13 марта 2010, суббота
Журнал для тех, кто думает по-европейски

Публикации

09:05 | 02.05.09

Бабін горад: канцэптуальны “белліт” ці папулярнае чытво?

Наталка Бабіна

PDF - "Новая Эўропа" №1

Калі часы смутныя ды невытлумачальныя, а чытачы сытыя ды абыякавыя, мастацтва ратуюць папулярныя жанры. Ратуюць, як могуць. Традыцыю інтэлектуальнага дэтэктыву распачаў яшчэ Эдгар По, але ж паглядзіце, у што яна вырадзілася сёння. Калі ў транспарце ваш сусед справа чытае Акуніна – вам і яму яшчэ пашанцавала, бо сусед злева, хутчэй за ўсё, спакусіўся якім-небудзь чарговым "Кодам..."

І што тут казаць пра "белліт": пасля непараўнальных раманаў Уладзімера Караткевіча у нас назіраліся або зусім камерныя эксперыменты, або слабыя наследаванні... Караткевічу? Ды хутчэй тады яшчэ невядомаму Дэну Браўну.

Раман Наталкі Бабінай "Рыбін горад" – гэта і ёсць нашае доўгачаканае добрае наследаванне Караткевічу. Усё на месцы: і гістарычная падаплёка, што вырываецца на вонкі праз старажытныя дакументы ды сны герояў наяве, і трагічна-рамантычны сюжэт у сучаснасці. Неадназначныя галоўныя героі, якія беспаспяхова імкнуцца да дасканаласці, і злодзеі, пазбаўленыя гістарычнай памяці. Бог і чорт, палеаграфія і алкаголь – усё, што ў вас асацыюецца з найлепшымі кнігамі класікаў. І далей – поўны набор складнікаў для "ідэальнага раману": персанажы-двайнікі, жаночая эмансіпацыя, элементы альтэрнатыўнай гісторыі ды нават такі папулярны цяпер на Захадзе "матыў эміграцыі".

Прачытваецца кніжка і сапраўды за адну ноч – і не адпускае нават пасля прачытання. Можна смела казаць пра яе поспех сярод крытыкаў: "Рыбін горад" заняў годныя месцы ў рэйтынгах 2007 года, якія прыводзіла газета "Наша Ніва". Аднак часам бывае карысна прасачыць, што адбываецца з "Кнігамі году" ну хоць бы праз год або два. Нават цяпер, і нават у мінскай багемнай тусоўцы, спытаўшы пра гэтую кнігу, вы з вялікай імавернасцю сустрэнеце адказ: "Чуў, хвалілі, яшчэ не прачытаў – рукі не даходзяць". І што тады казаць пра шырокія масы, для якіх, уласна, беларускія літаратары і бяруцца за крымінальныя раманы, гісторыі кахання або нават за "фэнтэзі"?

Можна ківаць на маленькі тыраж, на аддаленае літоўскае выдавецтва, урэшце, на агульныя праблемы беларускай мовы ў грамадстве. Не будзем, аднак, нагадваць, чые кнігі ды ў якіх умовах чыталі і любілі, нягледзячы на ўсе вышэйзгаданыя перашкоды. Мо адказ просты – недацягвае?..

Зразумела, "Рыбін горад" – твор далёка не ідэальны, хоць і таленавіты. Чытачы багемных часопісаў "ARCHE" ды "pARTisan", вядома, высока яго ацанілі , аднак яны ж і даравалі аўтару пэўныя сюжэтныя ды характарныя хібы, што пакінулі б у разгубленасці менш распешчанага чытача. Увогуле, сюжэт ды героі ў прозе – акурат тое, што нашым так званым "прафесійным літаратарам" даецца горш за ўсё, і нават Наталка Бабіна тут крышку – самую крышачку – недапрацавала.

Не ўсе нітачкі звязаныя, не ўсе ўчынкі герояў маюць дастатковую матывацыю, а іхныя характары часам пераўзыходзяць дапушчальныя межы "цякучасці". Як атрымалася, што Толік-алкаголік узяў ды сам па сабе ператварыўся ў адэкватнага і цвярозага прафесійнага шукальніка скарбаў? Здаецца, гэта прэцэдэнт сярод вядомых нам "толікаў"... Як здолела Аксана, школьная сяброўка, цюкнуць гераіню секачом? З цягам расследавання тлумачыцца і гэты ўчынак, аднак не надта пераканальна.

Мы чакаем ад развязання нечага нечаканага, але ж атрымліваем амаль класічнага “бога з машыны” – усёмагутны выпадак, плюс раптоўнае перараджэнне, плюс усеагульнае жаданне аўтара ды чытачоў, “каб усё скончылася добра”.

Для параўнання возьмем вядомую пісьменніцу Інгрыд Ноль, што займае ў нямецкамоўнай літаратуры тую нішу, куды ў нашай, відаць, трэба ставіць Бабіну. Раманы “Вечаровы холад”, “Мёртвы певень”, “Аптэкарка” – узорныя крымінальныя драмы, што прызнаныя здабыткам нямецкай літаратуры і карыстаюцца папулярнасцю ў шмат якіх краінах. Іх гераіня – жанчына сярэдняга або сталага веку, што бясплённа правекавала жыццё ў кансерватыўным нямецкім грамадстве, але ж на схіле гадоў сцвярджае ўласную годнасць, не грэбуючы нават забойствам.

Ні сама аўтарка, ні ейныя гераіні не губляюць час на істэрычную рэфлексію – у іх было дастаткова часу зразумець, што толькі дзеяннем і халодным розумам трэба змагацца за сябе, за сваё каханне і тым больш за сваю краіну (тэма вайны і фашызму ў “Вечаровым холадзе”). Розум заўсёды вышэйшы за пачуцці – вось формула класічнага дэтэктыву, нават калі ён жаночы і высокалітаратурны.

Аднак ці варта нам карыстацца гэтаю формулаю, калі гаворка вядзецца, як у Бабінай, пра ўзаемаадносіны паміж душой і целам, нябесным, зямным і апраметным? Разважаючы наконт апошняга, Дастаеўскі калісьці таксама напісаў раман, які можна трактаваць як крымінальны. Аднак пытанне, чаму Бабіна – не Дастаеўскі, лепей усё ж пакінуць да яе наступнага твору. На першым месцы ў ім будзе выкрыванне чалавечага злачынства ці ўсё-ткі д’яблавых спакусаў? “Лёгкая” гэта будзе літаратура або “цяжкая”? Вось галоўная інтрыга “Гораду” для сённяшніх нас.

Човен з берасцейскага музею на вокладцы кнігі “Рыбін горад” – надзвычай добрая метафара, што адлюстроўвае хісткую пазіцыю паміж “pop’ам” ды “art’ам”. Адною нагою гэты раман стаіць у вязкім балоце "прызнанага канцэптуальнага “белліту", а другою ледзьве намацвае цвёрдую дарогу да грамадскага розгаласу і, можа, нават камерцыйнага поспеху.

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
Что можно вводить?
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Allowed HTML tags: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd> <img> <table> <tr> <td>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Защита от спама
5 + 14 =
Решите эту задачу и впишите ответ.

Реклама

Новости от redtram

Еженедельная рассылка

Электронная почта:


Как выглядит рассылка?

Проекты

Новая Европа. Журнал.
Журнал Серия "Новая Эўропа"


Поисковое продвижение сайта с гарантиями за результат
Office for a Democratic Belarus
Я - европеец
Podzemka Art Gallery, Minsk, Belarus

Архив

марта 2010
пн.вт.ср.чт.пт.сб.вс.
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
© 2006-2008 Новая Эўропа
Все права защищены