні да атакі 11 верасьня, якая, мякка кажучы, адцягнула ўвагу замежнай грамадзкасьці ад фальсыфікацыяў. Колькі разоў лукашэнкаўскай Беларусі прадракалі эканамічны крах, а самому Лукашэнку - імклівае падзеньне, і ніводзін прагноз так і ня спраўдзіўся. Пытаньне, наколькі яму і надалей будзе гэтаксама шанцаваць, наколькі хопіць ягонага інтрыгоўнага таленту і наколькі атачэньне беларускага валадара, далёка не такое таленавітае і чые інтарэсы не заўжды супадаюць з інтарэсамі самога Лукашэнкі, перашкодзіць альбо дапаможа яму. Так ці інакш, Беларусь перажывае цікавы і ўнікальны этап у сваёй гісторыі. Шкада толькі, што гэта чарговы цёмны яе этап.

Новости партнеров: RedTram
Комменты
Гость
30-09-2009 | 23:25

ну, конечно. Статья отличная, только ироничная. Про Сталина, Ленина и Гитлера тоже можно так написать. Гении, про них снимают кино, про них говорят. Ну и что? Говорят про многих. Только вот что реально сделано? Если вы так восхищаетесь пусть и с иронией, почему бы вам не писать статьи в Советской Белоруссии. Кроме того железный кулак тонко протаптывает путь к славе. В Африке все лидеры гении...

Няпрошаны госьць
24-08-2009 | 15:42

Па чым бачна, што мы пачалі іх даганяць?
Наадварот, у даляравым эквіваленце заробак пасьля дэвальвацыі ў нас ляснуў. Улады нават статыстыку па гэтым параметры хаваць пачалі - значыць яна непрыгожая, інакш пахваліліся б.

Plaschinsky
24-08-2009 | 12:40

Якасць эканомікі вымяраецца вандроўкай за мяжу? Ці вы не чулі пра праблемы з прыбалтыйскімі бюджэтамі? А пра тое, што ў Латвіі, з памерам яе эканомікі ў 2-3 разы ніжэй за беларускую, агульны памер замежных крэдытаў у крызісны перыяд (7,5 мільярдаў даляраў) амаль у два разы вышэй за тую суму, якую атрымала Беларусь?

Можа у Літве і Латвіі ўзровень зарплаты ў шэрага групаў насельніцтва і вышэй (хаця як слушна заўважылі, у Беларусі трэба яшчэ было б падлічыць "зарплату ў капэртах", у тым ліку не дэкларуемы прыбытак прыватных прадпрыемстваў), але ж трэба сувымяраць маштабы. Беларусь па тэрыторыі і насельніцтву большая за ўсе тры прыбалтыйскія краіны разам узятыя. Колькасць праблем - таксама.

minski_gaon
24-08-2009 | 11:34

Прабачце, я хацеу казаць "даганяе", а не "дагнала", але трэба яшчэ уличваць, что у нас распаусюджаны да гэтага дня канверты. Напрыклад ци верыце вы, што хирурги зарабляюць у Беларуси каля 700.000 (гэта их афицыйная стаука), вы ведаеце аб тым, кольки каштуюць аперацыи и без канвертау складаныя рэчы вырашыць нельга? Ци други прыклад. Самая лепшая праца у медыцыне (николи не здагадаецеся) - санитар у морге, бо яны зарабляюць у чатыры, пяць разоу больш, чым их афицыйны заробак. Знайсци працу санитара у морге вельми складана. И гэтак далей. А так я згодны пакуль сярэдни заробак у Литве больш, але мы ужо пачали их даганяць

Няпрошаны госьць
24-08-2009 | 10:03

"Посмотрите статистику, не обязательно официалльную, и убедитесь, что уровень жизни в Беларуси вырос, что средние белорусские зарплаты уже догнали литовские (и это в условиях экономической изоляции страны)".
Калі ласка.
Национальный статистический комитет Республики Беларусь сообщает, что начисленная средняя заработная плата работников Республики Беларусь в июле 2009 г. составила 1035164 рубля.
(http://belstat.gov.by/homep/ru/indicators/pressrel/soob.php)
По данным Департамента статистики Литвы на конец 2008 года, средняя зарплата в Литве до вычета налогов составляла 2319 литов (около 872 долларов) (http://www.newsru.com/world/17mar2009/litva10proc.html).
Розьніца - у 2 разы :)

Логик
24-08-2009 | 09:54

И как же правительство Беларуси борется с кризисом, позвольте спросить? Что показывает ваша рефлексия второго уровня?
Моя рефлексия первого уровня показывает - что за счет кридитов. Будем брать кредиты, пока дают, а что дельше, когда перестанут давать? Как датировать МАЗ и прочие убыточные предприятия? Как расплачиваться по долгам?

minski_gaon
23-08-2009 | 22:11

Приятно, когда оппонентов считают своими "товарищами". По поводу логики. Есть такое понятие как "уровень рефлексии".

Нулевой уровень: вы считаете своего собеседника, оппонента и т.д. дебилом, абсолютно понятным и прозрачным для вас. И не затрудняетесь его анализом.

Первый уровень: вы предполагаете, что ваши действия в свою очередь анализируются собеседником и он вас может просчитать.

Второй уровень: вы не хотите, чтобы вас проситали и ведете более сложную игру, общение с большими нюансировками.

Эти уровни можно продолжить (это лишь пример, как понимать "уровни рефлексии"). Любопытно, что два последних коммента написаны с нулевым уровнем рефлексии. В таком случае о себе. За последний месяц у меня было три деловых поездок в шенгенскую зону, последняя как раз в
Вильнюс, в котором я бываю по делам довольно часто. Анализировать ситуацию в Беларуси на нулевом уровне рефлексии не хорошо. Может быть вы и правы изнание ЕГУ из Минска ознаменовало темную полосу существования Беларуси, но я не думаю, что вы так на самом деле думаете (что Беларусь, а что ЕГУ). Я разделяю ваш нулевой уровень, что Беларусь не демакратичная страна, было бы хорошо, если бы в Беларуси было бы много ЕГУ и т.д. Но социальный анализ на нулевом уровне рефлексии - это студенческий рефератик, с угадываемыми разваротами. Посмотрите статистику, не обязательно официалльную, и убедитесь, что уровень жизни в Беларуси вырос, что средние белорусские зарплаты уже догнали литовские (и это в условиях экономической изоляции страны), что пока еще Беларусь легче справляется с финансовым кризисом, чем некоторые сопредельные страны, включая Литву. Пусть походы по Акрополису в Вильнюсе вас не сбивают, обратитесь к статистике. Кстати в Латвии последствия финансового кризиса не только самые сильные в Прибалтике, но и одни из самых сильных в Европе. Все эти факты можно заметить лишь на втором уровне рефлексии. Никто не спорит с тем, что демакратизировать Беларусь нужно. Но вот если у вас спросить как, то вы опять скатитесь к нулевому уровню и скажите, что нужно сменить президента. А это не может быть программой, поскольку что делать потом с новым президентом у вас останется без ответа. Программа - это не лозунги на улице, это серьезный проект, имеющий множество составляющих: экономическую, политическую и т.д.

ягамосьць
23-08-2009 | 15:43

А я бачу што "таварышы" (Прохожий, minski_gaon) ўжо й да Новай Эўропы дабраліся. У Латвіі і Ліцве ўзровень жыцьця куды вышэйшы за беларускі, узровень эканамічных, палітычных, сацыяльных правоў чалавека непараўнальна большы за той што маюць грамадзяне Беларусі.

Таварышы, зьезьдзіце з кароткай паездкай у Вільню ці Рыгу, а не нясіце ахінею. Ах.. забыўся. Вам жа каб за мяжу паехаць трэба спецыльны дазвол начальства. Ну тады сядзіце ў Беларусі за кампом і далей, ды пішыце лухту.

У артыкуле канечне нічога новага, але добрай мовай напісана, лёгка чытаецца.

Логик
23-08-2009 | 10:10

"Если не будет датаций государства МАЗа и прочих, то на самом деле ляжет все и прийдется также закрывать школы и университеты".

Вы абсолютно правы, бороться с кризисом нужно путем датирования убыточных предприятий. - В высшей степени зрелое суждение!

Изгнание ЕГУ, сокращение часов на иностранный язык в школах, конечно же, есть следствие отсутствие отсутствия "инфраструктуры серьезных экспертов-гуманитариев". Весьма взвешенная оценка ситуации!

Ставлю 10 баллов по логике.

minski_gaon
23-08-2009 | 01:21

Основной тезис статьи "ягоная роля ў гісторыі наўрад ці будзе ацэньвацца як станоўчая" не следует из всего текста. Скорее следует противное. Видно, что автор не учил никогда логику.

Почему Беларусь переживает "чарговы цёмны яе этап"? Вы про мировой финансовый кризис что-нибудь слышали? Вы знаете, что в Латвии закрываются школы, потому что нечем платить зарплату учителям? Про заводы я уже молчу. Что в Вильнюсе 20% безработных? 40% подростков Вильнюса хотя бы раз пробовали наркотики? А теперь посмотрите на Минск. Если не будет датаций государства МАЗа и прочих, то на самом деле ляжет все и прийдется также закрывать школы и университеты. Так огульно можно рассуждать только с высот ЕГУ (университета, который никогда самоокупаемым не был). Эпоха Лукашенко - это становление стабильного и сильного общества. Да, есть серьезные проблемы с гуманитарной сферой. Ну так в Беларуси инфраструктуры серьезных экспертов-гуманитариев никогда не было. Вся надежда на вас - на молодежь. Только поменьше абсолютистских оценок, которые выдают молодость и зеленость.

Post new Comment

Содержание этого поля является приватным и не предназначена к показу.
CAPTCHA
Protection from spam
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.