14 марта 2010, воскресенье
Журнал для тех, кто думает по-европейски

Публикации

09:06 | 18.06.09

Міру паміж Лукашэнкам і Крамлём больш ня будзе

Д. Медведев и А. Лукашенко, Бочаров ручей, 2008.

З увагі на тое, што расейская найвышэйшая ўлада ў выглядзе ананімнае крыніцы з адміністрацыі прэзыдэнта і нават у асобе самога Мядзьведзева пачала заяўляць пра магчымасьць замены Лукашэнкі на пасадзе прэзыдэнта Беларусі, можна казаць, што сёньняшні канфлікт ня мае прэцэдэнтаў у гісторыі постсавецкіх беларуска-расейскіх адносінаў.

Лукашэнка сур'ёзна сварыцца з Расеяй. І таму любое замірэньне, пра непазьбежнасьць якога хорам кажа ўся экспэртная супольнасьць, цяпер хутчэй за ўсё будзе толькі вымушаным і кароткатэрміновым. Так, можна ўявіць сабе, што Крэмль нібыта зноў паддасца на крывадушныя апэляцыі лукашэнкаўскага кіраўніцтва да славянскага братэрства і пагрозы сысьці на Захад - але хутчэй за ўсё гэта будзе толькі перапынак і перагрупоўка напярэдадні яшчэ большай атакі.

Чыста псыхалягічна расейскія чакісты і беларускія лукашысты - ня тыя людзі, якія могуць ставіцца да міждзяржаўных стасункаў як прафэсійныя палітыкі, без эмоцыяў і без элемэнту асабістых адносінаў. Пасварыўшыся аднойчы міжсобку, яны "памірацца" цяпер толькі тады, калі адзін зь іх будзе пераможаны і расціснуты другім. Лішне нагадваць, што расціснуты і пераможаны Крамлём Лукашэнка - гэта анэксаваная Расеяй Беларусь. У той жа час максымальнае, чаго Лукашэнка гіпатэтычна мог бы дамагчыся ад Расеі, - гэта працяг расейскага субсыдыяваньня беларускай эканомікі, якое, варта разумець, насамрэч ужо не адновіцца ніколі. Пагатоў, субсыдыі з боку Расеі, гэтаксама як і нафтавая "халява" для самой Расеі ды ўвогуле сытуацыя, калі дармоўшчына робіцца асновай для адносных посьпехаў у эканоміцы, ёсьць нездаровай базай для разьвіцьця эканомікі ды толькі нараджаюць неабгрунтаваны вялікадзяржаўны гонар.

Крэмль прагне рэваншу за пустыя абяцаньні з боку Лукашэнкі, якія праз столькі гадоў славянафільскай здраўніцы апынулася спрытным падманам і гульнёй на балючым імпэрскім мазолі. Адзіны выхад для нарэшце выкрытага, са скінутаю маскаю славянскага інтэгратара, Лукашэнкі - дрэйф на Захад, і Эўропа, мяркуючы па ўсім, гатовая гэты дрэйф падтрымаць.

Трапіўшы ў залежнасьць ад Эўропы, Лукашэнку ўрэшце ня будзе як пазьбегнуць правядзеньня дэмакратычных выбараў. Што важна - Эўропа можа гарантаваць яму павольную і па-франкісцку бязбольную трансфармацыю дыктатуры ў рэспэктабэльную ўсходнеэўрапейскую дэмакратыю, у той час як Крэмль ніякіх гарантыяў, тым болей такіх, якім можна было б верыць, Лукашэнку даць ня можа.

Таму для беларускай грамадзкай супольнасьці цягам абвастрэньня канфлікту надыходзіць усё больш спрыяльны час для таго, каб патрабаваць ад уладаў параўнальна дробных, але канкрэтных кропкавых саступак, прыкладам:

1) вызваленьня новых палітвязьняў (найяскравейшы прыклад - Аўтуховіч; узгадайма нядаўняе ціхае амністыяваньне Міхася Пашкевіча),
2) доступу рэгіянальных незалежных выданьняў у сыстэму распаўсюду,
3) рэгістрацыі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.

Уладзе трэба чымсьці гандляваць з Захадам узамен на эканамічную і палітычную падтрымку, і трэба не стамляцца даваць ёй шансы праявіць сваю вымушаную і няшчырую лібэралізацыйную прагу. Трэба гучней апэляваць да заходняй грамадзкасьці датычна існых праблемаў з правамі чалавека ў Беларусі, каб павышаць ступень дыскамфорту уладаў Беларусі перад эўрапейскімі партнэрамі і дыскамфортнасьць тых эўрапейскіх партнэраў перад сваімі выбаршчыкамі.

Няхай гучней будуць гэтыя няёмкасьці і няўтульнасьці - і хай тым прыемней будзе іх вырашаць. Але трэба разумець, што да спараўдных дэмакратычных пераменаў у Беларусі ўсё яшчэ вельмі і вельмі далёка.

Фота: Scanpix.

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
Что можно вводить?
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Allowed HTML tags: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd> <img> <table> <tr> <td>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Защита от спама
4 + 1 =
Решите эту задачу и впишите ответ.

Реклама

Новости от redtram

Еженедельная рассылка

Электронная почта:


Как выглядит рассылка?

Проекты

Новая Европа. Журнал.
Журнал Серия "Новая Эўропа"


Поисковое продвижение сайта с гарантиями за результат
Office for a Democratic Belarus
Я - европеец
Podzemka Art Gallery, Minsk, Belarus

Архив

марта 2010
пн.вт.ср.чт.пт.сб.вс.
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
© 2006-2008 Новая Эўропа
Все права защищены